Рамеснік з Гродна Аляксандр Барысевіч у канцы 2019 года атрымаў сярэбраную кнопку YouTube за свой праект «Лихой топор».
У лістападзе 2019 года Аляксандр атрымалася прыкметна стрэліць на YouTube. Гродзенец падладзіў свае ролікі пад алгарытмы відэахостынгу. Больш за ўсё праглядаў сталі набіраць відэа пра выраб сталоў з эпаксіднай смалы.
«YouTube, яго алгарытмы, трэнды і запыты гледача — пастаянна змяняюцца. Калі не сачыць, не вывучаць гэта, то паспяховы сёння кантэнт можа лёгка стаць непатрэбным заўтра. Так і здарылася ў мяне, — распавядае Аляксандр. — Я пачаў вывучаць сітуацыю, пагутарыў з калегамі і зразумеў, што ўсё памянялася. Наогул я быў прыемна здзіўлены, калегі па YouTube з вялікіх папулярных каналаў без праблем дапамагаюць парадай і дзеляцца інфармацыяй. Самую карысную інфармацыю я атрымаў ад канала-мільённіка, які вядомы ў нашай сферы кожнаму. Я нават не прасіў дапамогі, ён сам напісаў мне і распавёў пра памылкі і даў некалькі парадаў. Гэта таксама выдатна дапамагло».
Аляксандр адзначае, што з лістапада ў яго адбыліся нязначныя змены, якія паўплывалі на прасоўванне канала.
«Па першае, сёння глядач распешчаны, усе хочуць атрымліваць большую колькасць інфармацыі за меншы час — гэта трэба ўлічваць, адпаведна рабіць ролікі больш дынамічнымі і захапляльнымі. Таксама вельмі важны гук, ён павінен быць якасным і без рэха, каб чалавек атрымліваў эфект прысутнасці і ўваходзіў у працэс, і яшчэ пару дзясяткаў дробязяў, якія я змяніў у сваіх роліках. Пасля гэтага яны і сталі набіраць прагляды».
За 100 тысяч падпісчыкаў на YouTube Аляксандр у снежні атрымаў сярэбраную кнопку. Зараз на канале гродзенца на 75 тысяч падпісчыкаў больш.
«Кнопка не была мэтай. Гэта прыемная ўзнагарода і галачка для кожнага ютубера. Скажу па сакрэце, што з кнопкі таксама будзе зроблены стол. У бліжэйшы час падпісчыкі ўбачаць гэта на канале. Далей будзе залатая кнопка, у мяне няма ніякіх сумневаў. Усё ідзе паводле плану, нават калі вярнуцца да нашага інтэрв'ю пару гадоў таму».
Чытайце таксама: «Смотрят и школьницы, и брутальные мужики». Гродненский ремесленник через YouTube популяризирует свои изделия
У 2019 годзе Аляксандр задумаў новы праект. Ён выпускаў відэа ў падтрымку бяздомных жывёл. У планах было сабраць за год $ 50 000 на рамонт прытулку.
«Гэта мая асабістая ініцыятыва, я заўсёды стараўся дапамагаць бяздомным жывёлам і рабіў гэта яшчэ да з’яўлення канала. Потым з’явілася думка інтэграваць гэта ў кантэнт, бо усё гэта — маё жыццё.
Але на гэтым канале гэты фармат не зайшоў. Таму я яго прыпыніў. Зараз прадумваю дэталі і ўжо раблю новы праект, гэта будзе асобны канал, дзе збяруцца людзі, якім цікавая менавіта гэтая тэма, усе сродкі з гэтага канала пойдуць на ўтрыманне жывёл. У галаве ў мяне ёсць канкрэтная карцінка,
што я хачу ў выніку зрабіць і як гэта павінна працаваць. Гэта і ёсць мая асноўная мэта ў жыцці, і я яе абавязкова рэалізую, няхай нават праз некалькі гадоў. Метады і спосабы для дасягнення мэты можна і трэба мяняць, пастаянна спрабуючы нешта новае і эксперыментуючы. Галоўнае не змяняць мэты, і ўсё будзе».
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…