Начны клуб Stop Line на аўкцыёне выкупіў дырэктар рынку «Карона» Кірыл Дарашук, паведамляе «Вечерний Гродно». Праз тры гады там будзе офісны цэнтр, а цяпер Hrodna.life сабраў фатаграфіі з клуба, які ў Гродне называюць легендарным.
Аўкцыён адбыўся з чацвёртай спробы. Кошт знізілі на 70%. На старце апошніх таргоў ён склаў 384 530 рублёў і падняўся да 404 000 рублёў. Для рэканструкцыі будынка былога клуба пад «сучасныя і камфартабельныя офісы» ўжо рыхтуюць праект. Паводле ўмоў аўкцыёну, аб’ект павінен пачаць працу на працягу трох гадоў. Новы ўладальнік збіраецца перарабіць былы клуб у аб’ект офісна-дзелавога прызначэння.
Заснаваў установу і кіраваў ёй Пётр Рацкевіч. У клубе яго называлі «дзядзька Пеця».
Дзядзька Пеця распавядаў, што хацеў назваць клуб «Крученая сиська», але — мама не дазволіла. Таму спыніўся на назве «Stop Line». Сімвалам установы стала акула.
Гэты клуб праіснаваў у Гродне амаль 18 гадоў. Тут праходзіў фестываль «Три шурупа», а на дыскатэках працаваў жывы куток.
Па фатаграфіях са «Stop Line» можна вывучаць гісторыю моды і крутасці. Галоўнае — калі знойдзеш там сябе, дзецям фоткі не паказваць.
Чытайце таксама: У Гродне зноў спрабуюць прадаць былы клуб Stop Line
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…