Гродзенцы Алене (імя зменена па просьбе гераіні) 40 гадоў, яна медык паводле прафесіі. Цяпер Алена знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцём. Былому мужу жанчына штомесяц выплачвае кампенсацыю за частку кватэры, а банку — крэдыт за гэтую ж кватэру. Пра тое, як вялікае каханне скончыліся разводам і фінансавымі стратамі, Алена распавяла для Hrodna.life.
«З былым мужам мы пазнаёміліся ў кампаніі агульных сяброў, — распавяла Алена пра гісторыю сваіх адносін. — Каханне было вялікае, сустракаліся больш за тры гады, у шлюбе пражылі восем». У 2012 годзе Алена з мужам пабудавалі кватэру, а праз год развяліся. Аб прычынах разводу яна казаць не хоча.
Праблемай для былых сужэнцаў стаў падзел кватэры: «Ніхто не хацеў аддаваць сваю частку». Ільготны крэдыт на жыллё пакрываў 40 квадратных метраў. За «лішнюю» плошчу трэба было плаціць на працягу будаўніцтва. «У мяне былі чэкі „Жыллё“ на суму 14 мільёнаў, — распавядае Алена, — падарунак ад бацькоў». Гэтыя чэкі выкарыстоўвалі для аплаты. Але аказалася, што пры разводзе гэты факт ніяк не ўплываў на падзел маёмасці. Адзінае, што раілі зрабіць Алене — падзяліць крэдытную лінію і рахункі за паслугі - і працягваць жыць у адной кватэры.
Складанасць сітуацыі ў тым, што рашэнне аб падзеле маёмасці, у тым ліку кватэры, якая пабудавана ў крэдыт, прымае суд. За разгляд справы ў судзе трэба аплачваць пошліну. Але рашэнне аб падзеле крэдытнай лініі прымае банк. І ён можа адмовіць у гэтым незалежна ад рашэння суда.
«Мяне гэты варыянт не задавальняў. Практычна год шукала адваката, які ўзяўся б дапамагчы ў судзе. Большасць адразу адмаўляліся, казалі - справа пройгрышная».
Чытайце таксама: «Думала, это любовь всей моей жизни. Оказалось — полный крах». История Анны, которая после развода осталась с ребёнком, но без жилья
Калі спецыяліст знайшоўся, склаў для Алены спіс дакументаў, патрэбных у судзе. Сярод іх — даведкі з БТІ пра кошт кватэры, з банка — пра адсутнасць запазычанасці па крэдыце, даведка з жыллёвага кааператыва пра уключэнне ў спіс жыхароў і своечасовай аплаце камунальных паслуг і яшчэ шмат іншых. На збор дакументаў сышло каля двух месяцаў.
«Выдаткавала на гэта вельмі шмат часу, сілаў і сродкаў. Многія даведкі даюцца на запыт суда, але за іх трэба плаціць. Дзяржпошліна за суд таксама не маленькая — 10% ад кошту кватэры», — распавяла Алена.
Алена ўспамінае, што з судом было звязана мноства бюракратычных затрымак. «Заяву мы перапісвалі тры разы. Іх не прымалі і вярталі поштай. Былы муж не прыходзіў на першыя суды і пасяджэнні пераносілі. Але я ўсё роўна павінна была плаціць адвакату за кожнае пасяджэнне блізу 100 долараў.
На пасяджэннях на прапановы адваката суддзя часцей за ўсё адказваў: «Такой практыкі няма».
У выніку справу закрылі, а сітуацыя не змянілася. «Адсудзіць» кватэру не ўдалося. Яна па-ранейшаму належала абодвум — мужу і жонцы — у роўных долях.
У сеціве з’явіўся сайт-памятка для жанчын «Справка». Тут сабраныя матэрыялы з галіны сямейнага права, якія дапамогуць зрабіць першыя крокі па абароне сваіх правоў. «Справка» распавядае, як паступаць у сітуацыях хатняга гвалту, скасавання шлюбу, нявыплаты аліментаў, падзелу маёмасці, а таксама пастаноўкі сям'і на ўлік, як той, што знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Былыя муж і жонка жылі ў адной кватэры яшчэ пяць гадоў. Выхадам стала падпісанае ў натарыуса пагадненне пра падзел кватэры, па якім былы муж пагадзіўся на матэрыяльную кампенсацыю сваёй часткі.
Чытайце таксама: «Когда женились, никто не думал о разводе». Бывшему мужу Алёны всё можно, а ей угрожали поставить детей на учёт
«Мы заключылі пагадненне, я павінна была аддаць мужу ўсю маёмасць у кватэры і выплаціць матэрыяльную кампенсацыю. Ён забраў усё і з’ехаў. Мне засталася пустая кватэра, крэдыт перад банкам і абавязак перад ім. Гэта значыць, фактычна, кватэра ў мяне ідзе па падвойным тарыфе. А ўсе страчаныя на суды грошы і нервы я ўжо не злічу».
Пазыка Алены былому мужу складае 6000 даляраў. Кожны месяц яна пералічвае 150−200 рублёў у кошт пагашэння. Крэдыт за кватэру абыходзіцца ў месяц каля 100 рублёў. Выдаткі на юрыдычныя кансультацыі, даведкі і суд склалі каля 2000 даляраў.
Чытайце таксама: «За год дети получили от папы 5 рублей на троих» История Виктории, в которой она осталась с детьми и кредитом, и год сражалась за алименты
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…