«За добрую працу». Гродзенец паказаў, што нямецкі афіцэр падарыў яго прадзеду

Мы працягваем расказваць пра цікавыя старыя рэчы, якія захоўваюцца ў жыхароў Гродна. Гэтым разам да нас у рэдакцыю прыйшоў гродзенец Ягор Малышка са статуэткай рыцара. Ён распавёў, што гэтую рэч у 1940-х гадах у падарунак ад нямецкага афіцэра атрымаў яго прадзед Лявон Малышка.

Паводле сямейнай легенды, Лявон адрамантаваў гадзіннік афіцэра і за гэта атрымаў ад яго такі падарунак.

«Гэтая гісторыя ў нашай сям'і перадаецца з пакалення ў пакаленне. Мне пра статуэтку распавёў дзед, сын Лявона. Прадзеда я не застаў, ды і дзед расказаў, што яго бацька неахвотна дзяліўся гісторыямі пра акупацыю. Таму гісторыя пра статуэтку да мяне дайшла толькі фрагментамі. Сёння гэтая рэч у нашай сям'і стаіць на ганаровым месцы ў памяць пра нашага майстравітага продка».

«Пан майстар», якога шанавалі немцы

Сям’я Малышкаў жыве ў Гродне ўжо восем пакаленняў. Прадзядуля Ягора Лявон Малышка ў 1930-я гады пабудаваў дом на вуліцы Піўной. Там яго сям’я пражыла да 1970-х. Падчас нямецкай акупацыі Лявон працаваў у немцаў пры штабе, адказваў за рамонт мэблі і іншых рэчаў.

«Яшчэ да вайны прадзед быў вядомым у горадзе столярам-чырванадрэўшчыкам і працаваў з дарагімі матэрыяламі, — распавядае Ягор. — У яго была свая крама. Магчыма, сёння дзесьці ў дамах у гродзенцаў захавалася старая мэбля, якую рабіў мой прадзед. Яго шмат хто ведаў у Гродне і называў „пан майстар“. Калі прыйшлі немцы ў 1941 годзе, яго як спецыяліста паслалі працаваць у нейкі штаб».

Ягор кажа, што яго прадзед быў адным з нямногіх гродзенскіх рабочых, каму немцы давяралі і да каго з павагай ставіліся. Ён рабіў ім мэблю, гадзіннікі і многае іншае.

Ягор Малышка ў рэдакцыі Hrodna.life

А гэта дакладна падарунак?

Згодна з надпісам на падстаўцы, статуэтку дарылі нейкаму Адольфу на 50-годдзе. Але чаму нямецкі афіцэр у Гродне вырашыў яе падарыць Лявону? А можа ўсё-такі не падарыў і статуэтка стала трафеем гродзенца пасля ўцёкаў немцаў ў 1944 годзе?

Надпіс па-нямецку: U.I. Adolf zu seinem 50. geburtstag. Hamburg 8.II.35. Rudolf u Emil/ Адольфу 50 гадоў. Гамбург 8.II.35. Рудольф і Эміль.

Аўтограф майстра
Дом сям'і Малышкаў прастаяў на былой вуліцы Піўной (сучасны завулак Віленскі) да 2006 года. Яго знеслі разам з іншымі міжваеннымі пабудовамі. Сёння там дарога.
Праект дома і пасведчанне Лявона Малышка ў перыяд нямецкай акупацыі

Дом сям'і Малышкаў, 2000-я гг.
Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025