У 2016 годзе каманда выдання «Твой Стыль» запусціла праект Hrodna.life. Пляцоўка для практыкі маладых журналістаў(-ак) стала паўнавартасным інтэрнэт-рэсурсам. А яшчэ ў нас ёсць талісман — алень Лявон. Паводле легенды рэдакцыі, гэта нашчадак аленя Святога Губерта.
Першы і адзіны суд, які мы выйгралі. У 2017 годзе «Гроднааблкінавідэапракат» падаў у суд на публікацыю студэнткі-практыканткі Веранікі Вельб, дзе яна крытычна выказалася адносна рэпертуару гродзенскіх кінатэатраў у раздзеле «Меркаванні». І прайграў. Рэдактар выдання Аляксей Шота паабяцаў падтрымаць кінатэатры рублём і схадзіць на «Ёлки».
Блакіроўка. У верасні 2021 года рэдакцыя Hrodna.life атрымала пастанову ад пракуратуры Гродзенскай вобласці. У ёй паведамілі аб блакаванні сайта Hrodna.life на тэрыторыі Беларусі. З таго моманту сайт даступны толькі праз VPN.
«Экстрэмізм». Экстрэмісцкай прадукцыяй прызналі нашы старонкі ў Instagram і Facebook, двойчы — акаўнт у Telegram, Youtube-канал і наша лога. Мы стварылі новыя старонкі - дзяліцца нашай інфармацыяй бяспечна. Калі нешта зменіцца, мы вам паведамім.
Два штрафы. ТАА «Гродна Лайф медыя», уладальніку сайта Hrodna.life, прысудзілі штраф у 500 базавых велічынь (14 500 рублёў). Гэта максімальна магчымы штраф паводле артыкула 19.11, ч. 2 КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў). Раней Аляксею Шоце прысудзілі штраф у 400 базавых велічынь (11 600 рублёў) — як прадстаўніку арганізацыі — і 25 базавых велічынь (725 рублёў) — як фізічнай асобе — па ч.2 арт. 17.11 КаАП (у рэдакцыі 2003 года).
Затрыманні. Чатырох супрацоўнікаў выдання затрымлівалі. Рэдактарка спецпраектаў Ірына Новік правяла трое сутак у ІЧУ і была падвергнутая штрафу.
Не менш за шэсць адміністрацыйных працэсаў пачалі ў дачыненні да аўтараў. Некаторыя з іх спынілі.
Тры агляды і адзін ператрус правялі ў офісе рэдакцыі і дома ў аўтараў.
Тройчы ў рэдакцыю прыходзілі сілавікі.
Збіццё аўтара. Руслану Кулевічу пасля затрымання зламалі дзве рукі. Прапаганда пачала ціснуць на аўтара і сцвярджаць, што ён хлусіць. Руслан з’ехаў за мяжу і запусціў свае праекты, якімі не можам падзяліцца, паколькі іх таксама прызналі экстрэмісцкімі.
Ліквідацыя. У Гродне задаволілі іск аб ліквідацыі ТАА «Гродна Лайф медыя». Арганізацыя-уладальнік сайта прапрацавала каля года.
Папярэджанне ад пракуратуры. Галоўны рэдактар Аляксей Шота атрымаў папярэджанне аб адказнасці за парушэнне арт.23. 5 КаАП, арт. 198−1, арт. 361 і арт. 361−4 КК ад пракурора горада Уладзіміра Клішына.
Hrodna.life прызналі найлепшым рэгіянальным медыя 2020 года ў Беларусі. За год да гэтага Hrodna.life перамог у намінацыі «Лепшы сайт». Журналістаў адзначалі прэміямі і дыпломамі.
Hrodna.life прызналі лепшым рэгіянальным СМІ па выкананні стандартаў журналістыкі. Мы траплялі ў спіс лепшых рэгіянальных СМІ ў лютым і чэрвені 2020 года.
Выдавалі кнігі, пра якія ў нас пытаюцца дагэтуль. Гэта кнігі Руслана Кулевіча «Горад адзін, успаміны розныя» і «Гісторыі з гродзенскіх вуліц», «Гарадзенкі» Ірыны Новік. Таксама мы зрабілі праект «Гарадзенская азбука», выдавалі календары, праводзілі экскурсіі, кінапрагляды і выставы.
Ці чакалі мы, што праз чатыры гады галоўнай задачай будзе не напісаць тэкст, а захаваць аўтараў? Ці думалі мы, што на нашы публікацыі будуць спасылацца ў судах па «палітычных» крымінальных справах і нас самім будуць выклікаць у суды і штрафаваць? Не. Ці меркавалі мы, што нашых аўтараў будуць затрымліваць, збіваць і заключаць у ІЧУ? Таксама не.
Было і добрае — гэта вы! Дзякуй за ахвяраванні, падтрымку, лайкі, рэпосты, шэры і добрыя словы. Мы вельмі цэнім гэта!
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…