Горад

Гродзенцы назвалі любімыя шаўрмічныя горада

Гродзенка Святлана Васіленка пацікавілася ў Threads, дзе гараджане ядуць шаурму. Hrodna.life вывучыў адказы гродзенцаў і склаў топ 5 устаноў, якія гараджане лічаць лепшымі.

Шаурма #1: невысокі кошт і свежыя прадукты

Гродзенцы раяць браць менавіта з ялавічынай. Анастасія купляла шаурму ў Пышках і адзначае, што «выкананне выдатнае». «Лаваш на грылі прапякаюць. Ялавічына не сухая. Гародніны дастаткова. Сакавіта», — піша дзяўчына.

Карыстальніца пад нікам Vitalina прытрымліваецца такога ж меркавання. Яе фаварыт — арабская шаурма з даданнем курыцы і сыру чэдар. «Смачна, кошт невысокі, заўсёды ўсё свежае і выбар добры», — адзначае гродзенка.

Установы сеткі працуюць па трох адрасах: на Ажэшкі, 47, на Янкі Купалы 67А і на Савецкай, 2А.

Кафэ адкрыты з 10 раніцы да 23 вечара.

Кафэ «Сайгон» на «Паўднёвым» рынку: гарбата у якасці бонуса

Адразу некалькі гродзенцаў выказаліся за шаурму ў «Сайгоне» на «Паўднёвым» рынку. «Смачней я яшчэ нічога не ела», — напісала Марыя. «Вельмі смачная шаурма. Калі я захачу шаурмы будуць браць толькі ў іх. Абслугоўванне на вашым узроўні і доўга чакаць не прыйшлося, вельмі мілы кухар! Яшчэ і гарбату бонусам далі», — адзначае Slandam Big.

Установа знаходзіцца ў 42-ім павільёне. Час працы: з 8 раніцы да 15:30 дня.

Кафэ «Сайгон». Фота: Instagram установы

«Анталья Донер»: шмат начыння і вялікія памеры

Яшчэ адна ўстанова, якую любяць гродзенцы, — «Анталья Донер». «Дзе толькі ні быў, але Анталья Донер — фаварыт. Шмат начыння, соўс той самы стандартны, які павінен быць. І па памерах проста ваў», — адзначае Арсений Орлов.

У кафэ акрамя шаурмы падаюць гёзлеме — турэцкую аладку з начыннем, а таксама турэцкую пахлаву.

Установа знаходзіцца на Вялікай Траецкай, 29. Час працы — з 10 раніцы да 22 вечара штодня.

«Шаурма City»: смажанае цеста і шмат сыра

Галоўны хіт установы — шаурма крыспі, якую абсмажваюць перад падачай. «Сырная шаурма вельмі смачная, шмат сыра. Вясковая таксама топ», — лічыць Анастасія. «Дзякуй вам за крыспі шаурму — гэта самая смачная шаурма, якую мы елі ў Гродне», — адзначае tatianka_stas.

Кафэ працуе па двух адрасах: на Ткацкай, 4 і на Вясенняй, 1. Установа адкрыта з 10 раніцы да 22 вечара штодзень.

«Шаурма Time»: гатуюць па госту

Некалькі гродзенцаў выказаліся за шаурмічную Time. «Найсмачная шаурма на Вішняўцы. Вартая сваіх грошай. Бяру там часта, калі праязджаю міма», — распавядае Іван. «Вельмі смачная, правільная і гарачая шаурма па госту», — дзеліцца Дзмітрый.

Установа працуе па адрасе Паўднёвая, 6. Кафэ адкрыта з 11 раніцы да 22 вечара.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгады, а якія зачыніліся?

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025