Калі вы накапалі шмат бульбы і не ведаеце, што з ёй рабіць (а з’есці такую колькасць не атрымаецца), то вось нашыя парады. Нават калі нічога карыснага з гэтага не атрымаецца, то вы зможаце весела правесці час.
Гэта тыпова беларуская зброя, хаця з серыялу «Доктар Хаўс» мы даведваемся, што бульбамёты папулярныя і ў Штатах. У Гродне такую пушку стварыла каманда аніматараў «Маскарад». Пастраляць з іх бульбамёта можна на гарадскіх фестывалях. А ў інтэрнэце ёсць відэа, як зрабіць яго самастойна, каб удосталь настраляцца на лецішчы.
Бульба дапаможа зняць запаленне і паменшыць цёмныя плямы на скуры. Сакрэт — у крухмале, які валодае супрацьзапаленчымі ўласцівасцямі і забяспечвае скуры жыўленне і запас карысных мікраэлементаў. А яе кампрэсы дапамогуць вылечыць трэшчынкі на пятках!
Бабулі раней пры кашлі ці іншых хваробах лёгкіх варылі бульбу і прымушалі хворага дыхаць гарачай парай. Урачы кажуць, што гэта шкодна, бо можна атрымаць апёкі органаў. А вось для вонкавага прымянення бульба пасуе. Напрыклад, цёплымі кампрэсамі можна зменшыць мышачны боль.
Гадзіннік, які працуе ад бульбы, ёсць у гродзенскай школе № 12. Дзеці расказалі, як бульба можа выпрацоўваць энергію.
— Кіслоты бульбы рэагуюць з металамі, і адбываецца зарад. Калі варыць бульбу 8 хвілін, то сіла зарада павялічваецца ў два разы. Таму што хімічныя элементы бульбы раскладаюцца і лягчэй праводзіцца электрычны ток.
Бульба дапаможа размножыць ружы, пачысціць скуру і срэбра і нават выдаліць іржу. Шукайце адмысловыя парады на тэматычных форумах тыпу «Сад и огород». Хаця б для таго, каб спраўдзіць, ці яны працуюць.
На бульбе можна рабіць малюнкі, як ліванская мастачка Гіну Шуейры. З бульбы можна выразаць персанальную пячатку і з яго дапамогай рабіць карцінкі-адбіткі. Трэба разрэзаць напалову клубень і на зрэзе выразаць любы малюнак. Гэта дапаможа заняць дзіцяці на некалькі гадзін.
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…