Спадчына

«Што стаіш, як ёлупень? Запрашай ужо!» 11 парадаў чайнікам ад дасведчаных танцораў

Дзеўку — не цісні, хлопцу — не адмаўляй. Напярэдадні першай у Беларусі міжнароднай ночы традыцыйных танцаў, якая адбудзецца 11 лістапада ў сядзібе «Райскі куток», аматары расказалі, як стаць зоркамі танцпляца на вечарыне.

1. «Вучыся вышываць крыжыкам»

На танцы варта апранацца ў зручную вопратку, але прыстойна, нават па-святочнаму. Шорты і майкі — гэта нядобра. Традыцыйны строй неабавязковы, часам нават лішні. Пажадана, каб жанчыны былі ў спадніцах, а хлопцы ў ботах. Агулам абутак і адзенне зручныя, па мінімуму сінтэтыкі.

2. «Што стаіш, як ёлупень? Запрашай ужо!»

У арыгінале кавалеры запрашаюць дам, але на практыцы бывае па-рознаму. Калі дзяўчыне не хапіла хлопца, то ў пару могуць стаць дзве дзяўчыны. Гэта было натуральнай справай на нашых землях, асабліва пасля вайны, калі мужчын на вёсках засталося няшмат.

3. «Хлопца пагоніш — сама з хаты пойдзеш»

Дзеўка не можа адмовіць, калі яе запрашаюць танчыць. Раней за такое «з маршам» выправоджвалі з хаты, дзе ладзілася вечарына.

4. «Не адсіджвайся на лавах»

Не трэба баяцца далучацца да танцаў, якія не ведаш. Можна спрабаваць. Але не варта таксама кідацца ў невядомыя танцы адразу. Паназірай, зразумей, далучайся. Нельга танчыць свае ўласныя фігуры ў кругавым або лінейным танцы: навічкі могуць назіраць і вучыцца ў працэсе.

5. «Не цісні, бо атрымаеш»

У пары дыстанцыю кантралюе дзяўчына. Калі хлопец надта цісне, то яна можа болей адштурхнуцца. Аднак у любым выпадку важна, каб хлопец трохі прыхіляў дзяўчыну да сябе, а яна адхілялася. Узнікае напружанне, якое пры кручэнні пераўтвараецца ў цэнтрабежную сілу і дапамагае круціцца.

6. «Рука не паўзе ніжэй за лапатку»

Хлопец кладзе правую руку на лапатку дзяўчыне. Калі ён значна вышэй, то можна на плячо. Танцоры часцей знаходзяцца паралельна адзін да аднаго і досыць моцна трымаюць партнёра. Так рукі будуць менш стамляцца. У фігуры «лодачка» танцуюць разам: хлопец і дзяўчына моцна і зручна адбымаюцца, але ў межах разумнага. У польцы, вальсе, факстроце стаяць не тварам у твар, а насупраць пляча адно аднаго. Тады правыя ногі стаяць паміж нагамі партнёра.

7. «Я з табою хоць у траўмпункт»

Важна, каб хлопец кіраваў, упэўнена паказваў свой намер, але не ламаў рукі. Дзяўчыне важна слухаць хлопца, адчуваць і рэагаваць на яго намер. Хлопец — вядучы, дзяўчына — вядомая. У хуткім танцы хлопец прыкрывае партнёрку ад сутыкненняў. Выбачаецца, калі сутыкаюцца з іншай парай.

8. «У вочы глядзець, я сказаў»

Больш знаёмыя, сямейныя пары могуць глядзець у вочы. Незнаёмым прапануюць глядзець адзін аднаму ў плячо, ды пераферычным зрокам наўкола.

9. «Ступай, бы мяхі пацягаўшы»

У традыцыйных танцах менш артыстычнасці ў параўнанні са сцэнічнымі. Іх танчылі пасля цяжкай гаспадарчай працы, таму крокі, скокі, павароты мінімальныя. Іх не скачуць на дыбачках, а ступаюць поўнай ступнёй. Калені прысогнутыя і пружыняць. Не трэба напружвацца і мітусіцца. Лепш слухаць музыку і ступаць у такт. Калі не прапускаць крокі, то не ўзнікне пытанне, з якой нагі пачынаць, заўжды са зручнай.

10. «Пастаў, дзе ўзяў»

Калі пасля танца партнёры не плануюць танчыць разам далей, то хлопец праваджае дзяўчыну на месца, адкуль яе запрашаў.

11. «Сакрэтаў няма»

Галоўны сакрэт — дайсці, даехаць, даплысці, дапаўзці і трапіць на ноч танцаў. А там ужо справа сама закруціцца. Не магчыма будзе ўседзець!


Парады давалі Аляксей Крукоўскі і Цімох Акудовіч (Мінск), Воля Трубач і Ганна Клімашэўская (Маладзечна), Андрэй Бароўскі (Гродна), Яўген Даўкша (Вільня).


Сацыяльны праект «Танцы Гарадзенскіх Дворыкаў»

vk.com/tancy_dworykau

vk.com/event154627636

facebook.com/events/298 930 150 592 986

ok.ru/tancydworykau

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024