Людзі і справы

«І тут мяне пазнаюць, як прыемна». Сляпы музыка выйшаў граць у цэнтры Гродна

Сляпы музыка Уладзімір Жыраў у канцы ліпеня прыехаў у Гродна з Навагрудка і стаў граць на пешаходнай вуліцы Савецкай. Многім гродзенцам ён знаёмы па выступах на пачатку 2000-х у летніках і навучальных установах. Чаму Уладзімір вырашыў граць на вуліцы, ён распавёў Hrodna.life.

Хлопцу 32 гады. Ён не бачыць з нараджэння, выхоўваўся без бацькоў. Уладзімір скончыў у Гродне школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку. Там ён і пачаў займацца музыкай. Сёння ён жыве ў Навагрудку і працуе ў філіяле гродзенскага прадпрыемства «Фільтр» БелТІЗ (Беларускага таварыства інвалідаў па зроку).

«У мяне з’явілася ідэя выступаць на вуліцы, — распавядае Уладзімір. — У Гродне знайшліся людзі, якія дапамаглі. Я вельмі рады выступаць у гэтым горадзе, тут прайшло маё дзяцінства і юнацтва. І тут мяне пазнаюць, як прыемна. Хочацца падарыць гродзенцам часцінку радасці».

У пачатку 2000-х гадоў Уладзімір актыўна выступаў у летніках і навучальных установах. Выконваў папулярныя песні з 90-х. У 2015 годзе хлопец ажыццявіў сваю мару і выступіў на Міжнародным фестывалі творчасці інвалідаў, які праходзіў у Віцебску ў дні «Славянскага базару». Там ён заняў другое месца з песняй «Хрустальны замак» Віктара Каралёва.

«У мяне была мара выступіць на „Славянскім базары“ і я гэта зрабіў. Пасля гэтага я зразумеў, што мне трэба далей займацца музыкай. Адзін час я граў на вуліцы недалёка ад Навагрудка, зараз у Гродне. Па водгуках, людзям падабалася».

Сёння Уладзімір марыць пра турнэ па Беларусі і, калі атрымаецца, то ў будучыні - па суседніх краінах.

«Я малады, хачу далей развівацца і дзяліцца з людзьмі сваёй творчасцю. І не хаваю — мне хацелася б палепшыць сваё фінансавае становішча. Сёння не ўсё па нашых магчымасцях, на жаль. А заўсёды хочацца чагосьці новага і больш».

Чытайце таксама: «Дворник для творческого человека — работа хорошая». Уличный музыкант Александр Зимин, — о работе в больнице Гродно из-за пандемии

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025