Мікола Таранда шмат гадоў выкладаў у Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце (ГДАУ). Зараз былы дацэнт на пенсіі, але павучыцца ў яго ёсць чаму. Для Hrodna.life ён расказаў пра ўласны агранамічны досвед працы ў калгасе і на лецішчы, а таксама падзяліўся праверанымі рэцэптамі нарыхтовак на зіму.
Аграномам у калгасе Мікола Таранда працаваў каля двух гадоў, адразу пасля заканчэння інстытута. «Было цікава, а часам і трагічна», — расказвае ён.
«Пасадзілі бульбу. Калі паглядзелі як, то аказалася, што адна бульбіна ад другой знаходзіцца на адлегласці адзін метр. Вырасла — і не малая. Прадалі ў Арменію як насенную, хоць па памерах насеннай там не было ніводнай бульбіны».
«Быў выпадак, сеялі ячмень з падсяваннем траў. Ячмень пасеялі, а вось насенне траў чамусьці засталося ў сеялцы».
«Спытаў трактарыста, хіба ж можна столькі гербіцыду ліць у бочку. Пачуў адказ: а што, я пасля другі раз буду ездзіць па гэтым полі? Як вынік, жанчыны той брыгады запыталі: «Іванавіч, а што з нашым ільном?» Паглядзеў. Лён пакурчыўся. Але выжыў.
Пасля калгаса Таранду запрасілі ў аспірантуру і ён працягнуў вучобу. «Ужо тады меў невялікі агарод, як і іншыя супрацоўнікі Аддзелу рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР». Той участак месціўся ў раёне абласной клінічнай бальніцы ў Гродне. Але аспіранту трэба было ездзіць да бацькоў у Брэсцкую вобласць і дапамагаць ім і з агародам, і з нарыхтоўкай кармоў. «Акрамя свіней і дзвюх кароў яны трымалі шмат птушак і нутрый. А яшчэ летам я падпрацоўваў у калгасе — ноччу на зернесховішчы, а днём мы з жанчынамі брыгады грузілі на вялікія машыны ільносаломку і вазілі яе здаваць на завод».
Чытайце таксама: «Танцавалі, як шалёныя». Мікола Таранда расказаў аб прыгодах артыстаў «Нёмана»
На ўласнае лецішча сіл і часу не ставала: «Участак мой зарастаў і я адмовіўся ад яго. І добра, бо што б я зараз рабіў на тых шасці сотках. У 90-х гадах атрымаў новы ўчастак, якім і займаюся зараз. На дзевяці сотках ёсць дзе развярнуцца. Праўда, ні хвіліны адпачынку не застаецца. Працуеш з ранку да вечару».
Пра поспехі на ўласных сотках Мікола Таранда расказаў Hrodna.life.
«Апошнія гады пачаў займацца перцамі, яны даюць добры ўраджай. Высяваю на рассаду ў канцы студзеня. Рассаджваю па тры калівы і так па тры высаджваю на граду. Магчыма, на маёй даволі беднай глебе можна было бы паспрабаваць садзіць і па дзве штукі ў адну лунку.
Добрую расаду памідораў прадаюць «Юныя натуралісты», што знаходзяцца на вуліцы Антонава. Яшчэ ні разу іх гатункі не падвялі".
Фірмовая нарыхтоўка з перцаў і памідораў - леча. Рэцэптам некалькі гадоў таму падзялілася калега. Пэўныя ўласныя ўдасканаленні з часам уносіў сам Таранда.
Для асобнай нарыхтоўкі памідораў Мікола Таранда выкарыстоўвае вяленне. Вось яго парады па прыгатаванню:
На лецішчы ў Міколы добра родзяць і гуркі. З іх былы дацэнт гатуе яшчэ адну фірмовую закатку.
«У першыя гады добра раслі трускаўкі. Спачатку збіраў 53 вядры, пасля 37, пасля 17, 10… Сёлета пакінуў толькі на развод», — расказвае Таранда пра вырошчванне ягад.
Што да кавуноў, то іх максімальная вага была два гады таму і склала 10,4 кг. «Тады я ўсе сарты і гібрыды кавуноў вырошчваў праз рассаду. У мінулым годзе, магчыма з глебы, з’явілася нейкая пражорлівая мушка, якая з’ядала ўсе лісткі рассады, акрамя семядольных. Думаў, зусім нічога не вырасце. Але выраслі каля 6 кг, нягледзячы на тое, што і пасадзіў іх густа».
Адна з таямніцаў вырошчвання кавуноў ад Міколы Таранды: «Ні ў якім разе не трэба каля кавуноў рыхліць глебу! Бо тады яны перастаюць налівацца і не растуць. Трэба акуратна выцягваць з зямлі каля іх кожную расліну пустазелля. Таксама варта глебу пад кавунамі ўкрываюць чорнай плёнкай, якая не дасць выпарацца вільгаці».
Чытайце таксама: Як гродзенец гадуе кавуны на лецішчы за горадам
Кансультаваў Таранду па вырошчванні кавуноў Сяргей Валасюк з Брэсту. Ён нядаўна абараніў кандыдацкую дысертацыю па іх агратэхніцы.
«Не магу сказаць, якая максімальная вага кавуноў была ў гэтым годзе. Самыя вялікія сабралі [злодзеі] без мяне. Астатнія я пазрываў тады, калі яны яшчэ маглі парасці. У асноўным маюць вагу 6−7 кг. Ёсць і малыя, але ўсё роўна салодкія. Агульная колькасьць кавуноў у гэтым годзе — каля 70. На месцы, дзе раслі кавуны, на зіму пасеяў авёс».
«Праца на дачы дастаўляе задавальненне, — распавёў Hrodna.life Мікола Таранда, былы дацэнт кафедры мікрабіялогіі і эпізааталогіі ГДАУ, кандыдат біялагічных навук. — Усе апошнія стагоддзі мае продкі былі сялянамі і, магчыма, гэта неяк адлюстравалася на генах. Ды і паводле гараскопу мой знак лічыцца блізкім да зямлі.
Паколькі прадукцыі на дачы вырошчваецца немала, то прыходзіцца рабіць нарыхтоўкі на зіму, як гэта было калісьці ў маім дзяцінстве. Колькі раблю нарыхтовак на зіму, дакладна не ведаю — можа сотню ці паўтары банак. І як ні дзіўна, яны разыходзяцца. Не мы ж іх з’ядаем удваіх з жонкай — раздаем дзецям, бацькам, сваякам, нашым сябрам, студэнтам, якія трапілі ў цяжкае фінансавае становішча".
Чытайце таксама:
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…