Пандэмія каранавірусы ў 2020 годзе перашкодзіла беларусам ў падарожжах па свету. Але праз тое дала шанец нарэшце прыглядзецца да сваёй краіны. Карэспандэнт Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы адкрывалі для сябе родны край. Першай падзялілася ўражаннямі HR-мэнаджар Наста Яроцкая.
Анастасія падарожнічае ў выхадныя дні на машыне па Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. У прыярытэце — гістарычныя помнікі. Затраты — бензін і лёгкі перакус на запраўках, часам — ўваходныя білеты.
«Да пандэміі я старалася падарожнічаць некалькі разоў у год. Паездкі па новых месцах ў розныя бакі сталі наркотыкам. Паездкі па Беларусі увесь час пакідала на потым. Праз тое ў 2020 вырашыла пераключыцца на даследаванне роднага краю».
Ідэі для паездкі Анастасія шукала на сайтах для падарожнікаў, кшталту globustut.by, маршруты пракладвала па дадатку maps.me. На некаторыя паездкі яе натхнілі матэрыялы, якія прапанавала рэдакцыя Hrodna.life у праекце «Жыве сабе Беларусь».
«Выбірацца стараюся за адзін дзень, гэтага хапае для даследавання Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Трэба выязджаць рана і браць ежу з сабой. У цёплы час пораньше і брать с собой обед. У цёплае час прывалы і пікнікі былі прыемнай часткай падарожжаў. Калі пахаладала, то заўжды бяру з сабой тэрмас з гарачым чаем».
Часцей за ўсё Наста наведвае гістарычныя помнікі, храмы, разваліны сядзібаў ды іншыя месцы, дзе ўваход вольны. Адным з самых памятных падарожжаў стала наведванне сядзібы Умястоўскіх у Жамыслаўлі. На зваротным шляху ў вёсцы Суботнікі ўдалося патрапіць унутр даўняга храма.
Каліноўскі, скарб Талочкаў і кавалачак Брэстчыны: 10 месцаў паміж Свіслаччу і Зэльвай — за 1 дзень
«Схаваная» сінагога, ядро ў сцяне і найвышэйшы млын Беларусі: падарожжа на 12 цікавостак за 1 дзень
«Як правіла, вясковыя храмы адкрываюць вельмі рэдка, трэба спецыяльна падстройвацца пад распісанне службы. Таму я вырашыла зайсці «, — расказвае Наста.
У касцёле яе сустрэў вельмі гасцінны ксендз. Тады яна даведалася, што ў скляпеннях касцёлу знаходзіцца ўсыпальніца графскага роду Умястоўскіх. «Мне дазволілі спусціцца ў падвал. Незвычайнае па адчуваннях месца — сумнае, але такое прыгожае», - кажа Анастасія. Столь усыпальніцы цалкам выкладзена дарогай венецыянскай мазаікай.
Лакацыяй, што найбольш спадабалася і ўразіла, Наста называе разваліны Троіцкага касцёла ў Брэсцкай вобласці. У сярэдзіне паўразбуранага храма яна звярнула ўвагу на захаваныя фрэскі.
Посмотреть эту публикацию в Instagram
Наста каля храма ў Сынкавічах. Фота: @nastasja_maggie Чытай яшчэ:
Бераставіца — амаль Кракаў, а Рэпля прыгажэй за Маскву. Што пабачыць за дзень у ваколіцах Гродна
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]