Спадчына

Сем загадак пра Скарыну, на якія навука не мае адказаў. Пакроўскі сабор адзначыў 500-годдзе беларускага кнігадруку

За 500 год ад выдання першай беларускамоўнай Бібліі даследаванняў творчасці Францыска Скарыны і яго творчай спадчыны было нямала. Яднак пытанняў да гэтай пары застаецца не менш — дакументаваныя сведчанні таго часу абмежаваныя. Наблізіццца да разумення асобы асветніка, асэнсаваць, якім ён быў чалавекам і знайсці крыніцу натхнення спрабуюць сёння праз яго тэксты.

«Без гэтага разумення, мне здаецца, самыя глыбокія навуковыя даследванні будуць недасканалымі», — мяркуе Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора Гродна.

1. Стымул асветніцкай дзейнасці і крыніца натхнення

Францыск Скарына быў выбітным навукоцам свайго часу. Ён скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве і таксама атрымаў адукацыю ў Падуанскім універсітэце, меў дыпломы доктара філасофіі і медыцыны. Чаму пры такім раскладзе ён не заняўся навуковай дзейнасцю ці медыцынскай практыкай? Хто натхніла яго патраціць некалькі гадоў жыцця на асваенне новай на той час друкарскай справы, пошукі кірылічных шрыфтоў і збор сродкаў для выдання перакладу Бібліі? Чаму ён ахвяраваў свой час на пераклад Свяшчэннага Пісання на родную мову? Да гэтай пары тое застаецца загадкай.

youtu.be/VA1KTqtUKn8

2. Чаму не застаўся выдаўцом

На час выдання першай беларускай Бібліі друкароў і выдаўцоў у Еўропе было няшмат. Магчыма, Францыск Скарына мог бы стаць вядомым выдаўцом, напрыклад, навуковай літаратуры. У часы Рэнесансу быў уздым новых ідэй у навуцы і культуры. Але, асвоіўшы выдавецкую справу, ён прысвячае сваё далейшае жыццё выданню Свяшчэннага Пісання для свайго народу, для «люду паспалітага». Чаму Скарына не пашырыў сваю выдавецкую дзейнасць — таксама застанецца для нас пытаннем.

3. Веравызнанне

У даследчыцкай літаратуры працягваецца дыскусія аб веравызнанні Францыска Скарыны. Ці быў ён па нараджэнню праваслаўным (і меў імя Георгій), ці быў каталіком, на карысць чаго сведчыць імя Францыск? У сувязі з тым, што ён выдаваў пераклад Бібліі ў чэшскай Празе, многія залічваюць яго да рэфарматараў, паслядоўнікаў гусітаў. Дакументаў аб хрышчэнні Францыска Скарыны не знойдзена, і гэта застаецца таямніцай для навукі.

4. Навука ці рэлігія — ці меў быць выбар

У тлумачэннях да Бібліі, акрамя веравызнаўчага і маральнага аспектаў, Скарына даводзіць, што Біблія з’яўляецца акрэсленай сістэмай ведаў пра сусвет. Ён падкрэслівае — калі нехта хоча разабрацца ў філасофіі ці гісторыі, то мае чытаць Свяшчэннае Пісанне, бо вера дадзена Богам і застаецца з чалавекам незалежна ад усяго. Якімі б дасканалымі не былі навукі, для хрысціян вера вышэй.

youtu.be/NqJUqWrTWYA

У сваіх прадмовах да тэкстаў Скарына тлумачыць, што выдае кнігі не для багаслужэння, а для самастойнага чытання. Ён выступае як навуковец і адукатар — коратка пераказвае змест гістарычных сюжэтаў, тлумачыць геаграфічныя назвы.

Ці стаяла для яго пытанне выбару паміж навукай і рэлігіяй — можна толькі здагадвацца.

