Адкрыццё выставы гродзенскай фатографкі Наталіі Дораш прайшло ў Хайфе 20 лютага. Арганізаваў паказ мясцовы фотаклуб «Цафон». Выстава зроблена паводле фотапректа «Сны горада», які складаецца з больш як паўсотні здымкаў-калажаў.
Сваімі працамі Наталія Дораш «намалявала» настрой даўніны, што незваротна знікае з рэчаіснасці і можа вярнуцца толькі ў снах. Сам горад, упэўнена фатографка, таксама бачыць сны. Галоўные героі гэтых мрояў - жыхары Гродна, што ходзяць зараз па яго вуліцах ці ўжо адышлі ў нябыт.
«Мне часам сніцца наш горад. Я іду па вуліцы свайго дзяцінства Акадэмічнай, праходжу міма кірхі, сустракаю суседку цётку Олю, якая на мяне не звяртае ўвагі, хоць з ёй вітаюся і ківаю ёй галавой. Вось дворык маёй сяброўкі Томкі, у ім мы дзецьмі праводзілі шмат часу ў гульнях. У вячэрніх прыцемках на верхавінах высокіх дрэў старых нямецкіх могілак крычаць няўрымслівыя гракі, у вокнах вялікага пакоя нашага дома гарыць святло — там мама», — расказала аўтарка праекта для Telegram-канала «Тётя Ира разрешила».
«Адчыняю брамку ў наш сад… і прачынаюся. У маіх снах пра наш горад мне ніколі не ўдаецца сустрэцца з маёй нябожчыцай-мамай, прыцягнуць увагу суседкі, якая таксама даўно памерла і яе шматлюднае пахаванне чамусьці захавалася ў маёй дзіцячай памяці. «Нябожчыкі, — тлумачыла бабуля, — сняцца да змены надвор’я».
Вузкія вулачкі горада, Стары замак, дамы і дворыкі, рачулка Гараднічанка, крутая горка яра ў парку, арэлі і крывыя люстэркі пакоя смеху… Мае сны — гэта толькі трансфармацыя ўспамінаў аб мінулым жыцці.
Калі чалавеку сніцца яго родны горад, што ж сніцца самому гораду? Таямніца. Дзесяць гадоў таму актыўна здымала гродзенскія вуліцы і гараджан. За гэты прамежак часу яны змяніліся, страціўшы адмысловую атмасферу гродзенскай даўніны.
Праглядаючы файлы той даўняй фотаздымкі, прыйшла ідэя паспрабаваць увасобіць сны старога горада ў карцінках.
Фатаграфіямі іх не назавеш: як мастак піша фарбамі на палатне сваё асабістае бачанне якой-небудзь з’явы, я фантазіявала, «малюючы» карцінкі сноў з дапамогай інструментаў фоташопа.
Акрамя калажаў уключыла ў серыю і сапраўдныя фатаграфіі дамоў Новага Свету. У некаторых ужо ніхто не жыве, але горад часта прыгадвае іх былых жыхароў.
А ці сніцца вам наш стары горад, які сніць вас?"
Чытайце таксама:
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…