Людзі і справы

Сартуй смецце гуляючы і атрымай падарункі. Выйшла камп’ютарная гульня, якая навучыць сартаваць смецце

Што пакласці ў змешаныя адходы, а што адсартаваць у пластык? Ці любую паперу варта класці ў макулатуру? Колькі прыродных рэсурсаў можа ўратаваць выкарыстанне другаснай сыравіны? На гэтыя ды іншыя птанні дае адказы камп’ютарная гульня «Сартуем смецце з аленем Лявонам». Яе стварылі журналісты Hrodna.life разам з праграмістамі вэб-студыі Іквадарт.

Гульня з’явілася ў сеціве 21 лютага. Зараз кожны ахвотны можа спраўдзіць свае навыкі ў сартаванні смецця і нават атрымаць прызы за лепшыя вынікі.

Як гуляць і ў чым фішка?

Гульня мае знаёмую многім механіку «лінія». Каб адсартаваць смецце для перапрацоўкі, трэба сабраць у вертыкальную ці гарызантальную лінію не менш за тры выявы са смеццем аднаго віду. Гэта не абавязкова маюць быць аднолькавыя малюнкі. Галоўнае, каб такое смецце ішло ў адзін кантэйнер.

Напрыклад, разам можна сабраць розныя віды другаснай паперы.

А ў кантэйнер з для змяшаных ад’ходаў могуць патрапіць разам вельмі непадобныя рэчы.

Што новага я даведаюся?

Тут усё як у рэальным жыцці. Складанасць таксама павышаецца ад узроўня да ўзроўня. Калі на пачатку гульні трэба ўпарадкаваць 4 віды смецця, то напрыканцы іх ужо больш за дзясятак. За кожную адсартаваную «лінію» удзельнік атрымлівае прызавыя балы. У канцы гульні можна падзяліцца вынікам праз сацыяльныя сеткі.

«Падбіраючы розныя малюнкі ў адну лінію, удзельнік задумаецца — ці можна іх выкідаць разам? А нават калі памыліцца, то гульня падкажа і не дасць аб’яднаць тое, што трэба сартаваць асобна. Такім чынам, удзельнікі напрацуюць звычку задумвацца — як правільна адсартаваць рознае смецце. Спадзяемся, што пагуляўшы, яны змогуць перанесці гэты навык у сваё паўсядзённае жыццё», — кажа Ірына Новік, аўтарка ідэі гульні.

Як можна выйграць прызы?

Прызы за найлепшы гульнёвы вынік можна будзе атрымаць, падзяліўшыся вынікам з хэштэгам #сартуемзлявонам і #hrodnalife у сацыяльных сетках VK, OK або Twitter.

Сёлета вясною вынікі падвядзём тройчы:

3 сакавіка, у Сусветны дзень дзікай прыроды (удзельнічаюць вынікі, якія будуць апублікаваныя ў сацсетках ад 21.02 да 02.03)

20 сакавіка — у Дзень Зямлі (вынікі ад 03.03 да 19.03)

30 сакавіка, падчас акцыі Гадзіна Зямлі (вынікі ад 20.03 да 29.03).

Удзельнікі, што набяруць максімальную колькасць балаў, атрымаюць прызы ад Hrodna.life.


Нашчадак аленя Святога Губерта знайшоўся ў Гродне

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025

«Трэнд — мацоўня, здароўе». Задалі адны і тыя ж пытанні металістам з Беларусі і Польшчы

Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…

26 сакавіка 2025

У гродзенскім ГЦ развяліся прусакі. Куды звяртацца, калі заўважылі насякомых у кафэ ці ў сябе дома

У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…

26 сакавіка 2025

«Магчыма, будзе і новы матэрыял». Вакаліст гурта Ulis Слава Корань расказаў, як эміграцыя не дае яму пісаць

Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…

20 сакавіка 2025