Знайшліся яшчэ гродзенцы, якія ведаюць пра пасляваенныя расстрэлы ў Пышках. У пачатку лютага былыя жыхары вёскі Пярэселка Тадэвуш Лаўрушкевіч і Ян Аніська паказалі прыкладнае месца масавага пахавання.
Пра расстрэлы каля Пярэселкі ведалі амаль усе вяскоўцы, але пра гэта доўгі час было не прынята гаварыць. Першай пра гэта загаварыла публічна Аліцыя Кізюкевіч. У 1946 годзе ёй было 12 гадоў. Яе бацька стаў сведкам расстрэлаў. За савецкім часам Аліцыя і іншыя жыхары вёскі хадзілі ў лес і насілі на месца расстрэлаў кветкі, але хто там быў пахаваны дакладна, яны не ведалі. Вяскоўцы казалі, што туда вывозілі людзей з гродзенскай турмы.Паказаць, дзе расстрэльвалі людзей, Аліцыя не магла з-за хваробы ног. Але яна паспрабавала растлумачыць, куды трэба ісці. У красавіку 2019 года мы выйшлі на вызначанае месца. Да пошукаў далучыўся гродзенскі краязнаўца Мікалай Таранда, які ў канцы 1980-х гадоў спрабаваў адшукаць месца расстрэлаў з былым жыхаром вёскі Пярэселка. Але яны 30 гадоў таму не змаглі яго знайсці.
У пачатку лютага 2020 года ўжо іншыя жыхары Пярэселкі вырашылі паказаць прыкладнае месца расстрэлаў. Тадэвуш Лаўрушкевіч і Ян Аніська распавядаюць, што ў 1950-я годы не раз каля пахаванняў пасвілі кароў.
«Гэта ўсё было ўжо пасля вайны. Тут на ўскраіне лесу была такая лагчына, — распавядае Тадэвуш Лаўрушкевіч. — Можна сказаць роў, які потым засыпалі. Я не буду казаць, што гэта дакладнае месца пахаванняў, бо лес яшчэ крыху працягваўся. Але пра гэтае месца нам распавядаў стары Кізюкевіч [рэд. — старэйшына вёскі Пярэселка — бацька Аліцыі Кізюкевіч], які быў сведкам расстрэлаў. І ён заўсёды адзначаў, што ў гэтым месцы расце вялізная трава, бо там пахаваныя людзі. Ніхто не ведаў з Пярэселкі каго там расстрэльвалі, але казалі, што вазілі людзей з турмы. Нехта ў машыне нават і святара бачыў. Казалі, што падыходзіць да месца, дзе ўсё адбывалася, было нельга. Там стаялі салдаты».
У Гродзенскім ваенкамаце расказалі, што ў красавіку 2020 у Гродна прыедзе спецыялізаваны 52-і пошукавы батальён і яму можна будзе пакінуць заяўку на правядзенне даследаванняў.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…