Пасля з’яўлення ў Гродне субкультуры «ПВК Рёдан» улады праз школы паспрабавалі прапанаваць падлеткам і іх бацькам свае варыянты вольнага часу. У дзяржСМІ распавядаюць пра моладзевыя атрады міліцыі і ваенныя-патрыятычныя клубы. Але падлеткі з Гродна і так наведваюць секцыі і гурткі па-за школай. Экскурсіі і музеі ім цікавыя, калі ў іх няма ідэалогіі. Бацькі хочуць, каб школа не ўмешвалася ў выхаванне дзяцей.
4 сакавіка, нягледзячы на выхадны дзень, настаўнікі і супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх дзяжурылі ў гандлёвых цэнтрах Гродна. Там анансавалі сустрэчу прадстаўнікі субкультуры «ПВК «Рёдан», натхнёнай выдуманай бандай з анімэ «Hunter x Hunter». З ёй у Беларусі вырашылі змагацца.
@yadolpo #чвкредан #гродно #редан #андеграунд #альтуха ♬ нахуя — акияма
Настаўнікі пачалі адпраўляць у бацькоўскія чаты інфармацыю аб новай субкультуры і папярэджанні ад міліцыі не пускаць дзяцей адных у гандлёвыя цэнтры. Са школьнікамі са знешнасцю, якая нагадвае паслядоўнікаў руху, праводзілі прафілактычныя гутаркі.
«Да вы задолбали со своими реданами и оффниками. у нас даже где-то 10 ментов в школу приехало, весь день в школе учителя и менты докапывались просто за чёрную одежду или же к парням за чёлку. нам даже отменили сладкий стол. клоуны, устроили цирк», — напісаў у чаце «время „редан“ Гродно» хлопец (арфаграфія аўтара захавана).
Пасля гэтага ў чаце з’явіліся заклікі не прыходзіць у гандлёвыя цэнтры — нават паглядзець.
«В 18:00 вас будут ждать одни менты, и может быть парочка оффников. Нам не нужны конфликты с ментами, мы просто хотим чтобы до нас перестали до**ываться», — напісалі ў чаце.
Міліцыя адпрацавала ўсе 310 школ і 35 вучылішчаў у вобласці. Настаўнікі папярэдзілі бацькоў аб небяспецы ўдзелу ў руху — нават у чатах. З 30 актыўнымі падлеткамі правялі прафілактычную гутарку. Гэта дзеці з добрых поўных сем’яў. Вядомы выпадак, калі мама прывяла дзіця ў райаддзел для правядзення прафілактычнай гутаркі - яна знайшла ў мабільным сына-падлетка эмблемы павукоў.
Парады міліцыі супярэчлівыя. Яна раіць стварыць даверную абстаноўку дома, цікавіцца жыццём дзіцяці. Акрамя таго, вядзецца маніторынг сацыяльных сетак і абмежаванне карыстання інтэрнэтам.
Праўладныя актывісты неўзабаве звязалі ПВК Рёдан і выбары, якія будуць праходзіць у Беларусі ў 2024 і 2025 гадах.
«Скаардынавана, рэзка, раптам праз сацыяльныя сеткі пачалася прапаганда выхаду на несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, — казала адна з іх. — Сярэдні ўзрост дзяцей — 16 гадоў. Ужо праз два гады, у 2025 годзе, ім будзе па 18. Адпаведна, гэтыя дзеці будуць валодаць правам голаса. Ужо цяпер розныя слаі насельніцтва рыхтуюць да пратэсту і да выбараў у 2025 годзе».
@lanexxswag Лёгкий способ как очистить свои рекомендации от ЧВК редан и т. д. #гродно ♬ Collide (sped up) — Justine Skye
Тое ж заявіў расійскі палітолаг і ветэран сілавых структур Аляксандр Бяляеў. Маўляў, увагу падлеткаў захопліваюць, закладваюцца асновы для кіравання «баявымі групамі». Рух такія меркаванні адмаўляў.
«ЧВК Редан не преследует какие либо политические цели, мы не прикрываемся государственными флагами или ещё чем-то. Мы просто хотим что бы оффники и прочее быдло перестало вылавливать людей, за то, что они Пауки», — пісалі падлеткі.
«Калі ў вас лішак энергіі і недахоп адрэналіну, мы прапануем вам з’ездзіць разам з намі ў Хатынь, увайсці ў склад МААП (моладзевых атрадаў аховы правапарадку), дапамагчы ветэранам», — прапанавала сваю альтэрнатыву праўладнае аб’яднанне БРСМ.
У руху МААП у Гродзенскай вобласці - 55 атрадаў, у іх — 1000 школьнікаў. Удзельнікі з сілавікамі сочаць за парадкам на мерапрыемствах, праводзяць рэйды, ездзяць на турзлёты. Яны маюць перавагі пры паступленні ў навучальныя ўстановы МУС, пры армейскай службе, наведванні спартзал, працаўладкаванні ў студатрадах. Уступіць у рух можна з 14 гадоў.
