Гродзенскі «Молочный мир» хоча збудаваць на месцы фабрыкі марожнага на Гарнавых 19-павярховы дом-свечку. Пры гэтым, што спачатку там планаваўся 4−9-павярховы дом. Але фабрыку можна захаваць і граматна яе выкарыстоўваць.
«Свечка» да непазнавальнасці зменіць від занёманскай панарамы Гродна, якой так любуюцца турысты, калі наведваюць гродзенскія замкі і Каложскую царкву. Цікава, што прапанаваны праект у рэальнасці хаця і мае 19 паверхаў, але з улікам верхняй часткі даходзіць да 23−25 паверхаў у эквіваленце. Як гэты аб’ект упішацца ў гарадскую забудову Занёмання можна пабачыць на здымках ніжэй.
Сам будынак былога «Малочнага Міра» цікавы як аб’ект прамысловай архітэктуры. Ён узведзены ў 1938 г., знаходзіцца ў добрым стане і мае добрую навакольную тэрыторыю. Спачатку будынак планавалася перапрафіляваць пад культурна-турыстычны аб’ект, каб гродзенцы і жыхары горада маглі тут адпачыць.Гэты будынак — адзін з апошніх даваенных прамысловых аб’ектаў горада. За апошнія гады ў Гродне былі знесены электрастанцыя (1912 г. пабудовы), будынак гарбарні (1927 г. пабудовы), фабрыка алоўкаў (сяр. ХІХ ст.), будынак казармаў па вул. Перамогі. Між тым прамысловыя музеі карыстаюцца вялікай цікавасцю турыстаў, у тым ліку і іншаземных.
У будынку былой вытворчасці «Малочны Мір» можна стварыць выдатны турыстычны аб’ект, арганізаваўшы там:
1. Выстаўку гісторыі гродзенскай прамысловасці ад старажытных часоў да нашых дзён.
2. Выстаўку рэтратэхнікі пад адкрытым небам (гродзенскія калекцыянеры тэхнікі акурат шукаюць такое месца).
3. Выстаўку старога гарадскога грамадскага транспарту. Тым больш, што стварэнне такога музея планавалася гадоў пяць-сем таму і былі сабраныя экспанаты для яго.
4. Дэгустацыі прадукцыі сучасных гродзенскіх прадпрыемстваў харчовай прамысловасці для бязвізавых турыстаў.
5. Інтэрактыўную выстаўку тэхнічных «цудаў» для дзяцей. Ніводнай такой выстаўкі ў нашым горадзе няма і дзеці з Гродна наведваюць або Цэнтр Каперніка ў Варшаве або Музей тэхнікі ў Вільні. Між тым зрабіць яе будзе не цяжка.
Хацелася б, каб улады прыслухаліся да гэтай прапановы. Ніжэй прыводзім некалькі фотаздымкаў з музею тэхнікі ў Вільні. Размешчаны ён у былой віленскай ТЭЦ, якую не ўзарвалі, як у Гродне, а прыстасавалі пад музей. Тут можна пабачыць турбіны электрастанцыі, абсталяванне старых друкарняў, вадаканалу, тэкстыльных фабрык. Можна пабачыць інтэр'ер савецкай кватэры і зробленую ў Савецкай Літве тэхніку — пыласосы, тэлевізары і іншае. Таксама ёсць вялікіая дзіцячая інтэрактыўная прастора.
Чым мы горшыя і чаму ў Гродне ў будынках былой малачарні не можа быць такога музея? А калі бязвізавы турыст зможа там і марозіва нашага з’есці (з сапраўднага малака, а не з вады, як у іншых вытворцаў) і квасу з півам ды каўбаскай выпіць — то і гатовая рэклама нашых прадпрыемстваў будзе. Чаму адразу трэба ЗНЕСЦІ?!
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…