Горад

Што не так з мастацтвам у Гродне? Распавядаюць вядомыя майстры

Апошнія навінкі ў цэнтры Гродна — малыя архітэктурныя формы, усталяваныя да Дня горада — складана не заўважыць. Яны ўжо паспелі выклікаць кардынальна розныя рэакцыі ў гараджан.

На гарадскіх сайтах і ў сацыяльных сетках апошнія ўстаноўкі бурна абмяркоўвалі. Іх вырабілі гарадскія службы за самыя кароткія тэрміны і ўсталявалі адмыслова да Дня горада, які адзначаўся 15 верасня.

Абышлі мастацкі савет

Любая архітэктурная праца ці помнік павінен прайсці ўзгадненне ва ўпраўленні архітэктуры і ў мастацка-экспертным савеце. Апошнія ўстаноўкі ў цэнтры Гродна не праходзілі экспертызу. Такім чынам іх устаноўка, па ідэі, парушыла закон. Але ў гарадской архітэктуры распавялі Hrodna.life, што менавіта яны і ўзгаднялі месцы размяшчэння новых аб’ектаў, а таксама дадалі, што малыя архітэктурныя формы, у адрозненні ад помнікаў, не павінны праходзіць экспертны савет.

Злева «драўляны турыст», які нядаўна з’явіўся ў Гродне. Справа «бронзавы турыст» з Іркуцка, якога ўсталявалі ў 2011 годзе. Ёсць падабенства?

Пачынаецца безгустоўшчына

Навінкі ў цэнтры для Hrodna.life ацанілі скульптар Уладзімір Панцялееў і мастак Уладзімір Качан, якія ўваходзяць у мастацка-экспертны савет.

«Тое, што адбываецца апошнім часам, гэта проста самадзейнасць, — адзначае Уладзімір Панцялееў. — Ёсць жа мастацка-экспертная рада, якая дае дабро на ўстаноўку нейкіх работ, асабліва ў гістарычным цэнтры. Каб усталяваць адну мемарыяльную дошку ў майстра сыходзіць да двух гадоў на ўзгадненні. І так з усімі працамі, а тут рапртоўна паставілі. Гэта ж не карціна, якую павесіў на сценку і ўсё.

Тое, што ў нас з’явілася апошнім часам, гэта проста плагіят. Напрыклад, драўляная скульптура турыста — такая ж у Іркуцку стаіць, толькі адлітая з бронзы. У мастакоў ёсць негалоснае правіла: драўляныя працы ў гістарычных цэнтрах і наогул у гарадах, дзе ёсць архітэктура, стараюцца не ставіць. Іх ставяць недзе ля вёсак, у дворыках, але яны не павінны выносіцца ў самае сэрца гістарычнага горада.

Што тычыцца глобуса, то, у прынцыпе, ён яшчэ можа быць, але зноў жа — ён зараз не на сваім месцы. Яго маглі ўсталяваць каля філармоніі: якраз спалучэнне архітэктуры і формы. Велізарная пячатка — гэта жах нейкі, выкананы з таннага матэрыялу.

Масавае з’яўленне новых формаў у цэнтры Гродна ўжо працуе не на карысць гораду. Пачынаецца проста безгустоўшчына".

Глобус на плошчы Cавецкай прысвечаны гарадам-пабрацімам Гродна
Па рашэнні Гродзенскага аблвыканкама мастацка-экспертны савет павінны праходзіць усе працы, якія ўсталёўваюцца ў гістарычнай частцы Гродна. Савет мае права адхiляць праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi), дае рэкамендацыi аб iх перапрацоўцы.

Абразлівы нізкапробны плагіят

Мастак Уладзімір Качан быў шматслоўны.

«Гарадскія ўлады ў сілу сваіх магчымасцяў хочуць нешта ўсталёўваць. Але чаму ніхто не кажа пра непавагу да прафесійнага творчага асяроддзя ў Гродне. Ідзе поўная замена прафесійнага гарадскога асяроддзя на татальную безгустоўшчыну, кіч [з нямецкай Kitsch — халтурка, безгустоўшчына]. Гэта прыніжэнне і знішчэнне цэлай галіны прафесійнага выяўленчага мастацтва ў нашым горадзе — манументальнай творчасці ў выглядзе скульптуры, малых архітэктурных форм, садова-паркавай пластыкі. А яшчэ твораў вітражнага мастацтва, фрэсак і насценных роспісаў, мазаік і сграфіта.

Адкрыйце гісторыю мастацтваў і вы ўбачыце, што ўся гісторыя чалавецтва, у немалой ступені, нам вядомая па адлюстраванні менавіта гэтымі формамі. Як для слыху інтэлігентнага чалавека абразлівы мат, для вуха прафесійнага музыкі абразліва фальшывае гучанне, так так для вока прафесійнага мастака абразліва запаўненне самых прыкметных пляцовак у цэнтры горада нізкапробным плагіятам, які выдаецца за твор мастацтва".

Фігуры Фядоса і Цімафея, вяскоўцаў з фільма «Белыя росы»
Якую шкоду гэта наносіць, калі фарміруе ўяўленне пра ўзровень культуры і мастацтва цэлага рэгіёну ў вачах гасцей горада? Як гэта ўплывае на фарміраванне нізкапробнага эстэтычнага густу ў падрастаючага пакалення? Ніхто не думае і не гаворыць пра тое, што стаіць за гэтымі, на першы погляд, бяскрыўднымі ініцыятывамі камунальнікаў, якія ўварваліся ў далікатную і ўразлівую эстэтычную структуру нашага горада? Духоўны Чарнобыль, культуралагічны Асвенцым, прынёманскі Мордар? Наш горад не заслугоўвае такога меркавання пра сябе. Не заслугоўвае на спаўзанне да ніжніх эстэтычных межаў.

Не хацелася б стаць іконамі безгустоўшчыны ў вачах тых, хто будзе пасля нас".

Трохметровая Алеся сустракае гасцей на ўездзе ў Гродна

Устаноўка праз абмеркаванне

Перад тым, як нешта ўсталёўваць, гарадскім уладам трэба хоць трохі размаўляць на гэтую тэму з гараджанамі і прафесіяналамі. Атрымліваецца, усе апошнія скульптуры і інсталяцыі ставіліся не для гараджан, а для справаздачнасці і ўмоўных турыстаў. Інтэлігенцыя горада, прафесійныя мастакі і проста неабыякавыя да лёсу горада грамадзяне заўсёды адкрытыя да супрацоўніцтва і гатовыя да абмеркавання з уладамі горада розных ініцыятыў. Фармат гэтага калектыўнага ўдзелу ў лёсе горада можна вызначыць у працоўным парадку, у тым ліку і праз сацыяльныя сеткі, і праз гарадскія сайты.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024