Мясцовыя ўлады ў Гродне зноў звярнулі ўвагу на палац тэкстыльшчыкаў - вялікі будынак у самым цэнтры, які пустуе. На нядаўняй нарадзе, прысвечанай развіццю турызму, старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў даручыў да канца года распрацаваць праекта адбудовы палаца. Краўцоў хоча, каб у маі 2020 года палац у абноўленым выглядзе сустракаў гасцей чарговага Фестываля нацыянальных культур.
Тэкстыльнага камбіната даўно няма ў Гродне. Палац збіраліся аднавіць ужо не адзін раз. Узгадаем гісторыю яго будаўніцтва.
Летам 1944 г., калі савецкія войскі ўваходзілі ў Гродна, ваколіцы цяперашняй Савецкай плошчы (раней плошча Стэфана Баторыя) ляжалі ў руінах. Дамы, на месцы якіх знаходзіцца палац тэкстыльшчыкаў, згарэлі ў час нямецкай бамбардзіроўкі ў чэрвені 1941 г. Яшчэ год яны прастаялі пагарэлыя з пустымі сценамі, а пасля немцы сталі выганяць на разборку руін вязняў гродзенскага гета. Да пачатку 1943 г. ад большасці велічнай забудовы Савецкай плошчы засталіся толькі кучкі бітай цэглы.
Далей у бок тытунёвай фабрыкі (цяпер пальчаткавая фабрыка) ішлі камяніцы 17 — 18 ст. з прыгожымі аркамі, пад якімі знаходзіліся крамы.
Савецкія архітэктары хацелі ўзвесці на пустой амаль плошчы нешта грандыёзнае. І палац культуры тэкстыльшчыкаў мусіў стаць толькі пачаткам. Завяршаць забудову плошчы мусіў палац саветаў са шпілем з зоркай.
Праўда і без гэтага палац абыйшоўся дзяржаве ў 12 мільёнаў рублёў. Гэта не так і дорага — ўсяго крыху больш чым 500 аўтамабіляў «Перамога» па тагачасных коштах. Будова палаца тэкстыльшчыкаў цягнулася некалькі гадоў. Сам будынак узводзілі з цэглы, але перакрыцці ўнутры ўжо былі зроблены з цэменту.
Апошнія гады існавання палацу ўжо былі не такія вясёлкавыя. Ужо гадоў з 10 у газетах публікуюцца праекты перабудовы палацу то пад кінатэатар, то пад нейкую ўстанову з рэстаранам, то яшчэ пад нешта.
Цяпер справа ягонай перабудовы павінна рушыць хутка. Праўда, ці хопіць грошай і часу на тое, каб крыху больш чым за год капітальна адрамантаваць гэты будынак — пакажа толькі сам час.
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…