Людзі і справы

«Шкада рамантыкі вогнішча і зорак над галавой». Паэт і бард Аляксандр Слашчоў расказаў, чым яго засмуціў «Зялёны Гран-Пры 2024».

Гродзенскі паэт і бард Аляксандр Слашчоў 20 гадоў таму перамог на фестывалі «Зялёны Гран-Пры». Сёлета ён зноў прыйшоў на фестываль — і высветліў, што раней «Зялёнка» была зелянейшая. У 2004-м усё было дэмакратычна і душэўна: ніякай жорсткай структуры, шчырыя выступы і сапраўдная свабода. А вось у 2024-м фестываль стаў занадта прафесійным і страціў тую самую атмасферу цяпла і даверу. Фестываль страціў сваю разыначку, лічыць Слашчоў. Ён напісаў аб гэтым калонку для газеты «Перспектыва». У нашай рубрыцы «Меркаванне» пераказваем асноўныя думкі барда.

Фестываль аўтарскай песні і паэзіі «Зялёны Гран-Пры» прайшоў 24−26 траўня 2024 на базе турыстычнага комплексу «Пышкі» (былая турбаза «Нёман»). Ён праходзіў ужо 38-ы раз.

Арганізацыйныя праблемы і «цэнзура» тэкстаў

Бард і паэт Аляксандр Слашчоў

«Праслухоўванне праходзіла на свежым паветры. […] Побач, на стадыёне ішлі дзіцячыя спаборніцтвы па футболе, крык стаяў няўяўны. Да таго ж над галавой — птушыныя спевы, якія перамяжоўваліся карканнем варон», — апісвае Слашчоў першы тур. У такіх умовах даводзілася спяваць літаральна за крок ад журы, каб не замінаў шум. Ніякіх мікрафонаў не было.

Акрамя таго, аказалася, што для ўдзелу трэба прадставіць тэксты твораў. Аўтару прыйшлося прама на месцы пісаць іх ад рукі.

Новыя ўмовы і «непачутыя гітары»

У 2004-м, калі Слашчоў перамог на фестывалі, кожнага аўтара запрашалі да мікрафона і не было ніякіх першых і другіх тураў. А пасля гала-канцэрта любы ахвочы мог падысці да мікрафона.

«У гэтым была і павага да аўтараў, і стварала атмасферу даверлівасці, раскаванасці», — піша бард.

У 2024-м тыя, хто не прайшоў у другі тур, «сядзелі сумныя, абапёршыся на свае непачутыя гітары». Самога аўтара таксама да другога тура не дапусцілі.

Недзе згубілася дэмакратычнасць і рамантыка

У 2004 годзе фестываль быў дэмакратычным і народным, зараз гэта больш падобна на прафесійнае шоу, лічыць Слашчоў.

«Фестываль страціў сваю народнасць, здабыў, так бы мовіць, прафесіяналізм. У многіх, хто прайшоў у другі тур, дарагія гітары, добра пастаўленыя галасы — ім бы ў філармоніі выступаць, а не тут. Яны спявалі блюзы, рэгі, кантры, а мне хацелася іншага — простай немудрагелістай мелодыі для самага галоўнага ў бардаўскай песні - паэзіі, той, што гучыць у творчасці Візбара, Акуджавы, Высоцкага, Кукіна, Гарадніцкага, Розенбаўма, нашага земляка Арыка Крупа і многіх-многіх іншых».

«Шкада рамантыкі вогнішча і зорак над галавой, калі гэта знікне з народнай творчасці назаўжды», — заканчвае тэкст аўтар.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024