5. Авантурыст-адзіночка ці арганізатар

У часы Скарыны пытанне перакладу Бібліі на народныя мовы актыўна дыскутавалася. З аднаго боку ў еўрапейскім грамадстве наспела разуменне, што народу трэба ведаць Біблію, з іншага — была кансерватыўная пазіцыя каталіцкай царквы, паводле якой Свяшчэннае Пісанне мелася распаўсюджвацца толькі на лаціне. Такой пазіцыі трымаліся і некаторыя з тагачасных навукоўцаў і прадстаўнікоў эліт. Нават Іван Фёдараў выказваўся супраць перакладаў Бібліі на народныя мовы.

youtu.be/rqwW3Ect3OA


Госці са Шчучына ацец Сергій Сямашка і яго спадарожнік малады Скарына (гімназіст Дзянісій) прывезлі на свята адноўлены друкарскі варштат. Над яго стварэннем працавалі чатыры прадпрыемствы Шчучыншчыны і два індывідуальныя прадпрымальнікі. Лясгас выдзеліў дрэва, на рамонтным заводзе распрацавалі дызайн і канструкцыі рэдуктара прэса, уключыліся ў стварэнне варштату супрацоўнікі МПМК-167 і дрэваапрацоўчага цэху з Вялікага Мажэйкава


Да Скарыны Біблію ўжо пераклалі на чэшскую і нямецкую мовы. Паколькі царква была катэгарычна супраць, перакладамі займаліся свецкія асобы. Гэта былі людзі, гатовыя ўзяць на сябе ўсю адказнасць. Напэўна, яны мелі разуменне, што ў выпадку абвінавачвання ніхто іх не падтрымае. Відавочна, што ў гэтай сітуацыі і Скарына рызыкаваў. Невядома было, ці кнігі будуць запатрабаванымі.

Тое, што за кароткі тэрмін былі выдадзены 22 кнігі, можа сведчыць аб вялікай падрыхтоўчай працы і аб падтрымцы яго дзейнасці. Але напэўна невядома, ці была вакол Скарыны супольнасць аднадумцаў.

6. Чаму пісаў пра сябе

У прадмовах да перакладаў выразна прысутнічае індывідуальнасць аўтара. Ён заўсёды акрэслівае сябе: «Я, Францыск Скарына, са слаўнага горада Полоцка праз сваю працу, намаганні і руплівасць выдаў кнігу…» У адной з кніг нават размясціў уласны партрэт. У іншых месцах ёсць другі падыход. Скарына піша, што «я, сваім малым розумам, напісаў прадмову. А вы, калі будзеце чытаць і заўважыце недахопы, то папраўце мяне дзеля праўды Божай». Ці было тое хвалою сабе альбо спробаю прыніжэння заслугаў? Хутчэй — традыцыйным для таго часу еўрапейскім падыходам.

7. Перамога ці правал

Не усё было паспяхова ў жыцці друкара і выдаўца. Гэта таксама часам мільгае ў прадмовах. Яго выдавецкія праекты не былі завершаны, у рэшце рэшт ён скончыў свае жыцце на пасадзе садоўніка Пражскага каралеўскага саду. У адным з дакументаў ёсць сведчанне, што Скарына павінен быў адказаць перад каралем за ссечаныя дрэвы ў парку і за тое, што лімоны да каралеўскага стала былі дастаўлены несвоечасова.

Месца пахавання яго застаецца невядомым. На час смерці пераемнікаў яго выдавецкай дзейнасці не было. Вопыт Скарыны ў выдавецкай і друкарскай справе, яго досвед каментавання і тлумачэння Свяшчэннага Пісання быў падхоплены пазней, падчас уздыму кнігадрукавання ў ВКЛ.


Паводле Лідзіі Кулажанкі, кандыдата гістарычных навук, юбілей дае нам яшчэ адну падставу задумацца і пастарацца адказаць на некаторыя пытанні, звязаныя з з жыццём і дзейнасцю Скарыны. «Шукаць адказы на шматлікія пытанні мы можам у яго прадмовах і пасляслоўях. Гэта творы аўтарскія, ён уклаў у іх не толькі свой светапогляд, там раскрываецца яго душа».

Зараз яго тэксты сталі больш даступнымі. У год юбілею Нацыянальная бібліятка зрабіла факсімільнае перавыданне ўсіх кніг Бібліі Францыска Скарыны ў перакладзе на сучасную мову спецыялістаў Акадэміі навук, другі пераклад падрыхтаваны да друку Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў.

Апошні раз творы Скарыны выходзілі ў 1991 годзе. Выданне мела невялікі тыраж і вышла на мове часоў Скарыны, не заўсёды зразумелай сённяшняму чытачу. У новых выданнях прадмовы і пасляслоўі ўпершыню пададзены па-беларуску.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025