Шоперы з супрэматычным прынтам. Як гэта выглядае і хто іх шые

Ліда Малчанава — швачка і канструктар адзення, а Лена Шымчык — дырэктарка аўтасэрвісу. Яны пазнаёміліся ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе, калі прыйшлі сюды валанцёрамі. На мінулым тыдні разам з іншымі валанцёрамі яны шылі ахоўныя камбінезоны для медыкаў, а цяпер шыюць сумкі-шоперы для дабрачыннага праекта Hrodna.life у падтрымку хоспіса «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць». Замовіць шопер і ахоўную маску можна анлайн або ў рэдакцыі Hrodna.life. Пры замове анлайн абавязкова напішыце ў поле «Адрас» ваш email або пасля аплаты напішыце нам на info@hrodna.life каб удакладніць дэталі дастаўкі.

Мара споўнілася, калі прыйшла дапамагаць іншым

«Шыю ўсё, што можна ўкласці пад машынку», — кажа Ліда. Яна скончыла тэхналагічны каледж у Мінску, а потым працавала ў розных атэлье. Даводзілася шыць усё — ад сцэнічных касцюмаў для танцавальнага ансамбля «Харошкі» да чахлоў на танкі.

Пра тое, што ў дзіцячым хоспісе валанцёры шыюць ахоўныя камбінезоны для медыкаў, Ліда даведалася з сацсетак. «Знаёмыя пераслалі паведамленне, што патрэбна дапамога на пашыве. Падумала, дзве гадзіны пасля працы магу спакойна на гэта вылучыць. А потым пайшла ў адпачынак і працую тут амаль цэлымі днямі, — распавядае яна. — Разумею, што магу дапамагчы сваімі ведамі.
Такі досвед не ва ўсіх ёсць, а я раскажу і навучу, гэта не праблема».

Лена Шымчык распавядае, што Ліда стала для валанцёраў універсальным кансультантам:

— Ліда, а гэта ўмееш?

— Умею.

— Ліда, а гэта пашыем?

— Пашыем.

«У любой мадэлі і кожнага матэрыялу ёсць свае тонкасці. Мне паказваюць тканіну, а я ўяўляю, як будзе выглядаць гатовая рэч».

Ліда кажа, што калісьці марыла адкрыць школу кройкі і шыцця, каб навучыць шыць усіх. Тады не дайшлі рукі, а цяпер прыйшла дапамагчы іншым і мара сама споўнілася.

Цікавыя рэчы цікава шыць

Калі прапанавалі асвоіць пашыў сумак, Ліда пагадзілася. Якраз сканчалася партыя крою для камбінезонаў. За некалькі дзён перапынку дзве швачкі разам з дызайнеркай хоспіса Святланай Пінчук асвоілі тэхналогію і паставілі яе на паток.

«Мне спадабалася мадэль, — кажа Ліда. — Здаецца, што торба простая, а выглядае незвычайна. Такія рэчы і шыць цікава».

Калі першая сумка-шопер была гатовая, Ліда праверыла, што туды можа змясціцца: «Некалькі лапікаў тканіны, ніткі, нажніцы і яшчэ засталося месца для асабістых рэчаў. Вельмі практычна».

Спачатку было страшна ісці ў хоспіс

Лена Шымчык таксама прыйшла ў хоспіс «з інтэрнэту». Яна памяняла свой працоўны рэжым і палову кожнага дня знаходзіцца ў дзіцячым хоспісе. У дзяцінстве яна шыла лялькам сукенкі, а потым швейная машынка заўсёды была па рукой. «У мяне двое хлапчукоў расло. Даводзілася і латкі ставіць, і зашываць. Шыць — не праблема. Прынамсі, для жанчын майго пакалення», — кажа Лена.

Спачатку, прызнаецца яна, было страшна ісці ў месца з назвай «хоспіс». «Баялася сваіх эмоцый ад таго, што тут убачу. Не магла сабе ўявіць, што людзі з інваліднасцю будуць працаваць побач».

На пашыве ўсе працуюць разам. Карына Насытка, Воля Чарнікевіч, Юля Траско з дзіцячага хоспіса таксама тут. «Карына ніткі абразала з гатовых камбінезонаў, Воля з Юляй на пакаванні. Яны ўсе ў працы. Нам казалі заўсёды, што мы павінны людзям з інваліднасцю дапамагаць, а тут яны самі дапамагаюць. Разумею, што многія баяцца тых страхаў, якія самі сабе прыдумалі. А тут няма тут нічога страшнага».


Праект «Супрэматызм. Мастацтва. Дабрачыннасць» арганізавалі журналісты Hrodna.life, каб падтрымаць дзіцячы хоспіс. Для прынтаў на футболках, шоперах і ахоўных масках выкарыстоўвалі дзіцячыя малюнкі ў стылі супрэматызму. У рамках праекта пройдзе таксама майстар-клас «Супрэматызм. Зрабі гэта сам» ад дызайнеркі Ірыны Варкулевіч, лекцыя па гісторыі супрэматызму ў Беларусі ад мастацтвазнаўцы Наталлі Паўленкі і выстаўка «Чалавек. Прастора. Супрэматызм» фатографа Аляксандра Кузаса.

Замовіць футболкі з супрэматычным прынтам можна тут. А шоперы і маскі - тут, або ў рэдакцыі Hrodna.life. Пры замове анлайн абавязкова ўпішыце ў полі «Адрас» ваш email або пасля аплаты напішыце нам на info@hrodna.life каб удакладніць дэталі дастаўкі.


Чытай яшчэ:

«Майстры ўбачылі, сказалі - класна!» Купі шопер, футболку або маску з «супрэматычным» прынтам і падтрымай дзіцячы хоспіс

Пандэмія і дабрачыннасць натхнілі фатографа з Гродна зрабіць выставу

Калядная гісторыя пра супрэматызм і дабрачыннасць. Аўстраліец набыў усе малюнкі з выставы дзіцячага хоспіса

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024