Таксама ў Гродне за апошні год адкрылі тры ваенна-патрыятычныя клубы на базе сілавых устаноў. Гэта:
Таксама ваенна-патрыятычныя клубы ёсць пры ўстановах адукацыі. Для членаў такіх клубаў прадугледжаны льготы пры паступленні. Сумесна з МУС распрацоўваюць навучальныя праграмы. Пасля іх рэалізацыі школьнікі без экзаменаў паступяць у спецыялізаваныя ўстановы — кадэцкія вучылішчы, ліцэі МУС, МНС, Сувораўскае вучылішча. У падобных клубах акцэнт робяць на «патрыятычнае» выхаванне, прафарыентацыю і занятасць дзяцей.
Наведваць спартыўныя гурткі і аб’яднанні па-за школай у дзяцей усё менш магчымасці. З 2021 года ў вобласці ліквідавалі больш за 10 спартыўных арганізацый. Яшчэ дзве хутка чакае судовае пасяджэнне аб ліквідацыі. Ліквідавалі нават спартыўна-патрыятычны клуб «Гонар Радзімы», які рыхтаваў да паступлення ў ваенныя і міліцэйскія ВНУ і праводзіў сустрэчы з ветэранамі АМАП і спецназа.
Тым, хто не цікавіцца мілітарызмам, у школы менш прапаноў, каб праявіць сябе. Ва ўстановах адукацыі забаранілі «заходнія каштоўнасці». У дзіцячых садках, школах і каледжах не дапусцяць святкавання Хэлоўіна, з’яўлення на навагодніх і іншых мерапрыемствах касцюміраваных герояў «хагі-вагі і ім падобных». На думку ўладаў, гэта прапагандуе гвалт і асацыяльныя паводзіны сярод дзяцей.
Згодна з законам ад 2022 года, у школе не вітаецца багацце біжутэрыі, наяўнасць пірсінгу, яркага экстравагантнага макіяжу і колеру валасоў, святочных прычосак і аксесуараў, якія адлюстроўваюць сімволіку музычных гуртоў і розных напрамкаў моладзевай субкультуры і спартыўных клубаў. За парушэнне — заўвага, вымова, адлічэнне.
Бацькі для адпачынку з дзецьмі выбіраюць фільмы дома, мерапрыемствы, экскурсіі, катанне на каньках, басейн, распавялі Hrodna.life бацькі падлеткаў з Гродна. Ходзяць на прагулкі, у кафэ, госці, ездзяць па Беларусі. Гуляюць у настольныя гульні і рыхтуюць. Радзей — ходзяць у кіно.
Дзеці наведваюць музычныя школы, спартыўныя гурткі, займаюцца рукадзеллем, ходзяць у сябрамі ў піцэрыю. Некаторыя адзначаюць, што вольнага часу мала: дзеці занятыя ў гуртках. Не ва ўсіх бацькоў ёсць час на сумеснае баўленне часу з дзецьмі. Некаторыя пакідаюць выключна «свой» час дзецям — напрыклад, для прагулак з сябрамі на стадыён або ў ГЦ на фуд-корт.
Дзеці атрымліваюць на забавы ў сярэднім ад 15 да 80 рублёў у месяц. Некаторыя бацькі ўводзяць сістэму «штрафаў» за пралікі, некаторыя — самі аплачваюць тое, што лічаць патрэбным.
Школы прапануюць:
Да інтэрнэту бацькі ставяцца па-рознаму: некаторыя абмяжоўваюць час дзяцей у ім. Напрыклад, выкарыстоўваюць абмежаванне на самім смартфоне — да трох гадзін. Іншыя не абмяжоўваюць час, але праглядаюць сацсеткі дзяцей, правяраюць юцюбераў, якіх яны глядзяць, і просяць прыбраць некаторыя публікацыі.
У школе раяць звяртаць увагу на паводзіны дзяцей, быць у курсе іх месцазнаходжання і кантактаў, у тым ліку і ў сацсетках, распавялі бацькі Hrodna.life. Кажуць аб прафілактыцы гвалту ў сям'і, захаванні правіл бяспекі дзяцей, інтэрнэт-бяспецы, прапагандзе здаровага ладу жыцця. Адной з мам у школе паведамілі, што ўшчыльную зоймуцца асабістым часам дзяцей. Яна лічаць, што дзеці і так занятыя вучобай — куды яшчэ больш?
«Парады па выхаванні і беларуская школа, па-мойму, несумяшчальныя паняцці. Школа прапануе бацькам выключна тое, што спускаецца зверху: прафілактыка наркаманіі, алкаголю, суіцыдаў, стэрыльнага вядзення сацсетак, ПДР- і МНС-бяспека. Адным словам, усяго таго, што ў інтарэсах школы: каб дзе дзіця не ўлезла і не было ў школы пасля праблем», — лічыць Людміла (імя зменена).
«Экскурсіі [ад школы] стараемся наведваць, калі яны не носяць палітычны характар. Спартыўныя мерапрыемствы — заўсёды і з задавальненнем, — падзяліўся бацька двух падлеткаў Андрэй (імя зменена). — Здаецца, [у школе] ёсць піянерская арганізацыя. Наш класны кіраўнік, трэба аддаць ёй належнае, да апошняга агароджвае нашых дзяцей ад гэтага».
