Пакуль гонар беларусаў Дар’я Домрачава атрымлівае чарговыя перамогі ў біятлоне перад зімовымі Алімпійскімі гульнямі, гродзенцы імкнуцца пераймаць яе поспехі. Аднак справа застаецца за невялікім — пераймаць поспехі няма дзе.
Гродзенец Юры Дзяргаўка любіць катацца на лыжах і мяркуе, што дасягнуў пэўнага ўзроўню ў гэтым спорце. Аднак сёлета ён пакатаўся толькі аднойчы — адразу, як выпаў апошні снег. Мужчына перакананы, што зручнай лыжні ў горадзе няма.— Калі казаць пра лыжню для класікі, то тут больш-менш парадак. Людзі праклалі сабе сцежкі паміж кустоў і карыстаюцца. Але так катаюцца пераважна старэйшыя і аматары. Больш дасведчанным патрэбна хуткасць, і яны пераходзяць на каньковы ход. Тут пачынаюцца праблемы. Нідзе няма трасы шырынёй каля 2 метраў з утрамбаваным снегам, — распавядае Юры.Найбольш прыдатныя для «каньку» месцы — сцежкі здароўя ў Пышках, Румлёўскім парку, каля бальніцы хуткай дамапогі. Але справа ў тым, што іх ачышчаюць трактарам ад снегу амаль да асфальту. Урэшце на «голай» сцежцы ўтвараецца галалёд. Каб не было слізка, яе пасыпаюць пяском. Па такой паверхні ўжо не пакатаешся.
Як патлумачыў першы намеснік дырэктара прадпрыемства «Гродназелянбуд» Мікалай Ярмоліч, адзіная сцежка, якую не чысцяць у гарадскіх парках, гэта роварная дарожка.
— У Румлёўскім парку, там дзе ходзяць людзі, мы не маем права не чысціць. Калі напісана «пешаходная дарожка», яна мусіць быць пешаходная, а не лыжная. Я абавязаны расчышчаць. Інакш іншыя людзі мне скажуць: «Чаму ты не пачысціў, нам нязручна хадзіць з малымі дзецьмі, з каляскамі, пенсіянерам». Усім не магу дагадзіць.
Нават калі нехта звернецца з калектыўным зваротам, то адказ будзе такім жа: пешаходныя дарожкі будуць чысціць.
Варыянт роварнай дарожкі таксама не пасуе.
— Зіма ў нас цяпер кароткая. Сёння снег ёсць, а заўтра няма. Хочацца пакатацца ўвечары пасля працы, але гэты кавалак роварнай трасы ў 700 метраў на Болдзіна кепска асвятляецца. Не скарыстаешся, — працягвае Юры.
Гродзенец шкадуе пра тыя часы, калі на паркавых дарожках не было асфальту, і іх не чысцілі ад снегу. Па яго словах, свежы снег утрамбоўваўся досыць хутка. Па ім было зручна гойсаць. Цяпер ён хацеў бы, каб снег, замест таго каб чысціць, утрамбоўвалі катком.
Hrodna.life запытаўся ў людзей, якія адпачываюць у Румлёўскім парку, якое пакрыццё для іх больш зручна.Калі высокі снег, нязручна хадзіць і на санках або лыжах ездзіць. Да асфальту дакладна не трэба чысціць. Калі ўтрамбаваны снег, тады, канешне, лепей.Цяпер хадзіць зручна, нам не слізка. У нашым узросце можна і па асфальце, і па ўтрамбаваным снезе, толькі, каб расчышчана. Калі пасыпаць сумессю, то даклдана будзе дарога. Не трэба.
Ніна і Ядвіга:
Не абавязкова чысіць да асфальта. Ім жа цяжка чысціць. Сёння жанчына ўпала на такім лёдзе. Я не супраць снегу. Хай робяць так, як танней будзе.Нам усё роўна. Хаця лепей, каб дарожкі былі пачышчаныя. Мы на лыжах не катаемся. Хадзіць крыху слізка, але калі паціху, то нармальна. Утрамбаваны снег таксама можа быць. Хутка ўсё растане, такая зіма.Не трэба чысціць да асфальту. Лепей утрамбаваны снег. Цяпер слізка, калі пачысцілі. Калі пачышчана, можна прайсці разам з санкамі. Інакш не пройдзеш. Але да асфальта дакладна не трэба ачышччаць. Абы толькі не слізка было.Я з дзіцём-інвалідам шпацырую. Галоўнае, каб было не слізка. Бывае так шчоткай вычышчаюць, што больш слізка, чым калі ляжаў снег.
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…