Панядзелак 13 красавіка для рэдакцыі Hrodna.life пачаўся з лёгкага шоку. Нам трапіўся на вочы пост «Мария Серикова „рискнула жизнью“, раздавая хрен в центре Гродно без маски» на Блогу Гродна s13. А ў ім вось такі цікавы фрагмент:
Глыбока ўражаны былі ўсе, але асабліва рэдактарка спецпраектаў Hrodna.life Ірына Новік. Яна не ўтрымалася і напісала галоўнаму рэдактару s13.ru адкрыты ліст.
Дарагі Сяргей Чабоцька!
Хацела напісаць «паважаны», але не змагла. «Дарагі» вам больш падыходзіць. Засталося толькі ўдакладніць: як дорага вы прадалі чалавечую годнасць удзельнікаў апытання? Тых самых, з якім міла гутарыла спецыяльна для s13 журналістка Марыя Серыкава? Не прадзешавілі?
Не задарма гараджане і гараджанкі ўзялі ў рот дужы гродзенскі хрэн?
Нармальна вы на іх зарабілі?
Асабліва, у той час, пакуль астатнія СМІ, блогеры і інтэрнэт-парталы, як дурні, публікавалі інфармацыю пра каранавірус.
Ведаеце, Сяргей, цяпер усё часцей параўноўваюць эпідэмію з вайной. Сусветнай. Калі ад кожнага залежыць, выжывуць усе разам, ці не. Калі памылка або промах аднаго можа загубіць дзясяткі чалавечых жыццяў, а акуратнасць і сумленнасць іншага іх ратуе. А яшчэ на вайне, Сярожа, лёгка зразумець, хто чаго варты.
Цяпер гаворка ідзе пра жыццё і здароўе людзей. Зараз медыкі працуюць амаль на мяжы магчымасцяў. Зараз валанцёры ў свой асабісты час і за свае заробленыя грошы шукаюць і возяць у бальніцы сродкі абароны. А вы, дарагі Сяргей, без маскі і пальчатак, рызыкуючы жыццём супрацоўніцы і ўласнай рэпутацыяй, перадзёргваеце карты.
Вы спадзяваліся, што ніхто не заўважыць? Ці разлічвалі, што ўсе прамаўчаць? А можа думалі, што адзін раз не… У сэнсе, не лічыцца?
Ведаеце, ёсць такое паняцце — эмпатыя. Кажуць, патрэбная для журналіста рэч. Гэта калі ставіш сябе на месца героя, каб лепш яго зразумець.
Вы ж моцны рэдактар, Сяргей. Вы несумнеўны лідар мясцовага медыяполя. З вашым-та вопытам лёгка паставіць сябе на месца героя, праўда?
І ўзяць у рот дужы гродзенскі хрэн.
І нават праглынуць, не паморшчыўся.
Як вам, спадабалася? Імунітэт умацаваўся?
Можа, яшчэ?
«Баярскі» рэкамендуюць, паспрабуйце.Вы не здзіўляйцеся, Сярожа, што я вам пішу. У вас жа, на s13, аўтарскія матэрыялы не падпісваюцца. Асабліва такія, з паскуднай падводкай да відавочна рэкламнага відэа. Тут лягчэй прыкрыцца маладой журналісткай. Якая «спецыяльна для s13.ru правяла сацапытанне, а заадно пратэставала, ці могуць гараджане ўзяць у рот дужы гродзенскі хрэн».
Толькі калі матэрыял не падпісаны, то адказваеце за яго асабіста вы, рэдактар парталу s13, дарагі Сяргей Чабоцька.
Дык навошта ж хавацца? На вайне — як на вайне. Горад павінен ведаць сваіх герояў у твар. І іх цану — таксама.
Колькі вам заплацілі за гэты матэрыял, застанецца камерцыйнай таямніцай. Затое дакладна вядома, у што могуць абыйсціся вашы дзеянні ў адпаведнасці з законам.
Нават калі факт знявага не наносіць рэальнай шкоды здароўю чалавека, за яе прадугледжана адказнасць. Дадзены тэкст партала s13 можа разглядацца як дзеянне, якое прыніжае чалавечую годнасць.
У адпаведнасці з артыкулам 9.3 Кодэкса аб Адміністрацыйных правапарушэннях РБ, абраза, гэта значыць наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, караецца штрафам у памеры ад чатырох да дваццаці базавых велічынь (ад 108 да 540 рублёў).
У адпаведнасці з артыкулам 152 Грамадзянскага Кодэкса РБ, калі грамадзяніну нанесена маральная шкода (фізічныя або маральныя пакуты), грамадзянін мае права патрабаваць ад парушальніка грашовую кампенсацыю названай шкоды.
Пры вызначэнні памераў кампенсацыі маральнай шкоды суд прымае да ўвагі ступень віны парушальніка і іншыя вартыя ўвагі акалічнасці.
Паважаныя чытачы гэтага адкрытага ліста!
Калі вы знаёмыя з людзьмі, якія прымалі ўдзел у апытанні партала s13, і якіх, дзякуючы падводцы да відэа, выставілі ў непрывабным святле, парайце ім звярнуцца ў суд. Таксама яны маюць права запатрабаваць ад рэдактара s13 Сяргея Чабоцька выдаліць дадзены матэрыял з сеткі.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…