Карыснае

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі - давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі па-сапраўднаму. Гэта значыць — знойдзем просты рэцэпт, спячом нешта дома і пачастуем родных і сяброў. Сёлета Дзень выпечкі адзначаюць 19 траўня. Выбірайце рэцэпт ад цёці Іры і разам зробім сабе свята!

Пірог са слаёнага цеста з ласосем і брокалі

Пірог з ласосем і брокалі

Складнікі:

  • Слаёнае цеста (1 упакоўка) — 250 г;
  • Брокалі 150 — 200 г;
  • Квяцістая капуста — 100 — 150 г;
  • Ласось — 300 г;
  • Брынза (лепш салёная) — 70 г;
  • Яечны жаўток — 1 шт;
  • Кунжут — 1 сталовая лыжка;
  • Соль — на смак.

Разбіраем брокалі і квяцістую капусту на суквецці. Варым у злёгку падсоленай вадзе 7−10 хвілін. Па гатоўнасці ваду зліваем.

З рыбы выдаляем костачкі, здымаем скурку і рэжам на невялічкія кавалкі па 2−3 см даўжынёй.

Брынзу кроім нажом ці крышым пальцамі.

Гатовае замарожанае цеста пакідаем пры пакаёвай тэмпературы для размарозкі.

Форму для выпечкі засцілаем пергаментам ці фольгай і выкладаем цеста па донцы і сценках. Частку цеста трэба пакінуць, каб закрыць пірог.

Прыгатаванне пірага з ласосем і брокалі

Паверх цеста выкладаем у форму спачатку сумесь брокалі з квяцістай капустай, потым слой ласося, потым — слой брынзы. Зверху закрываем апошнім кавалкам цеста і зашчыпваем край. Па версе пірага робім некалькі касых надрэзаў.

Каб дадаць пірагу смаку і водару, прамажам верх жаўтком і пасыплем кунжутам.

Выпякаць у духоўцы пры 180 градусах. На першыя 20 хвілін лепш накрыць форму фольгай. На наступныя 10 мінут фольгу зняць, каб зарумянілася скарынка.

Глядзіце таксама пакрокавы рэцэпт з фота.

Тварожныя вафлі з вяршкамі і мандарынамі

Тварожныя вафлі з вяршкамі і мандарынамі

Складнікі:

  • Тварог — 360 г (2 пачкі);
  • Яйкі - 4 шт.;
  • Масла — 30 г;
  • Цукар (ці замяняльнік) — 70 г;
  • Мука — 90 г;
  • Разрыхляльнік для выпечкі - 1 ч.л.;
  • Ванілін ці ванільны цукар — на смак;
  • Соль — на смак;
  • Вяршкі 30% (па жаданні);
  • Садавіна ці ягады да падачы.

Масла трэба растапіць і дадаць да тварагу. Туды ж убіць яйкі і ўсыпаць цукар і ванілін. Змяшаць блэндарам.

Да мукі дадаць разрыхляльнік. Гэтую сумесь высыпаць у ёмістасць з тварагом. З дапамогай блэндара перамяшаць да аднастайнасці. Цеста мае атрымацца ўмерана густым.

Вафельніцу нагрэць, паверхні змазаць алеем. Выкладваць цеста ў формы і выпякаць па 3−5 хвілін.

Пакуль выпякаюцца вафлі, зоймемся вяршкамі. Іх трэба ўзбіць міксерам да ўстойлівай пены.

Дадаткам да вафель з узбітымі вяршкамі будзе любая садавіна, ягады ці сочыва.

Глядзіце таксама пакрокавы рэцэпт прыгатавання тварожных вафель з фота.

Слойкі з трускалкамі і садавінай

Складнікі:

  • Слаёнае цеста ў пласцінах — 500 г (1 упакоўка);
  • Трускалкі - 150 г;
  • Крухмал — 2 сталовыя лыжкі;
  • Цукар — 2 сталовыя лыжкі (не абавязкова);
  • Апельсін — палова;
  • Ківі - 1 шт.;
  • Жаўток курынага яйка — 1 шт.

Цеста раскласці пластамі і даць размарозіцца. Парэзаць на квадраты. На кожным квадраце зрабіць надрэзы ўздоўж кожнага бока на адлегласці 1 см ад краю. У двух кутах па дыяганалі не даразаць да канца па 0,5 см. Скласці надрэзаныя палосы дыяганальна.

Бляху засцяліць пякарскай паперай. Пакласці слойкі. У кожную ўсыпаць троху крухмалу і цукру. Крухмал патрэбны, каб сок з трускалак не размачыў цеста. Калі начынне будзе не з такіх сакавітых ягад, можна абысціся без крухмалу.

Жаўток узбіваем венчыкам да аднароднасці. Змазваем верхні слой цеста.

Выпякаем слойкі пры тэмпературы 160−180 градусаў, 20−30 хвілін, у залежнасці ад духоўкі.

Пакуль слойкі пякуцца, падрыхтуем садавіну. Ківі ачысцім і парэжам паўколцамі. Апельсін — на сегменты.

Гатовыя слойкі выкладзем на талерку і ўпрыгожым кавалачкамі апельсіна і ківі. Можна падаваць.

Глядзіце пакрокавы рэцэпт слоек з фота.

Смачна есці!

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024