Яго дзеці адпачываюць, гуляючы на вуліцы, гуляючы ў гульні на тэлефоне, перапісваючыся з сябрамі. Яны ведаюць, што ідзе набор у ваенна-патрыятычны клас у школе, але не хочуць туды. Яны могуць зэканоміць грошы, якія бацькі ім даюць на маршрутку, скарыстаўшыся бясплатным грамадскім транспартам.
«Я займаюся танцамі, гуляю з сябрамі, сяджу ў тэлефоне, пляту бранзалеты з бісеру. Калі цёпла, ездзім з сяброўкамі ў парк Жылібера або ў кафэ, піцэрыю, — распавяла 12-гадовая Марына (імя зменена). — [Атрымліваю] прыкладна рублёў 30 у месяц на дробныя выдаткі. Іншыя забавы аплачваюць бацькі. Адзін раз з класам схадзілі ў тэатр, на канікулах хадзіла ў лагер».
Мама Марыны Вольга ведае, што ў школе ёсць піянерская арганізацыя і БРСМ. На ўступленне дзяцей туды лаканічна адказвае «Не!».
— Імкнуся мінімальна мець зносіны са школай, толькі па крайняй неабходнасці. У асноўным парады з нагоды паводзін. Раяць «прыструніць», бо шмат гаворыць, задае нязручныя пытанні, агрызаецца. Але я не лічу, што праз гэта трэба «прыструніць». Бо ўменне адстойваць свой пункт гледжання — вельмі важная якасць і гэтаму трэба вучыцца ў падлеткавым узросце, але рабіць гэта тактоўна. Задаваць пытанні, нават не вельмі зручныя, гэта нармальна, так як у дзяцей і падлеткаў дапытлівы розум. Дарослыя павінны адэкватна адказваць на такія пытанні, а не затыкаць дзіця. Таксама парады з нагоды вонкавага выгляду — не падабаецца стыль адзення занадта свабодны і яркія аксэсуары, — распавяла мама падлеткаў - хлопца і дзяўчыны.
«Мяркуючы па аб’явах, якія з’яўляюцца ў класавых і бацькоўскіх групах, у школе многае праводзіцца. Але даволі часта гэта мае ці нейкі непрыкрыты ідэалагічна-выхаваўчы падтэкст, што дзеці самі не любяць, ці мы разумеем, што ў план трэба было нешта прапісаць, а цяпер павінны нешта правесці. Так такія мерапрыемствы ігнаруем. Але часам здараюцца нейтральныя забавы, калі дзеці, напрыклад, ходзяць класам у кіно, тэатр, або якія экскурсійныя паездкі адбываюцца — тады стараемся прыняць удзел дзеля пашырэння кругагляду і дадатковай сацыялізацыі», — распавёў бацька падлеткаў Аляксей (імя зменена).
Пры падрыхтоўцы адпачынку ён ўлічвае надвор’е, пару года, настрой і пажаданні дзяцей. З імі ён гуляе ў настолкі, ходзіць у кіно ці на мерапрыемствы культурна-забаўляльнага характару, ездзіць на прыроду. «Стараемся пры магчымасці падарожнічаць, каб паказаць дзецям Беларусь і свет», — распавёў Аляксей.
Паводле яго слоў, у школе ёсць афіцыйныя моладзевыя саюзы — накшталт «піянераў». «Здаецца, ёсць гурткі, лабараторыі, нешта артыстычнае, можа, спартыўныя секцыі. Але мы нікуды не змушаем уступаць, а самі дзеці не хочуць. Дадатковых гурткоў па-за школай, на якія яны ходзяць з задавальненнем, ім хапае».
Што тычыцца саветаў па выхаванні, часцей гэта — «дакучлівая рэклама супраць наркотыкаў». «Ну, і хвалямі інфармацыя на актуальныя тэмы. Накшталт хтосьці дзесьці пабіўся, збег, абрабаваў каго, вось, той жа «Рёдан» нядаўні. Па ўсёй краіне ідуць прафілактычныя інфармацыйныя гадзіны з дзецьмі, у тым ліку ў бацькоўскія чаты закідваюць. У цэлым, адчуваецца, што школа спрабуе выконваць выхаваўчую функцыю, але часцей за ўсё гэта залішняя ідэалагізацыя і маралізатарства замяшана на старых падыходах абавязковасці, фармалізму, правядзення таму, што трэба, а не таму, што гэта сапраўды трэба і, галоўнае — цікава дзецям. Праўда, жорсткага навязвання няма, часцей за ўсё можна або фармальна адбыць абавязковыя мерапрыемствы, ці ўвогуле не ўдзельнічаць, не рэагаваць.
Аляксей лічыць, што школа павінна выконваць функцыю навучання і сацыялізацыі, а выхаванне — павінна застацца за сям’ёй: «У любым выпадку, у нас даверныя адносіны з дзецьмі, мы, бацькі, ведаем, чым яны жывуць, і вострыя або небяспечныя тэмы заўсёды разам абмяркоўваем».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…