Рынак кватэр у Гродне за 2019 год: лічбы

1565 — усяго прададзена кватэр, пабудаваных за перыяд 1900−2017 гг

393 — прададзена 1-пакаёвых кватэр
726 — прададзена 2-пакаёвых кватэр
373 — прададзена 3-пакаёвых кватэр
72 — прададзена 4-пакаёвых кватэр
1 — прададзеная 5-пакаёвая кватэра

Выснова: «двухпакаёўкі» — самы ліквідны тавар

Сезоннасць:

177 — прададзена кватэр у жніўні (пік продажаў)
78 — прададзена кватэр у студзені (мінімум здзелак за месяц)

Ліквіднасць па раёнах:

26% ад усіх здзелак — продаж кватэр у цэнтры. Бязвізавы рэжым павышае попыт на кватэры пад здачу на суткі.
21% - Фолюш
20% - Вішнявец
14% - Дзевятоўка
13% - Фарты
6% - Альшанка

Цэны

☑️ 620 $ / кв.м. — медыяна (лічы, сярэдняя цана). Як правіла, чым больш плошча кватэры, тым танней яе «квадрат». У цэлым, на працягу года была тэндэнцыя на павышэнне коштаў
☑️ 1114 $/кв.м — зафіксаваны самы дарагі кв.м.
☑️ 15 000 $ - прададзеныя самыя танныя кватэры (1-пакаёвая на Камарова і крыху даражэй на Гагарына)
☑️ 130 000 $ - прададзеная самая дарагая кватэра (4-пакаёвая ў цэнтры на Парыжскай Камуны)

Дарэчы, у «Магазіне нерухомасці» прадаюцца дзве кватэры, даражэй 200 тыс.: у элітным маналіце на зав. Паповіча і ў блакіраваным катэджы на вул. 17 верасня. У 2020 будзем ставіць новыя рэкорды па дарагіх продажах.

P.S. Мы ўжылі фільтр адэкватнасці - 500 $/кв.м. Відавочна заніжаныя кошты ў разлік не прымаліся.

Ніна Пыльская, Уладзімір Пыльскі - рыэлтары ТАА «Магазін нерухомасці»


https://shoprealty.by/

[email protected]

Аддзел продажу

+375 (152) 68-76-76

+375 (29) 596 76 76

+375 (44) 596 76 76

Юрыдычны аддзел

+375 (152) 56 76 76

230 023, г. Гродна, Беларусь

вул. Ціміразева, д. 10/1, офісы 4, 30 (БЦ «Аўгустоўскі»)