Людзі і справы

Школьнік з Гродна расказаў на YouTube чаму беларусы не размаўляюць на мове

Прамова гродзенскага школьніка Мікіты Кузьмініча «Пяць прычын, чаму беларусы не гавораць па-беларуску» выйшла на ютуб-канале ALL TEENS CAN (Кожны падлетак можа). Гэта пляцоўка дае магчымасць падлеткам з розных краін распавесці пра себе ці падзяліцца меркаваннем з важных для іх нагодаў. Падлеткі, што хочуць паспрабаваць сябе ў блогерстве, могуць дасылаць туды троххвілінны ролік.

Падказак і «наводак» у выбары тэмы не было

Мікіту Кузьмінічу 13 год, ён вучыцца па-беларуску ў сёмым класе гімназіі № 10. Па яго словах, тут вельмі файныя настаўніцы і настаўнікі, так што вучыцца яму падабаецца.

[irp posts="21 696″ name="Беларуская з нуля. Гродзенка стварыла дапаможнік па мове для дзяцей і дарослых"]

Бацька Мікіты, Ігар Кузьмініч, расказаў, што тэму для выступу хлопец выбіраў самастойна. Ніякіх падказак ці «наводак» з боку дарослых не было. «Я папрасіў яго падумаць над тэмамі. Праз дзень ён прапанаваў дзве: тую, з якой выступіў, пра беларускую мову, і другую — пра бяспеку дзяцей і моладзі ў сацыяльных сетках. Сын папрасіў мяне сказаць, якая з іх лепшая. Я адказаў, што адна і другая актуальныя і вартыя ўвагі, але яму трэба з іх выбраць толькі адну. Ён выбраў пра мову. Не буду хаваць — мне гэта было вельмі прыемна! Але я аніяк не стараўся паспрыяць такому выбару».

youtu.be/WhhDsYoF4b4?list=PLPXAXjeMc38TvyOEwZ813OTqbYEds7FcT.

Які дуб — такі і клін, які бацька — такі сын

У сям'і Кузьмінічаў моўнае пытанне складаным не з’яўляецца. Тут гавораць па беларуску ўвесь час, аргументуючы такі выбар вельмі проста. «Гаворым па простай прычыне — бо мы беларусы! Гэта адзіная прычына. Немцы гавораць па-нямецку, палякі па-польску, арабы па-арабску… Многа ёсць людзей што гавораць на іншых мовах — ну і дай ім Бог здароўя. Акрамя беларускай дзеці ведаюць рускую, вучаць англійскую. Вельмі хацелі платна вучыць нямецкую, але ў школе не атрымалася набраць групу», — распавёў Ігар.

[irp posts="23 077″ name="Беларуская мова ў школах не патрэбная гродзенцам, або Калі на Гродзеншчыне цалкам знікне навучанне на мове тытульнай нацыі"]

Што да блогерскага досведу, то «прамова пра мову» — першая спроба Мікіты выступіць на шырокую інтэрнэт-аўдыторыю. Інфармацыю пра інтэрнэт-курс навучання прамовам знайшлі ў сеціве бацькі і прапанавалі дзецям.

«Мікіта ўзяўся і паспяхова выканаў усе заданні. Працаваў з ахвотай. І мы з жонкай вельмі радыя, што яму спадабалася і ён рабіў усё самастойна і з ахвотай. Развіваць сваё дзіцё, ці не гэта адна з задачаў бацькоў? Вось, мы стараемся стварыць умовы, каб нашыя дзеці развіваліся, вучыліся, неяк праяўлялі сябе ў розных сферах, пакуль не выберуць нешта, што ім будзе да спадобы».

Лепш па-беларуску з памылкамі, чым па-руску з тымі ж памылкамі

Пра сябе Ігар Кузьмініч кажа, што захоўваць беларускасць, ці дакладней, жыць па-беларуску — гэта не намаганне: «Гэта і ёсць жыццё! Я толькі так і жыву. Проста хачу, каб мае дзеці выраслі паспяховымі і падрыхтаванымі да жыцця актыўнымі грамадзянамі са сваёй пазіцыяй, поглядамі, прынцыпамі. Так і выхоўваю. Беларуская мова — адзін з цэнтральных складнікаў такога выхавання».

Рускамоўным беларусам Ігар раіць спрыяць і дапамагаць любому, хто выкарыстоўвае беларускую мову і самім яе абараняць: «Нават калі не гаворыце, але чуеце, што нехта яе зневажае». А самае галоўнае — усё-такі пачынаць размаўляць па-беларуску, нават калі з памылкамі: «Лепш па-беларуску з памылкамі, чым па-руску з тымі ж памылкамі». Так што вучыце сваіх дзецей беларускай!


Выступ Мікіты Кузьмініча з’яўляецца часткай праекта «ТэДДі - Трыбуна для меркаванняў дзяцей і моладзі», які сумесна рэалізоўваюць рэдакцыя газеты «Аргументы і факты ў Беларусі», РГА «Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА» і Прадстаўніцтва Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

Паслухаць больш прамоваў і падтрымаць лепшых выступоўцаў лайкамі можна на старонцы праекта.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024