Рэдакцыя Hrodna.life прааналізавала аб’явы аб продажы нерухомасці на сайце Kufar.by. Мы выбралі самыя дарагія кватэры ў Гродне. Большасць — у цэнтры або побач з ім. Гаспадары некаторых жывуць за мяжой і спрабуюць прадаць гродзенскую нерухомасць не першы год, іншыя — новабудоўлі, у якіх яшчэ ніхто не паспеў пажыць.
Самая дарагая кватэра на сайце — пяціпакаёвая ў доме 1987 года пабудовы.
У аб’яве пазначана, што набыўшы гэтую кватэру, пакупнік атрымае: арыгінальны рамонт, убудаваную тэхніку і мэблю, відэадамафоны на кожным паверсе, уласную азеляненную прыдваровую тэрыторыю, паркоўку, а таксама «неабцяжаранасць мноствам суседзяў». Кватэру можна перавесці ў камерцыйнае памяшканне.
Кватэра з рамонтам па вуліцы Парахавой. У кватэры ёсць кладоўка, гардэробня, гасцявыя туалет і ванны пакой. У кошт продажу ўваходзіць «дарагі кухонны гарнітур» і спраўны электракамін. Падлога ў зале кватэры з падагрэвам, у спальнях — паркет.
У двухузроўневай кватэры ёсць агульная зона з гасцінай і сталовай, тры спальні, два санвузлы, два балконы і зашклёная лоджыя.
Прадаўцы абяцаюць, што па раніцах вы будзеце прачынацца пад спевы птушак, а за сняданкам на балконе назіраць купалы фарнага касцёла. У аб’яве адзначана, што ў кватэры выкананы сучасны дызайнерскі рамонт з ужываннем дарагіх натуральных матэрыялаў, у тым ліку партугальскага коркавага дрэва.
Чытайце таксама: Как рынок недвижимости Гродно пережил первый месяц с начала войны в Украине
Мэбляваныя кватэра з відам на Пышкі, з кухняй-сталовай, дзвюма спальнямі (у кожнай спальні свой санвузел), трыма гардэробнямі, пральняй і трыма лоджыямі. Кватэра знаходзіцца ў адным з трох дамоў-свечак.
«Паўночная частка кватэры аформлена ў цёплых карычневых, залатых і бэжавых танах і ўяўляе з сябе спальню c гасцявой зонай, вялікі сумешчаны санвузел з бідэ, лоджыю і гардэроб. Пераход у паўднёвую частку кватэры больш халодны за кошт шкляных панэляў, аднак у самой спальнай зоне пераважае золата і барвянец», — так апісваюць кватэру прадаўцы.
У кошт уваходзіць і тэхніка: посудамыйная машына, убудаваны халадзільнік, тэлевізар, пральная машына, духавая шафа з ЗВЧ, кавамашына, вінная шафа. Мы знайшлі яшчэ адну абвестку аб продажы гэтай кватэры, але там яна каштуе даражэй- $ 195 000. У студзені за яе хацелі яшчэ больш — $ 210 000.
Кватэра свабоднага планавання c вышынёй столяў 3 метры, двума санвузламі, абсталяванай кухняй, шафай «Сенатар». У кватэры драўляныя шклопакеты і зашклёная да падлогі лоджыя, ёсць два відэадамафоны. У аб’яве адзначаюць, што жылая плошча можа быць павялічана за кошт свабоднага планавання. Таксама ёсць магчымасць набыць месца ў падземным гаражы.
Пакупнікам кватэры можна карыстацца адкрытай тэрасай на даху і падземных паркінгам.
«Ідэальная кватэра, светлая і ўтульная, з функцыянальнай планаваннем і стыльным дызайнерскім інтэр'ерам! Планаванне кватэры аптымальна адпавядае запытам сям'і з дзецьмі: вялікая гасцёўня, сумешчаная з кухняй, неверагодна прыгожы дзіцячы пакой, прасторная гардэробня, і стыльны ванны пакой», — так кватэру апісваюць прадаўцы.
Чытайце таксама: Лазертаг ці пякарня — за 15 000, былая галерэя «У Майстра» — за 249 000. Які гатовы бізнес прадаюць у Гродне?
Кватэра свабоднага планавання ў новым доме з падземным парковачным месцам. У жыхароў будзе доступ на дах, дзе размешчана зона адпачынку. Для жыхароў дома будуць даступныя пральня і трэнажорная зала. Тэрыторыя дома арганізаваная па прынцыпе «двор без аўтамабіляў». На тэрыторыі дома будуць варкаўт-пляцоўка, дзіцячая пляцоўка, велапаркоўка.
Кватэра па вуліцы Пятра Міланегі з уласнай паркоўкай і месцам для пікніка. «Сонечны бок размяшчэння кватэры забяспечыць вам незабыўныя світанкі і заходы, а таксама штодзённы зарад бадзёрасці на цэлы дзень», — апісваюць сваю кватэру прадаўцы.
Чытайце таксама: Спецпроект Hrodna.life «Мой дом в Гродно»
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…