Арганізатары канцэрта расійскага рэпера Face атрымалі папярэджанне ад генпракуратуры непасрэдна ў дзень мерапрыемства, а потым яго выступ увогуле забаранілі. Але спачатку Мінгарвыканкам выдаў дазвол. Разбіралася «Е*******ё».
Працэс атрымання дазволу на канцэрт у Беларусі выглядае наступным чынам: арганізатар падае заяўку ў выканкам, у якой пералічваюцца дата, месца, час пачатку і заканчэння мерапрыемства, кароткая даведка пра музыканта і аплата для замежных артыстаў. Дакумент разглядаюць, і калі ўзнікаюць дадатковыя пытанні, то чыноўнікі могуць запатрабаваць праграму канцэрта: спіс песень, што будуць выконвацца, і тэксты. Па інфармацыі Еўрарадыё, у выпадку з рэперам Face, чыноўнікам хапіла адной заяўкі. Тэксты яго песень ніхто на праверку нават не папрасіў. А варта было…
З намі пагаджаецца і кіраўніца аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Генпракуратуры Марына Папова: «Гэта ж відавочна, што з лексікай і мараллю ў песнях рэпера не ўсё добра».
[irp posts="33 749″ name=""Дзянісава не слухаў, але асуджаю". Déjà vu пра гурт з «нізкім музычным узроўнем» і падзякамі «запрещающим идеологам""]
У верасні 2017 года лідару гродзенскага гурта Dzieciuki Алесю Дзянісаву той самы Мінгарвыканкам не дазволіў выступ з сольным праектам. Тады камісія вырашыла, што творчасць музыкі мае нізкі мастацкі ўзровень, пры гэтым яны нават не слухалі яго песні, а проста пачыталі тэксты. А гэта вершы Алеся Чобата — паэта і сябра «Саюза беларускіх пісьменнікаў» і міжнароднага ПЭН-клуба.
Параўнаем тэкст песні рэпера Face, якому выдалі «гастрольку», з тэкстам Алеся Дзянісава, якому забаранілі выступаць:
Калі ўсё скончыцца, мы будзем як святыя
ні чаркі поўныя, ні ножкі маладыя
не зацікавяць кожнаю парой.
Нарэшце слова гонару стрымаем,
што больш не ашалеем і не маем
агульнага нічога з воляй той.
А сапраўды, навошта воля тая,
калі ўсё скончыцца і Беларусь пустая
забудзе мёртвых і прадасць жывых.
Але заўжды патрэбна будзе воля,
таму што ўсё не скончыцца ніколі —
і дых займе ад дзевак маладых.
Еду в магазин Gucci в Санкт-Петербурге
Я настолько е**нутый, что лежал в дурке
Она жрет мой х*й как будто это бургер
Деньги синие как смурфы, красные как губы
На мне полный зал детей, на тебе пустые клубы
Я люблю своих людей, как ненавижу твою тупость
На лице татуировки
Пальцы ей в п**ду — я ловкий
Ты базаришь за стрелков, но в школе ты был лохом
Еду в магазин Gucci в Санкт-Петербурге
Gucci Gang, Gucci Squad, нах*й вас, при**рки
Хочешь жить моей жизнью? Я бы так не думал
Моя жизнь — не сахар, кто вообще ее придумал
Нах*й твою жизнь, она всяко будет хуже
От**бал ее прям в уши, я люблю поуже
Мои Gucci линзы двадцать тысяч на глазах
Мир намного ярче через Gucci, это факт
І ніякай палітыкі…
[irp posts="37 430″ name="Алесь Дзянісаў: Усе гэтыя шоу-бізнэсаўскія штучкі — колькасць праглядаў, падпісчыкаў, у каго ганарар большы — лухта"]
Да зімовых святаў застаецца крыху больш за месяц - самы час задумацца пра святочны дэкор.…
У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…