Гродна стаў першым горадам, куды са сваёй камандай прыехаў прэтэндэнт у кандыдаты на выбарах прэзідэнта Беларусі Сяргей Чэрачэнь. 23 траўня ён зладзіў пікет па зборы подпісаў у падтрымку сваёй кандыдатуры.
«Пачынаем з Гродна. Тут надвор’е добрае. Ды і наша каманда вырашыла ехаць у першую чаргу ў гэты горад, таму што тут у нас хапае прыхільнікаў і ёсць прадстаўніцтва партыйнай структуры», — кажа Чэрачэнь.
Чэрачэнь прапануе беларусам стварыць новую краіну для жыцця і адкрыць яе для ўсяго свету. Стварыць умовы для развіцця малога і сярэдняга бізнесу, а таксама вярнуць беларусам падтрымку і абарону дзяржавы.
«Я шмат падарожнічаў, часта праводжу перамовы з партнёрамі і аднадумцамі і бачу, як людзі жывуць у іншых краінах. А што ў нас? Сацыяльныя гарантыі мізэрныя, фінансавая несправядлівасьць і многае іншае, што неабходна мяняць і паляпшаць. Па працы я штодня сутыкаюся з мноствам пытанняў, якія трэба вырашаць. А колькі ў нас некампетэнтных людзей на кіруючых пасадах, некаторыя з іх ствараюць бачнасць працы. А бо так быць не павінна».
Сяргей Чэрачэнь уступае ў прэзідэнцкую кампанію з дэвізам: «Эвалюцыя улады — наш шлях развіцця дзяржавы». Толькі моцная эканоміка краіны з’яўляецца асновай сацыяльных гарантый і магчымасцяў.
«Беларусь гатовая да пераменаў, але нашы людзі цяпер у пэўнай апатыі. Беларусам трэба паказаць, што сёння ёсць калектывы і каманды, якія могуць узяць на сябе адказнасць за будучыя перамены. А яны хутка наступяць, я ў гэтым упэўнены. Мы жывем не ў ізаляцыі і людзі бачаць, як можна жыць насамрэч. Рана ці позна перамены наступяць, але каб яны былі не хаатычныя, а строга структураваныя, павінны быць людзі, якія павінны ўзяць на сябе адказнасць.
Свае кандыдатуры на прэзідэнцкія выбары 2020 года вылучыла 15 чалавек.
«Я лічу, што сярод кандыдатаў ёсць годныя людзі, у якіх за плячыма пэўныя дасягненні. На мой погляд, сама кампанія будзе цікавая, таму што з’явіліся людзі, якія раней не былі звязаны з палітыкай, але яны ўсталі і расправiлi свае плечы і вырашылі паспрабаваць. Гэта добры паказчык для нашай краіны і паказчык таго, што змены ў нашай краіне хутка наступяць».
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…