Здароўе і спорт

Што чакаць ад «Нёмана» ў новым сезоне? Меркаванні заўзятараў і экспертаў

30 сакавіка ў Гродне стартуе Чэмпіянат Беларусі па футболу ў Вышэйшай лізе. Традыцыйна перад пачаткам новага сезона мы пагутарылі з гродзенскімі спартыўнымі аглядальнікамі і заўзятарамі са стажам — даведаліся іх меркаванні і чаканні на футбольны сезон.

Сустрэча «Нёмана» з заўзятарамі, 23 сакавіка 2018

Спачатку факты

За перыяд міжсезоння камандзе Ігара Кавалевіча ўдалося захаваць практычна ўвесь свой касцяк. Выключэнні: Павел Савіцкі і Уладзіслаў Клімовіч. На месца гэтых футбалістаў прыйшлі не менш вопытныя гульцы: Леанід Ковель, Мікалай Януш, Віталь Квашук, Максім Лукашэвіч і Эрвен Мукам.

Падрыхтоўку да сезона «Нёман» праводзіў у Гродне — горад прадаставіў усе ўмовы для каманды. Афіцыйна свае задачы «Нёман» на новы год не агучваў, але назіральны савет хоча, каб каманда ў гэтым сезоне ўзяла Кубак Беларусі, а ў чэмпіянаце выступіла не горш, чым летась.

[irp posts="55 972″ name="Go, Нёман", go! Прадкажы вынік матчу і выйграй піцу"]

Цяпер меркаванні

Раман Алешка, спартыўны аглядальнік блога s13.ru

— Нарэшце «Нёман» захаваў касцяк каманды і гульцы не разбегліся па клубах, што не можа не радаваць. Байцоўскі характар ​​Кавалевіча перадаўся камандзе яшчэ ў мінулым годзе. Я думаю, што ў надыходзячым сезоне «Нёману» па сілах заняць месца з 4 па 6.

Ад каманды хацелася б стабільнасці ў выніках, бо ў мінулым годзе мы не дабралі ачкоў з камандамі ніжэй класам. Слабым месцам гродзенцаў бачыцца цэнтр абароны, на мой погляд нам не перашкодзіў бы мінімум адзін дасведчаны гулец. Хачу пажадаць гульцам пазбегнуць сур’ёзных траўмаў, паказваць сваю гульню, за якую не было б сорамна.

Віталь Будзько, дасведчаны фанат «Нёмана»

— Чаго чакаць ад сёлетняга складу «Нёмана» — пакажуць першыя туры. Спадзяюся, каманда будзе канкурэнтназдольнай i будзе паказваць добрую ды азартную гульню. Крыху хвалююся за атаку — шмат там узроставых гульцоў. Таксама хвалюе, што каманду пачынаюць напружваць з Кубкам. У нас ужо былі прэцэдэнты, калі каманда пасля няўдалай спробы ўзяцця кубка «спынялася» ў другой палове чэмпіянату. А так хацелася каб да апошніх гульняў сэзона захоўвалася магчымасць патрапіць у тройку.

Сяргей Гаўрыцкi, спартыўны аглядальнік і карэспандэнт БЕЛТА

— Сезон будзе цікавым. Думаю, нават больш насычаным на падзеі, чым папярэдні. А ў мінулым годзе планка была паднятая вельмі высока: інтрыга на ўсіх палюсах жыла да апошняга тура. Важна, што «Нёман» у фінішных разборках прыняў непасрэдны ўдзел. Чакаю, што і ў гэтым годзе размеркаванне самых высокіх месцаў пройдзе з прамым удзелам нашай каманды. Барацьба, мяркуючы па тым, як праходзіць міжсезонне ў шматлікіх каманд, за п’едэстал будзе вельмі сур’ёзная.

