«Любога кшталту перамены, нават станоўчыя, прымушаюць нас прыстасоўвацца да новых абставін. Паступленне ў новую навучальную ўстанову — не выключэнне, — кажа Таццяна Петушок, магістр псіхалогіі. — Але ад нас залежыць, гэта выб’е з каляіны, ці стане этапам у фармаванні сябе як асобы». Для Hrodna.life яна расказала, як адаптавацца да новага жыцця, калі пашанцавала стаць студэнтам.
Ва ўніверсітэце ўжо не чакаюць, пакуль вы ўсё запішаце. Трэба навучыцца хутка арыентавацца на новым месцы і ўліцца ў новае асяроддзе.
Таксама першакурснікам, асабліва тым, хто з’ехаў ад бацькоў і будзе жыць асобна, трэба навучыцца самастойна кіраваць грашыма і вырашаць простыя бытавыя задачы ў новых умовах.
На сайце адной з гродзенскіх ВНУ першакурснікам пішуць, што разгубленасць у новым месцы — гэта нармальна і даюць парады, як не губляцца. Напрыклад, узяць за правіла выходзіць з інтэрната/дома на 10−15 хвілін раней, чым трэба на дарогу. Так вы не спозніцеся на першую пару і не будзеце нервавацца.
Яшчэ адзін лайфхак для першакурснікаў - уласная сістэма «шыфравання «- набор зразумелых скарачэнняў для хуткага канспектавання лекцый. Каб потым расшыфраваць свае запісы, ўсе знакі разам з расшыфроўкай варта запісаць на адваротным баку вокладкі сшытка.
Дасведчаныя студэнты таксама раяць пакідаць у канспектах палі для нататак. Таксама першакурснікам варта мець на ўвазе, што лекцыя — гэта не дыктоўка. Ня трэба запісваць слова ў слова за выкладчыкам. Вучыцеся фіксаваць думкі тэзісна.
Чытайце таксама: «Шняга шняжная, жизнь общажная. Встречай меня, ГрГМУ, я уже еду!» Студенты-2022 рассказали, как выбирали специальность и поступали в вузы
Каб справіцца са стрэсам, псіхолаг раіць знізіць суб’ектыўную значнасць падзеі. Гэта значыць, не ўспрымаць паступленне ў універсітэт як нешта супер важнае. Чым больш значэнне, тым менш свабоды ў дзеяннях і больш кантролю. Гэта і выклікае нервова-псіхічнае напружанне.
«Многім абітурыентам здаецца, што ад таго, куды яны паступілі, залежыць усё іх жыццё. Гэта не так. Выбар можна памяняць у любы момант», — патлумачыла Таццяна.
Каб справіцца са стрэсам ад пераменаў у жыцці, першакурснікам трэба падрыхтаваць «рэсурсную аптэчку» для самадапамогі.
Чытайце таксама: Лапша-сосиска рейтинг. Как получить прибавку к стипендии или вылететь из универа в Гродно
«Можна напісаць 1000 спосабаў, але ў сітуацыі стрэсу скарыстацца вы зможаце толькі тымі, якія асвоілі раней. Таму важна заняцца складаннем сваёй „аптэчкі“ загадзя ў спакойным стане, а не тады, калі вы ўжо шукаеце, як сябе выратаваць», — кажа Таццяна.
Пералічыце 5 рэчаў, якія вас супакойваюць і могуць аднавіць вашу энергію.
Што гэта можа быць? Сон, любімая ежа, якая падымае вам настрой, фізічная актыўнасць, якая прыносіць задавальненне, карысны кантэнт, які вас радуе — малюнкі з катамі, суполкі ў сацсетках, літаратура, шоў.
Пералічыце імёны людзей, ад якіх вы атрымліваеце падтрымку і з якімі вам камфортна пражываць розныя станы. Успомніце, якія рэчы, падзеі, прадметы ці з’явы могуць быць для вас крыніцамі сілы. Напрыклад, шпацыр у парку, любімае адзенне, глядзець на агонь і г. д.
Прайдзіце тэст Basic PH, які дапаможа вызначыць, які менавіта рэсурс вам пасуе.
«Я ў моманце, я ў рэсурсе» — гэта ўжо не проста песні, а сапраўды неабходныя рэчы, каб заўсёды адчуваць сябе поўнымі сіл і энергіі.
Чытайце таксама: Студенты восстановят быт гродненского гетто с помощью современных технологий
Вядзіце здаровы лад жыцця, навучыцеся расслабляцца — знайдзіце свой спосаб. Не шкадуйце пра тое, што нешта не зрабілі, ці зрабілі не так.
«Лепш сканцэнтруйце свой фокус на сваёй ужо дастатковасці, на тым, чаго вы дасягнулі і які вы класны чалавек», — раіць Таццяна.
Чытайце таксама: Физтех ГрГУ переедет на Поповича. Студентка: «В старом здании невозможно учиться«
Атачайце сябе людзьмі, якія вас падтрымліваюць. «Калі вас крытыкуюць, што вы штосьці зрабілі дрэнна, недастаткова намагаецеся — ахавайце сябе ад такіх зносін, — кажа псіхолаг. — Задайце сабе пытанне: што мне зараз дапаможа справіцца з нявызначанасцю? Якія словы падтрымаюць і папрасіце, каб вас падтрымалі так, як гэта трэба менавіта вам».
Не крытыкуйце сябе і хвалеце за поспехі, нават маленькія. «Ты малайчына! Ты маеш права рухацца ў сваім тэмпе!» Дазвольце сабе нешта не паспяваць, не разумець і быць разгубленай/ым. «Прыняць свой стан можа быць больш выгадна, чым спрабаваць з ім змагацца», — кажа Таццяна.
Важна не забываць аб простых рэчах — своечасова класціся спаць, есці, выконваць рэжым. Таксама, па словах псіхолага, важна ўмець прасіць дапамогі або падтрымкі ў сябра, бацькоў або спецыялістаў. «Прасіць дапамогі не сорамна. Гэта значыць браць адказнасць за свой стан і вырашаць цяжкасці, выкарыстоўваючы розныя інструменты».
Чытайце таксама:
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…