Аляксандр Лукашэнка кіруе Беларуссю 26 гадоў. Пры ім паспелі вырасці два пакаленні, якія не бачылі іншага прэзідэнта і жылі сваім жыццём, падрастае трэцяе. Hrodna.life спытала 26- і 19-гадовых гродзенцаў, народжаных у гады прэзідэнцкіх выбараў, што яны думаюць пра жыццё пры адным прэзідэнце і як ён паўплываў на іх лёс.
Аляксандр Перагудаў нарадзіўся ў снежні 1994 года ў Гродне. Ён гісторык па адукацыі, адслужыў у войску, выкладае ў школе. Лічыць настаўніцтва справай жыцця і ўдзельнічае ў культурных праектах, прысвечаных гісторыі Гродна.
— На адукацыю жыццё пры адным прэзідэнце наўрад ці паўплывала. Мне падабаецца мая прафесія, тое, што раблю. Я настаўнік гісторыі, і буду займацца гэтым пры любой уладзе. Складана сказаць, было б лепш, ці горш, бо не параўноўваў.
Палітыкай трохі цікаўлюся, удзельнічаю ў выбарах — чаму не. Першы раз хадзіў галасаваць у 2015 годзе, падтрымаў Таццяну Караткевіч. Пайду і сёлета. У гады папярэдніх выбараў прэзідэнта быў, адпаведна, у малодшай, сярэдняй, і старэйшай школе. Пра іх зараз магу нешта даведацца з прэсы. Задумвацца і цікавіцца стаў ужо перад заканчэннем школы.
Тое, што прыносіць новая ўлада — заўжды новае. Не заўжды лепшае. Але выбарнасць улады — неад’емная рыса любой дэмакратыі. Улада любога ўзроўню, ад мэра да прэзідэнта, мусіць час ад часу змяняцца. Я прыхільнік той мадэлі, якая існуе ў большасці краін Захаду, дзе ёсць абмежаванне ў два тэрміны. У нас не манархія. Стабільнасць у нейкім сэнсе — гэта балота. Беларусі патрэбны рэформы, а з якой уладай мы іх правядзём — не так істотна. Шмат галін патрабуюць зменаў, і адукацыя ў тым ліку.
Няма адчування, што ў жніўні, пасля выбараў, нешта адразу зменіцца. Раней, калі быў маладзейшы, быў больш аптымістычна настроены. Я жыву ў гэтай сістэме, я яе частка, таму — жадаю ці не — буду вымушаны прыняць любы вынік. Але і кандыдаты казалі, што будуць асцярожнымі ў сваіх першых кроках. Таму не думаю, што мы ў адзін дзень прачнемся ў іншай краіне.
Я не ў захапленні ад гэтай палітычнай кампаніі і ад кандыдатаў. Да кожнага з іх у мяне ёсць пытанні, адказы на якія я пакуль не пабачыў. Яшчэ не вырашыў да канца, як галасаваць.
Улада не перашкаджае мне весці заняткі ў школе, таму мне і з ёй камфортна. У іншых сферах сітуацыя адрозніваецца, але я кажу за сабе. Я атрымліваў досвед у шэрагу замежных універсітэтаў, браў удзел у канферэнцыях, летніх школах, ніколі не меў з гэтым праблем. Але ўсе гэтыя праграмы былі ці не звязаныя з палітыкай, ці тычыліся яе ўскосна.
Лічу, у кожнага сваё прызначэнне. Збольшага, праекты, у якіх працаваў, прысвечаны гісторыі Гродна альбо наваколля. Быў збор подпісаў для шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц, праект па вяртанні ў Гродна копіі першай гродзенскай гравюры. У гэтай нішы вялікі плюс — яна па-за палітыкай. Я бачу цікавасць сярод гараджан, цікава самому, таму буду працягваць працу ў гэтай сферы.
Я — за якасную адукацыю. Я падтрымаю таго лідара, які будзе не толькі пра гэта казаць, але і зробіць. Але гэты рэжым не мусіць парушаць законы. Камуністы або нацысты маглі пабудаваць выдатную адукацыю, але яны рабілі злачынствы супраць чалавецтва.
Я не хачу быць датычным да правядзення і арганізацыі выбараў, бо шмат у каго ў краіне да гэтага ёсць пытанні. Я не такі чалавек, каб ісці да апошняга ў барацьбе за свой выбар. Калі б мне прапанавалі ўдзел у камісіі - шукаць фальсіфікацыі, перадаваць гэта журналістам — або праца без перашкод пасля, я бы абраў працу. Я хачу даваць нешта людзям, моладзі. Праз выбары, я магу пазбавіцца гэтага шанцу, а ён для мяне вельмі істотны. Таму я наўмысна абмяжоўваю свае пажаданні, гэта чыстая прагматыка. Я дапускаю пэўную супрацу з сённяшняй уладай, калі буду бачыць выгаду не толькі для сябе, але і тых, хто нас акружае. Калі адмаўляць на сто адсоткаў супрацу, можна і шмат пазітыўнага згубіць у гэтай барацьбе. Я маю права на сваё меркаванне, я прагматык у гэтым плане.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…