Смартфон 2.0. Пяць ідэй, як выкарыстоўваць стары гаджэт у новай якасці

Новы смартфон — не падстава закідваць стары ў скрыню або на антрэсоль. Тым не менш, любы ўладальнік гаджэта час ад часу сутыкаецца з пытаннем: што ж рабіць з прыладай, чыя песенка незаменнага памочніка — на жаль — канчаткова праспяваная? Тым часам непатрэбныя гаджэты пыляцца дома, і іх становіцца ўсё больш. Аднак пацёрты корпус, трэшчына на экране ці слабая батарэя — не бяда: расказваем, як падарыць смартфону другое жыццё з карысцю для сябе і навакольнага асяроддзя.

Мабільная фотарамка

Не трэба марнаваць грошы на лічбавую фотарамку з рознымі варыянтамі інтэрфейсу на кітайскай, бо яе ролю можа выканаць і старая добрая мабільная прылада. Адно з адмысловых прыкладанняў дапаможа падабраць аптымальны рэжым адлюстравання для любімага фота: уключыць слайд-шоў, усталяваць яркасць, адрэгуляваць колеру і фільтры. Знайдзіце прыгожую падстаўку і размесціце гаджэт на тумбачцы, падлучыўшы яго да сілкавання. Самы час атрымаць асалоду ад успамінамі пра мінулае лета!

Забаўка для жывёлкі

Чацвераногія сябры актыўна рэагуюць на ўсё яркае і рухомае. Няхай ваша старая прылада стане для іх гэтым «новым» — дакладней, стары смартфон праявіць сябе ў якасці новай незвычайнай цацкі для ката-шкодніка ці гіперактыўнага сабакі. Гудзенне, рознакаляровыя агні экрана, віртуальная «мышка», якая ўцякае ад хатняга драпежніка… Ці, калі з экранам бяда, смартфон можа стаць проста прынадай на вяровачцы. Вось толькі, задумаўшы «смарт-актыўнасць» для свайго гадаванца, пераканайцеся, што ваш новы тэлефон схаваны ад пушысцікаў у надзейным месцы.

Дзеці шпіёнаў

Юныя даследчыкі жыцця дакладна знойдуць старым гаджэтам прымяненне! Для цікавай гульні і стварэння новых сусветаў зусім не абавязкова абмяжоўвацца ўстаноўкай гульняў і прыкладанняў - хоць гэта і значна расквеціць вашу гульню. Пры дапамозе старога смартфона можна ўявіць сябе героямі любімых шпіёнскіх і прыгодніцкіх фільмаў: усталяваць компас і радар, выкарыстоўваць гаджэт як рацыю, міелафон (заадно пазнаёміць дзіця з любімым фільмам дзяцінства) або «пульт кіравання» прасторай дзіцячага пакоя — а можа, касмічнага карабля? Пакідаем пытанне на водкуп вашай фантазіі.

Крэатыўная падсветка

Любы смартфон — гэта прылада, якая працуе на электраэнергіі, а значыць, яго можна выкарыстоўваць у якасці элемента падсвятлення. У гэтым вам дапаможа як асноўны ліхтарык, так і экран з белым або каляровым фонам. Адзін смартфон, два, тры, пяць… Гаджэты можна раскласці па памяшканні для стварэння святочнай або рамантычнай атмасферы або выкарыстоўваць у якасці «сігнальных агнёў» на канцэрце ўлюбёнага гурта.

Рэкламная гульня A1 «Здай стары тэлефон — выйграй iPhone XR»

Прапанова для аматараў опцыі «выразна і па справе»: непрацоўныя і непатрэбныя смартфоны/планшэты можна абмяняць на бясплатны інтэрнэт-трафік. Мадэль, год выпуску і стан прылады значэння не маюць. Важна толькі колькасць — прыносьце пяць старых тэлефонаў у любы цэнтр продажу і абслугоўвання А1, атрымлівайце наўзамен 5 ГБ трафіку на 30 дзён і станавіцеся ўдзельнікам розыгрышу новага Apple iPhone XR.

З верасня па лістапад будзе разыграна 10 смартфонаў - па адным на тыдзень. Кожны з удзельнікаў акцыі, які здаў менш пяці прылад, усё роўна атрымае за кожны з іх па 1 ГБ трафіку. Для ўдзелу ў рэкламнай гульні трэба быць абанентам А1 (або стаць ім,
падключыўшыся на любы тарыф, прама на месцы). У выніку непатрэбныя тэлефоны не складуюцца ў вас дома, а адпраўляюцца на перапрацоўку без шкоды для навакольнага асяроддзя, пакуль вы бясплатна карыстаецеся мабільным інтэрнэтам і, магчыма, новым тэлефонам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025