Здароўе і спорт

Грыбадыета, грыбафітнес і грыбатэрапія. Партызанскія спосабы пахудання ад рэдактаркі Hrodna.life

Калі б у ліпені я не занялася сваім здароўем, а заадно і пахуданнем, не вытрымала б жнівеньскі поствыбарчы марафон з акцыямі пратэсту. За гэты месяц я выклалася па поўнай. Каб вярнуцца ў форму, бяру тайм-аўт і сыходжу ў лясы. Буду збіраць грыбы. Не вярнуся да тых часоў, пакуль белыя і мухаморы не пачнуць мне сніцца замест аўтазакаў.

Белыя пайшлі

Вагаў ў мяне з сабой няма. Сантыметровай стужкі таксама. Фітнес-бранзалет з крокамерам згубіўся. Ніякага кантролю за сітуацыяй не будзе. Я не ведаю, колькі ўдасца скінуць, і ці ўдасца наогул. Ні з кім са спецыялістаў свой грыбарэлакс я не ўзгадняла. Усё толькі пад маю адказнасць. Калі раптам спрацуе — запатэнтую потым партызанскі метад грыбапахудання.

Букет з белых грыбоў

Грыбафітнес

Увесь тыдзень у мяне быў правільны рэжым. З раніцы — гадзінная прагулка ў лесе. Па папярэднім досведзе гэта каля 4−5 кіламетраў. Раніцай яшчэ раса і я шпацыравала па прасёлкавай дарозе з палкамі для скандынаўскай хады.

Пасляабедзенны фітнес складаўся з бязмэтнага хаджэння па лесе з нажом. Хаду дапаўнялі глыбокія нахілы і прысяданні па грыбы. Комплекс практыкаванняў заканчваўся пераноскай цяжараў - пакетаў са здабычай да дома. Ад такога фітнесу адмовіцца цяжка. Гэта вам не спартзала, дзе глядзіш на гадзіннік у чаканні канца трэніроўкі.

Пайшла ў лес — і пра час забылася. Азірнулася — а дзвюх гадзін як не бывала.

Прагулкі тройчы ў дзень і нахілы па грыбы — аснова фітнесу ў лесе

Вячэрняя прагулка самая кароткая — можна адарвацца ад камп’ютара і выйсці паглядзець на закат. Добра, што ў прыцемках грыбоў не відаць. Можна хутка вярнуцца назад.

Грыбадыета

Ні стравы без грыбоў - дэвіз гэтага тыдня. На сняданак у мяне яечня з грыбамі. На абед — гародніна з грыбамі. На вячэру — грыбны салат. Грыбы добра ідуць з мясам і з кашай. З памідорамі і з бураком. Іх можна заядаць пятрушкай і кропам. Смажыць з цыбуляй і тушыць з морквай. Ці падаваць пад соусам бешамель.

Пакуль толькі з грыбнымі дэсертамі без варыянтаў. Калі ў каго раптам ёсць рэцэпт дыетычнага грыбнога торта — з удзячнасцю прыму ў дар.

100 грам грыбоў - гэта 50 ккал, 1 г тлушчу, 1,5 г бялку, 7 г вугляводаў, 4 г клятчаткі. Грыбы ўтрымліваюць калій, селен, жалеза і вітаміны D і. В.

Грыбы лічацца «цяжкай» ежай. З-за клятчаткі яны павольна пераварваюцца. Гэта дае доўгае адчуванне сытасці. Замена часткі прадуктаў грыбамі дазваляе знізіць агульную каларыйнасць ежы.

Яшчэ ўспомнілася, як дыетолаг казала пра стрэс, гармоны і пахуданне. Пакуль усё на нервах — карцізол і адрэналін не дадуць наладзіць нармальны абмен рэчываў. Спачатку трэба супакоіцца. Тады і пахуданне пачнецца.

Грыбатэрапія

Гриботерапия вельмі добра супакойвае нервы. І нож у руках — таксама.

Пашанцавала з надвор’ем

Лес вакол зялёны, неба сіняе. Самыя правільныя колеры. Вакол цішыня. Ночы чорныя. Грыбы белыя. Гармонія вяртаецца ў свет.

Здаецца, я так супакоілася, што магу не хвалявацца за пахуданне. Ужо і так добра. Асабліва, пакуль у лесе і ніхто не бачыць.

Гэта верас. Грыбоў няма. Праверана

Чытай больш:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024