Ад «Нёмана» ў гэтым сезоне таксама будуць чакаць многага. Мінулы год завяршылі на досыць высокім месцы, ступілі ў вясновую стадыю Кубка, пры гэтым правялі міжсезонне без асаблівых шараханняў і захавалі амаль увесь склад. У нашых умовах гэта сур’ёзная заяўка як мінімум на паўтор леташніх поспехаў, а пры пэўнай долі шанцавання, дадатку старання і падвышанай самааддачы можна прэтэндаваць і на больш высокія месцы.

[irp posts="55 176″ name=" Мы аддадзім усе сілы на поле". Футбольны «Нёман» сустрэўся з заўзятарамі і падзяліўся планамі на сезон"]

Першы экзамен зусім хутка — паўфінальныя сустрэчы з БАТЭ. Калі каманда збіраецца вырашаць сур’ёзныя задачы і пазмагацца ў выніку за Кубак або медалі, то трэба абыгрываць любога суперніка. Зрэшты, нават калі не атрымаецца ў Кубку, адчайвацца наўрад ці варта — сезон доўгі і ачкі ў ім, як у прымаўцы, па восені лічаць.

[irp posts="55 588″ name="Гой паабяцаў добрыя прэміяльныя гульцам Нёмана" за перамогу над БАТЭ ў Кубку"]

Цікава будзе паглядзець, як трэнерскі штаб перабудуе гульню каманды ў адсутнасць Савіцкага. Ён мог зрабіць гол з нічога і, бясспрэчна, шмат значыў для «Нёмана». Зрэшты, прыход пачаткоўцаў - Януша, Ковеля, Квашука — па запэўненнях трэнерскага штаба дазволяць разнастаіць гульню ў атацы. У абароне і паўабароне перастановак асаблівых не было, таму гэтыя лініі павінны быць яшчэ больш стабільнымі, чым у мінулым годзе.

На падвядзенні вынікаў выступу гродзенскай каманды ў сезоне 2017 года і сустрэчы з заўзятарамі галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч ўручыў гродзенскаму жураналiсту Сяргею Гаўрыцкаму 2 скрыні піва за пройгрыш у спрэчцы.
У цэлым чаканні пазітыўныя. Спрачацца не буду, бо шмат піва шкодна, але ўпэўнены, што планку ў 45 галоў каманда ў гэтым чэмпіянаце пераадолее.

[irp posts="41 374″ name="Галоўны трэнер Нёмана" Ігар Кавалевіч прайграў журналісту 2 скрыні піва"]

Павел Кулік, прадстаўнік Клуба заўзятараў футбольнага «Нёмана»

— Перш за ўсё мае чаканні звязаныя з працягам барацьбы ў Кубку Беларусі. Гэта той турнір, дзе шанцы на перамогу заўсёды маюць як лідары чэмпіянату, так і сераднякі і аўтсайдары. Двойчы сваю моц даказваў цяперашні галоўны трэнер Нёмана Ігар Кавалевіч, які перамагаў якраз з аднім з сераднякоў - наваполацкім «Нафтанам» — у Кубках 2009 і 2012 гадоў. Жадаем поспехаў гродзенцам у турніры, і скажу шчыра, што я буду вельмі рады прайграць 4 скрыні піва камандзе.

А што тычыцца Чэмпіянату, то тут ёсць усе шанцы ўзняцца на некалькі радкоў вышэй у параўнанні з мінулым сезонам. У каманду прыйшлі моцныя выканаўцы, дзякуючы чаму гульня «Нёмана» стане больш мабільнай: цяпер не будзе прывязкі ўсёй каманды да аднаго футбаліста. Але і на медалі разлічваць будзе цяжка, вельмі высокая канкурэнцыя чакаецца ў верхняй частцы табліцы. Таму 4−5 радок я буду лічыць годным вынікам.

Вітаўт Руднік, заўзятар са стажам, аўтар кніг пра футбол

— Спадзяюся, што гэты сезон для гродзенскага «Нёмана» стане яшчэ больш удалым. У каманды стала больш грошай, дадалося некалькі дасведчаных гульцоў, захаваўшы пры гэтым лепшых з мінулагодняга складу (не лічым тут страту Савіцкага) трэнер меў магчымасць спакойна рыхтавацца да новага сезону.

