Гродзенскія рамеснікі ў першыя выходныя жніўня пачалі збіраць водгукі пакупнікоў і подпісы за захаванне працоўных месцаў на вуліцы Савецкай. Сабраны матэрыял яны гатовыя перадаць гарадскім уладам.

У чым праблема?

Мясцовыя ўлады не раз казалі, што рамеснікам варта вылучыць адмысловую пляцоўку з абсталяванымі гандлёвымі месцамі. Вясной 2018 планавалася размясціць павільёны на пляцоўцы за помнікам Сакалоўскаму, побач з домам па Савецкай, 8 (Абласны цэнтр народнай творчасці). У выніку на гэтым месцы адкрылі вулічнае кафэ. У гэтым годзе з’явілася інфармацыя, што горад пад гэтыя мэты хоча за 29 000 рублёў прадаць на пяць гадоў права арэнды пустыра на Чырвонаармейскай, каля старадаўняй Станіславоўскай кафлярні. Паводле ўмоваў аўкцыёну інвестар павінен будзе арганізаваць там пляцоўку для гандлю сувенірамі і ёсць верагоднасць, што рамеснікаў папросяць туды перамясціцца. Але яны гэтага не хочуць.


Гродзенскія рамеснікі: Мы не супраць аднатыпных намётаў, але на Чырвонаармейскую не паедзем


«У любым турыстычным горадзе рамеснікі прадаюць сваю прадукцыю ў цэнтры горада, на пешаходных вуліцах. А нас чамусьці хочуць перанесьці кудысьці на ўскраіну. Калі гэта адбудзецца, то ўсе рамеснікі проста пяройдуць працаваць у інтэрнэт. А мы хочам працаваць у цэнтры горада, гэта зручна не толькі нам, але і турыстам», — распавяла адна з ініцыятараў збору подпісаў Наталля Піваварчык.

З дзень рамеснікі сабралі каля 200 подпісаў і каля дзясятка водгукаў. Сабраны матэрыял яны гатовыя перадаць гарадскім уладам.


«Дазвол не патрабуецца, але ёсць нюансы». Чаму па выхадных пешаходная Савецкая так падобная да рынкаў 90-х?

«Мы хочам працаваць у цэнтры». Гродзенскія рамеснікі збіраюць подпісы супраць пераносу з Савецкай
«Мы хочам працаваць у цэнтры». Гродзенскія рамеснікі збіраюць подпісы супраць пераносу з Савецкай

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]