Пачалася рэгістрацыя на Марафон Гродна-Друскенікі. 6 парадаў па падрыхтоўцы ад клуба Run4Fun

З 9 студзеня пачалася рэгістрацыя на ўдзел у дзявятым Міжнародным марафоне сяброўства Гродна-Друскенікі. Удзельнікам 14 ліпеня трэба пераадолець 42 195 м. Ці можна за паўгода падрыхтавацца да сур’ёзнага міжнароднага старту? Hrodna.life спытаў у кіраўніка гродзенскага бегавога клуба Run4Fun Аляксея Чамаданава.

У мінулым годзе на Міжнародны марафон Гродна-Друскенікі зарэгістравалася 134 чалавекі - прафесійныя спартсмены і аматары бегу з 11 краін. На старт выйшла 97 удзельнікаў.

Аляксей Чамаданаў кажа, што ў гэтым годзе да ліпеньскага марафону яшчэ можна паспець падрыхтавацца. Галоўнае — правільна трэніравацца.

[irp posts="101 502″ name="Бяжы, Наста, бяжы! Як гродзенская прыгажуня пераадолела сябе і звышмарафон за адну ноч"]

Парада 1. Трэніроўкі

Рэкамендуем бегаць мінімум 4 разы ў тыдзень. У школе бегу Run4Fun трэніруюцца ў любую пару года ў аўторак, чацвер, суботу і нядзелю. Вы не павінны прапускаць трэніроўкі больш 1 дня ў тыдзень.

Парада 2. Пачынайце не з адлегласцяў

Пачынайце бегаць з 15 хвілін і не прывязвайцеся да адлегласці. Можна трохі ісці, калі стоміцеся, але потым зноў бяжыце. Паступова павялічвайце час і адлегласць. У трэніровачным працэсе важна выконваць хвалепадобны прынцып. Напрыклад, пачынаеце з 15 хвілін, наступная трэніроўка 20 хвілін, потым 15 хвілін, потым 25 хвілін. Чаму не ўвесь час уверх? Таму што арганізм павінен аднаўляцца на меншых адлегласцях.

Абавязкова расцягнуцца і расцерці цягліцы і звязкі перад бегам. Пасля бегу гэта будзе таксама не лішнім. Пасля бегу абавязкова пакачаць прэс, спіну і рукі. Важна разам з нагамі ўмацоўваць тулава і рукі. Гэта прафілактыка траўматызму.

Парада 3. Красоўкі

Звярніце ўвагу на красоўкі. Гэта тое, на чым эканоміць не варта. Можна зэканоміць на вопратцы, але не на абутку. Для пачаткоўцаў важна, каб абутак быў на высокай падэшве. Гэта амартызацыя. Красоўкі пажадана выбіраць бегавыя, фірмовыя, вядучых сусветных вытворцаў: Asics, Nike, Adidas і іншыя.

Парада 4. Пульс

Сачыце за пульсам. Пачынайце бегаць у нізкай пульсавай зоне. Прыкладна да 145 уд/хв. Хоць, калі вы да гэтага не бегалі ці быў вялікі перапынак, то пульс будзе высокім. Да гэтага трэба ставіцца спакойна. Рэгулярныя трэніроўкі прывядуць усё ў норму.

Парада 5. Рэжым

Падрыхтоўка да маратону гэта сур’ёзная праца. Вам спатрэбіцца час. Увядзіце бег у сваю звычку. Для гэтага спатрэбіцца падумаць аб сваім рэжыме: сон, праца (ці вучоба), трэніроўкі. Перад сур’ёзнымі забегамі не забудзьцеся пракансультавацца са спартовым лекарам.

Парада 6. Кансультацыя трэнера

Сёння існуе шмат гаджэтаў, якія абяцаюць вас падрыхтаваць да маратону. Але каб трэніравальны працэс прыносіў задавальненне, вам спатрэбіцца кансультацыя дасведчанага трэнера. Гэта вы можаце знайсці ў школе бегу. Там вам падкарэктуюць тэхніку, трэніравальны працэс, падбяруць групу аднадумцаў.


Бегавы клуб Run4Fun сустракаецца кожную нядзелю ля ўваходу на Сцежку здароўя ў Пышках. Час 10:00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025