Канечне, стаўка робіцца на перамогу ў фінале Кубка краіны і на выступ ужо гэтым летам у Еўракубках. Пад гэтую задачу стаўка зробленая на дасведчаных футбалістаў і ў якасці кароткатэрміновай перспектывы такі падыход можа быць апраўданы: тыя ж Глеб, Ковель ці Канцавы добра разумеюць, што для іх гэта ці не апошні шанец заваяваць нейкі тытул у беларускім футболе.

Але я спадзяваўся ўсё ж убачыць у сёлетнім складзе каманды больш маладых выхаванцаў «Нёмана», якія ўжо праз два-тры гады маглі б скласці «шкілет» дружыны. У любым выпадку зычу камандзе Ігара Кавалевіча як мага больш перамог і яркіх гульняў.

Яўген Лебедзь, спартыўны аглядальнік «Вечернего Гродно»

— З нецярпеннем чакаю новага сезону, каб убачыць «Нёман» у гульні. Як бы там ні было, але ў міжсезонні складана разабраць, наколькі змянілася каманда. Нават у таварыскіх матчах з бегавой дарожкі манежа нічога толкам незразумела.

Вельмі цікава паназіраць за Квашуком, які ў Гродна дакладна не турыстам прыехаў. Цікава, як на полі будуць гуляць Януш і Ковель. Чакаю, калі нарэшце вернецца да ранейшай гульні Савасцьянаў. Яго гульня апошнія два гады выклікае пытанні. Не думаю, што сезон стане выдатным для Глеба, але свае 3−4 мячы ён заб’е. Вельмі цікава, як сябе праявяць маладыя гульцы з арэнды: той жа Забелін і Журневіч. І колькі зможа забіць бамбардзір Лукашэвіч.

Галоўнае: я ўпэўнены, што Кавалевіч сабраў баяздольную банду, якая ніколі не баіцца суперніка і будзе змагацца да апошняга. «Нёману» па сілах змагацца за тройку, але для мяне важны малюнак гульні і перамогі над Брэстам. Спадзяюся, «Нёман» дакажа, што і без перабежчыка Савіцкага яны грозная сіла.

Дзмітрый Бандарчук, грамадскі дзеяч, прадстаўнік Клуба заўзятараў

— Увядзенне ў строй футбольнага манежа не толькі дазволіла камандзе зэканоміць грошы на перадсезоннай падрыхтоўцы, але таксама дало магчымасць заўзятарам любiмай каманды бачыць падрыхтоўку да сезона. Лічу, што цяперашні склад «Нёмана» больш перспектыўны за леташні, гульня якога будавалася вакол Паўла Савіцкага. Моцная лінія атакі і, спадзяюся, надзейная гульня абароны, дазволіць вярнуць у Гродна Кубак Беларусі праз 25 гадоў.

Уладзімір Кульбіцкі, анлайн-аглядальнік «Прессбола»

— Сезон папярэдні ўсяліў надзею на тое, што нацыянальны чэмпіянат яшчэ гатовы выдаваць годны прадукт, цікавы гледачу. Вар’яцкія інтрыгі ў канцоўцы, гучныя трэнерскія адстаўкі, скандалы. Гэта ўсё адыграла на карысць. Ад цяперашняга першынства чакаю як мінімум не горш.

Канкрэтна па «Нёмане» радуе тое, што нарэшце збераглі склад, працягвае працаваць з камандай харызматычны трэнер, якая-ніякая стабільнасць у фінансавым плане. Не грэх і на медалі замахнуцца?! Калі заплюшчыць вочы на ​​ўзрост большасці гульцоў асноўнага складу, якія з кожным годам маладзей не становяцца. Мой прагноз 4−5 месца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024