Сняданак 9 траўня разам з Hrodna.life гатуе госць рубрыкі - Філіп Кутакоў. Каб паснедаць вясновай салатай па яго рэцэпце, трэба спачатку выйсці на шпацыр у лес або парк. Таму што ў страве выкарыстоўваюцца дзікарослыя расліны — снітка і дзьмухаўцы. Для лаваша спатрэбіцца пшанічная мука і некалькі лыжак расліннага алею.
Філіпу Кутакову 16 гадоў. Нядаўна ён чытаў «Прыгоды Шэрлака Холмса» Артура Конан Дойля. «Калі быць такім уважлівым, як Шэрлак, можна выявіць побач з сабой шмат каштоўных і карысных прадуктаў, а з імі гатаваць смачна без вялікіх намаганняў», — лічыць Філіп.
Вядома, Шэрлак Холмс ня гатаваў сабе ежу. Затое мог па пяску з чаравіка сказаць, з якога раёна Лондана прыехаў герой і любіў праводзіць дома хімічныя досведы. А гэта — амаль як кулінарыць ў выхадныя.
Прадукты для вясновай салаты
Снітка, лісты дзьмухаўца і ачытка, парасткі спаржы і цыбулі - па 50 — 100 г
Яйкі - 2 — 3 шт
Французкая гарчыца — 1 — 2 ст. л
Алей для салаты 1−2 ст. л
Прыправы па смаку
Лісце дзьмухаўца трэба замачыць у халоднай вадзе на 15−20 хвілін. Гэта прыбярэ горыч. Яйкі зварыць укрутую.
Усю зеляніну нарэзаць у міску і апырскаць алеем. Яйкі пакрышыць і злучыць з зелянінай. Дадаць гарчыцу і прыправы.
Замест хлеба Філіп раіць прыгатаваць хатні лаваш. Можна ёсць салат з ім упрыкуску, або загарнуць у ляпёшку салату.
Прадукты для лаваша
Мука — 350 г
Соль — 5−7 г
Вада — 150 г
Алей — 30 г
Прыправы па смаку
Муку высыпаць у міску, дадаць соль, ваду і алей. Вымесіць цеста да аднароднага стану і пакінуць у плёнцы на 20−30 мінут. Цеста падзяліць на 10 частак і вельмі тонка раскатаць.
Выпякаць па 30 секунд з кожнага боку на добра разагрэтай патэльні. Каб лаваш быў мяккім і не высыхаў, стос аладак накрыць злёгку вільготным ручніком.
Чытай больш: Гатуй хутка, еш павольна. Аўсянаблін з начыннем на выбар да нядзельнага сняданку
Гатуй хутка, еш павольна. Хачапуры на тварожным цесце і грэйпфрутавы фрэш для нядзельнага сняданку
Гатуй хутка, еш павольна. Панкейкі з гарбуза і ягадны смузі для нядзельнага сняданку
Готовь быстро, ешь медленно. Омлет, салат и брауни для воскресного завтрака
Готовь быстро, ешь медленно. Воскресный завтрак с кокосовыми сырниками и детективом
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…