Дзве кнігі краязнаўцы Віктара Саяпіна плануецца агучыць у межах праекта «Гродна: пачуць нябачнае». Ініцыятары — супрацоўнікі гродзенскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы — просяць неабыякавых гродзенцаў падтрымаць праект.
Наталля Наземцава, куратарка праекта, загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Гродзенскай цэнтральнай бібліятэкі імя Макаёнка, тлумачыць, чаму з’явілася задума агучыць кнігі пра Гродна:
«Мы любім свой горад і імкнёмся захаваць яго атмасферу. Але разумеем, што побач з намі жывуць і тыя, каму не дадзена на свае вочы ўбачыць прыгажосць гродзенскіх вуліц».
Менавіта такім людзям — людзям, якія не бачаць ці маюць слабы зрок — праект адрасаваны найперш. Аднак аўдыякнігі будуць даступныя і ўсім іншым зацікаўленым.
Першы этап праекта, дзякуючы спонсарскай падтрымцы, удалося ажыццявіць у 2014−2015 гадах. Тады агучылі чатыры кнігі гродзенскіх гісторыкаў і краязнаўцаў. У выніку выпусцілі 50 дыскаў, якія распаўсюдзілі па ўсіх бібліятэках Гродна і па спецыялізаваных бібліятэках для інвалідаў па зроку ў іншых гарадах краіны.
Аднак, па словах Наталлі Наземцавай, відавочна, што чатыры аўдыякнігі па гісторыі Гродна — гэта вельмі мала. Таму распачаты другі этап праекта.
Супрацоўнікі бібліятэкі разам з кіраўніком выдавецтва «ЮрСаПрынт» Аляксандрам Рыжым склалі спіс кніг па гісторыі Гродна, якія лічаць патрэбным агучыць. А пачаць вырашылі з дзвюх прац вядомага краяўзнаўца Віктара Саяпіна: «50 гродзенскіх вуліц: прагулка ў часе» і «Hrono Гродна. Гісторыя Гродна на старонках газет. 1913−1941 гады».
«Віктар Юр’евіч Саяпін — сапраўдны гродзенец. Задума агучыць яго кнігі па гісторыі горада ўзнікла яшчэ да таго, як ён пакінуў гэты свет, — гаворыць Наталля Наземцава. — А цяпер для нас справа гонару — рэалізаваць задуманае. Спадзяюся, з дапамогай інтэрнэту мы зможам сабраць патрэбную суму».
Яна спадзяецца, што праект падтрымаюць тыя людзі, хто ведаў Віктара Саяпіна, хто яго памятае і хто чытаў яго кнігі.
Праект «Гродна: пачуць нябачнае» размешчаны на краўдфандынгавай платформе maesens.by. Арганізатары звяртаюцца да чытачоў hrodna.life і да ўсіх неабыякавых гродзенцаў з просьбай падтрымаць праект: прагаласаваць за яго і па магчымасці ахвяраваць хаця б невялікую суму. Зрабіць гэта можна, перайшоўшы па спасылцы: https://maesens.by/cause/grodno-uslyshat-nevidimoe. Там жа можна знайсці і падрабязнае апісанне праекта.
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…