Стварыць уласныя матывацыйныя карты прапануе спартыўны псіхолаг Кацярына Буча. Для гэтага трэба запісаць на падрыхтаваных кардонных простакутніках любімыя цытаты, што вас натхняюць. А потым у цяжкую хвіліну, ці проста на пачатку дня — выцягнуць адну з карт. Напэўна, тыя мудрыя словы дапамогуць па-новаму зірнуць на сітуацыю і знайсці адпаведны адказ на выклікі жыцця.
Другая калода, каторую прапануе стварыць Кацярына — калода дасягненняў. Яе добра выкарыстоўваць у якасці самадапамогі, калі ўсё валіцца з рук. «У мяня нічога не атрымліваецца!" — хочацца крычаць у такія моманты. А лепш — узяць у рукі ўласную калоду дасягненняў і ўзгадаць свае маленькія і вялікія перамогі.
Як дапамагчы сабе самому і стварыць такія карты, Кацярына Буча раскажа і пакажа ў відэа.
Раней Кацярына Буча расказала, як дапамагчы стаць паспяховым могуць звычайныя тэністныя мячыкі:
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…