Спадчына

«Не прапаганда, а гістарычная праўда». У Гродна прыехалі рэканструктары Войска Польскага

Салдат польскай арміі і паліцэйскі ў форме 1939 года шпацыравалі па цэнтры Гродна, як і 80 гадоў таму. Гэта былі ўдзельнікі групы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім». Яны прыехалі ў Гродна 21 мая, прайшліся па вуліцах, зрабілі фатаграфіі і пагутарылі з гараджанамі.

Рэканструктары на чале з гісторыкам Ігарам Мельнікавым рэгулярна выязджаюць у розныя гарады Беларусі. У Гродна яны прыехалі на сустрэчу гісторыкаў, прысвечаную Корпусу Аховы Памежжа — польскай памежнай службе, якая ў міжваенны час працавала на мяжы з СССР.

Не толькі савецкая і царская эпоха

«Сёння ў Беларусі вельмі мала рэканструктараў, якія займаюцца міжваенным Войскам Польскім, — распавядае гісторык Ігар Мельнікаў. — Праблема ў тым, што людзі мала цікавяцца гісторыяй. Яны не ведаюць, што беларусы ў гэтым войску першымі змагаліся ў Другой сусветнай супраць нацыстаў. Пра гэта мала распавядалі, але цяпер гэтая інфармацыя паступова даходзіць да нас, асабліва да моладзі. І шмат людзей у сферы рэканструкцыі пачынае разумець, што насамрэч не толькі савецкая і царская эпоха пасуе Беларусі, але і так званая польская».

Патрэбны грошы і веды

Мельнікаў адзначае, што рэканструкцыя — хобі не з танных. Каб сабраць цэлы камплект адзення перыяду 1939 года трэба выдаць 350−500 еўра. Патрэбныя і веды.

«Я заўсёды кажу, што галоўнае, каб правільна апрануцца і абшыцца, не грошы, а веды. У дапамогу ідзе інфармацыя і фатаграфіі, якія дайшлі да нашых дзён. Больш за ўсё гэтага багацця ў Заходняй Беларусі. Гэта проста скарбніца інфармацыі для рэканструктараў і гісторыкаў».

Беларусы першымі прынялі ўдар нацыстаў

Даследчык дадае, што нават праз 80 гадоў у гэтым рэгіёне яшчэ можна знайсці шмат інфармацыі, у першую чаргу ад відавочцаў.

«Яны памятаюць, як выглядала форма тых салдат. У кагосьці бацькі былі ў Войску Польскім, — дадае Мельнікаў. — Але ёсць адна праблема: беларусы не да канца разумеюць, што гэта таксама наша гісторыя. Беларусы заўсёды змагаліся ў розных войсках. Напрыклад, на пачатак Другой сусветнай вайны ў Войску Польскім іх было каля 70 000. Нашы суайчыннікі першымі прынялі ўдар нацыстаў».

Гэта таксама гісторыя, якую павінны ведаць беларусы

У 2010 годзе Мельнікаў стварыў групу ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Беларусы ў Войску Польскім», якая часта выбіраецца на экскурсіі па былой савецка-польскай мяжы і на розныя фестывалі.

«Я ў першую чаргу гісторык, а рэканструкцыя гэта хобі. Але ўсе разам дае магчымасць данесці гістарычную праўду да людзей.
Калі ты апрануты ў мундзір і распавядаеш пра тыя ці іншыя падзеі, быццам з’яўляешся сведкам, гэтага дорага каштуе. Асабліва для тых людзей, якія нічога не ведаюць».

Рэканструктары адзначаюць, што ў Гродна ім заўсёды прыемна прыязджаць. Яны ўспамінаюць, як гэты горад у верасні 1939 года нечакана для ўсіх трымаў абарону.

«У межах Другой Рэчы Паспалітай гэты горад аказаў сур’ёзнае супраціўленне Чырвонай Арміі, — распавядае Мельнікаў. — Самае цікавае, што з пачаткам вайны ў Гродне чакалі немцаў, але прыйшлі саветы. Тут была арганізавана сапраўдная абарона сіламі гараджан. Гэта таксама гісторыя і яе павінны ведаць беларусы. Сёлета 80 гадоў пачатку Другой сусветнай. Сваёй рэканструкцыяй мы паказваем тую частку гісторыі, пра якую доўга не казалі. І самае галоўнае: гэта не прапаганда Польшчы ці даваеннай Рэчы Паспалітай, гэта жаданне вярнуць гістарычную праўду».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025