«Шкло»: змрочны аўтарскі погляд на коміксы

Праз два гады рэжысёр М. Найт Ш’ямалан выпускае новы фільм «Шкло». Упершыню ў сваёй кар’еры гэты эмігрант з Індыі замахнуўся на паўнавартасную трылогію, хоць дагэтуль ані разу не спрабаваў займацца вытворчасцю сіквелаў ні да чужых, ні да сваіх фільмаў.

Аўтар чакаў гэтага доўгіх 20 гадоў, калі распрацоўваў ідэю першага трылера «Непаражальны». Тады, у канцы 1990-х, ніхто і падумаць не мог, які размах чакае кіно пра персанажаў са звышздольнасцямі. Таму Ш’ямалан яшчэ да маштабнага з’яўлення герояў «Marvel» і «DC» прыдумаў сваю канцэпцыю, з дапамогай якой вырашыў пафіласоўстваваць пра ўплыў коміксаў у жыцці грамадства: як графічныя гісторыі размяжоўваюць паняцці дабра і зла.

Смелы погляд на звышлюдзей

Гэтыя матывы сталі галоўнымі для фільма «Непаражальны», які на 15 гадоў стаў адзіным у сваім родзе, пакуль з ніадкуль не ўварваўся «Спліт». Гэты хорар пра маньяка з сіндромам шматлікага разладу асобы пабіў сваім псіхалагізмам і смелымі поглядамі на ідэю звышчалавека. «Спліт» і «Непаражальны» не былі падобныя адзін да аднаго, але аўтарскія памкненні Ш’ямалана ператварылі двух антыподаў у суцэльную трылогію.

www.youtube.com/watch?v=95ghQs5AmNk

Назва трэцяга фільма выцякае з сэнсавага прызначэння персанажа Сэмюэла Л. Джэксана быць слабым фізічна, быць нікім нават у свеце простых людзей. Пошукі сябе прывялі яго да безвыходнасці стаць забойцам сотняў абывацеляў, каб затым сутыкнуцца з тымі, каго прагнуў убачыць усё жыццё. Яго знаходка і стала лейтматывам, фінальным акордам: грамадства заўважыла яго «добрыя» намеры. Ідэя фільма ў фінальным сутыкненні трох галоўных герояў вельмі добрая, але Ш’ямалан дапускае прамашкі ў тым, хто з гэтай троіцы павінен данесці да гледача гэтую ідэю.

Тры добрых артыста і недарэчны фінал

У «Шкле» тры выдатных артыста: МакЭвай, Джэксан і Уіліс (хоць акцёрскія здольнасці Бруса ў драматычныя моманты здаюцца абмежаванымі). Задачай рэжысёра было не толькі дапоўніць гісторыю пра звышлюдзей глыбакадумным зместам, але і даць кожнаму персанажу дастатковую колькасць часу, каб раскрыць свой патэнцыял.

Уілісу моцна старацца не трэба было: яго «непаражальны» Дэвід Дан напачатку фільма нагадвае пра сябе, а затым лакацыі псіхлячэбніцы забіваюць усякую ўвагу да яго. Значнасць «Містэра Шкла» Джэксана апраўдана ўзрастае да фіналу, але ў астатні час — гэта апатычнае стварэнне. МакЭвай, дзякуючы хвацкай акцёрскай крэатыўнасці і псіхалагічнай рознастароннасці персанажа, надае фільму дадатковы імпульс цікавасці, але… яго абмяжоўваюць часовыя рамкі і гэта дрэнна.

«Шкло» спрабуе паднесці партрэтны аповяд адразу некалькіх галоўных герояў, але выглядае ўсё не арганічна і рвецца ад нуднасці таго, што адбываецца. У фінале гісторыі недарэчна падаецца тэорыя змовы, якая канчаткова прыводзіць у ступар.

Амаль удалы сур’ёзны погляд на коміксы

«Шкло» чапляе аўтарскай ідэяй у часы, калі ў свеце кіно пра супергерояў кіруюць Мсціўцы і Ліга Справядлівасці. Фільм М. Найта Ш’ямалана — такое «прывітанне з мінулага», адважная спроба паказаць вялікім босам, што пры мінімальным бюджэце і абмежаваных спецэфектах магчымы сур’ёзны погляд на коміксы.

У 2010 годзе выдатнае пераасэнсаванне супергеройскага жанру атрымалася ў стваральнікаў фільма «Піпец», але праз камедыйны жанр. У 2019 гэта амаль атрымалася выхадцу з Індыі, які дадаў змрочныя трывожныя тоны, выкарыстоўваючы толькі старонкі коміксу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024