Рамантыка ў цэнтры Гродна: рамонт у кватэры царскіх часоў за $ 25 тысяч

У праекце «Рэальны рамонт» «КП» паказвае, як беларусы ўладкоўваюць сваё жыллё. Галоўны бухгалтар Ганна нядаўна набыла двухпакаёвую кватэру за $ 35 000 у доме на вуліцы Савецкай. Жыллё плошчай 57 квадратных метраў у доме са 120-гадовай гісторыяй яна ператварыла ва ўтульныя, светлыя, паветраныя апартаменты.

— Я працую з лічбамі, а мая душа заўсёды патрабавала творчай рэалізацыі, — усміхаецца гаспадыня. — Увесь час цікавілася гісторыяй і, калі ўбачыла гэтую кватэру, зразумела, што перш за ўсё ў ёй варта падкрэсліць гістарычную каштоўнасць. Не наймала дызайнера — не магла ні з кім дзяліцца гэтым задавальненнем!

Аўтэнтычныя дзверы і падлогу рэстаўравалі за $ 1500

Ганна прызналася, што паўгода прыходзіла ў кватэру і падоўгу знаходзілася ў ёй, каб пранікнуцца яе атмасферай. Памяшканне быццам само падказвала ідэі для дызайну. Пасля таго, як гаспадыня вызначыла, дзе яна купіць кожную дробязь у новае жыллё, будаўнікі прыступілі да рамонту.

Мэбля для спальні - з ІКЕА. Ложак абышоўся ўсяго за $ 100
Абедзенны стол з натуральнага дуба Ганна купіла за $ 700

— Цяжка сказаць, які гэта стыль — і класіка, і лофт, і праванс. Мне было важна захаваць і падкрэсліць аўтэнтычнасць кватэры. Хацелася, каб усё было гарманічна.

У першую чаргу ў кватэры ачысцілі ўсе сцены ад тынкоўкі. Ганна хацела падкрэсліць прыгажосць цаглянага мура, але ў выніку ў першапачатковым выглядзе захавала сцены толькі там, дзе ёсць вокны.

120-гадовы стафордшырскі сервіз — аднагодак кватэры
— Да вялікага шчасця, захаваліся арыгінальныя ворныя трохметровыя дзверы і драўляная падлогу. Каб асвяжыць гістарычныя элементы, звярнулася да рэстаўратараў. У дзвярах замянілі фурнітуру, а дошкі для падлогі - яны, дарэчы, апынуліся таўшчынёй 7 сантыметраў, пратоніравалі.

«Маё вынаходніцтва — люстраныя адхоны!»

— Я люблю паўтоны і лёгкія адценні, таму ўся кватэра вытрыманая ў адценнях бэжавага, ружовага, шэрага і белага колераў. Таксама люблю люстэрка! Каб максімальна дадаць святла і прасторы, я замовіла ў Польшчы люстраныя фальш-акно ў гасціную і фальш-дзверы ў спальню, — распавядае гаспадыня.

Ванну гаспадыня перасунула да акна
З балкона адкрываецца від на стары горад

Ганна ўжыла некалькі незвычайных дызайнерскіх прыёмаў, якія яна прыдумала сама.

— Калі майстры мне казалі: давай зробім так, таму што так робяць усе, то гэтыя варыянты я нават не разглядала. Мне хацелася тварыць самой, хоць ні адзін мужчына мяне не зразумеў, — усміхаецца гродзенка. — Маё вынаходніцтва — люстраныя адхоны! За кошт іх памер рамы візуальна павялічыўся на 50%. Акрамя таго, гэта яшчэ і магутная крыніца святла. Дзе б ні было сонца, яно заўсёды адбіваецца і перанакіроўваецца ў пакоі. У мяне нашмат святлей, чым на вуліцы.

[irp posts="60 161″ name="Што знаходзяць у цэнтры Гродна падчас земляных работ"]

Фоташпалеры ў гасцінай размалявала крэйдамі

Яшчэ адна складанасць, з якой сутыкнулася гаспадыня, — гэта столі 3,5 метра. Здавалася б, гэта плюс. Але любая стандартная мэбля пры такой вышыні столі глядзіцца плоска, бо над ёй застаецца яшчэ паўтара-два метры прасторы.

— Мне трэба было выцягнуць прастору. У гасцінай вырашыла гэтую праблему з дапамогай малюнка на адной са сцен. Сюжэт малюнка вызначыў від з акна: яркія дахі дамоў, зялёныя купальныя скляпенні Фарнага касцёла. Здаецца, быццам тут пісалі казку пра Карлсана! Я знайшла прыдатны малюнак у інтэрнэце і звярнулася па дапамогу у кампанію, якая друкуе фоташпалеры. А потым купіла крэйды і размалявала дах сама.

Каб максімальна дадаць святла і прасторы, Ганна замовіла ў Польшчы люстраную фальш-дзверы ў спальню
Люстэрка - магутная крыніца святла

На другой сцяне Ганна ўстанавіла камінны партал там, дзе раней былі дзверы ў пакой прыслугі.

— У царскія часы ў гэтай кватэры жылі дзяржаўныя чыноўнікі. І яны сюды пераязджалі разам са сваёй прыслугай, якая жыла за сценкай і праз гэты ўваход прыносіла чай сваім гаспадарам.

Кухонныя шафкі гаспадыня замовіла нестандартнай вышыні, а ў спальні над ложкам павесіла балдахін. Не менш творча Ганна падышла да рамонту ў прыбіральні. Ванну яна паставіла насупраць акна, а душавую кабіну зрабіла са шклаблокаў.

Пасля таго, як гаспадыня вызначыла, дзе яна купіць кожную дробязь ў новае жыллё, будаўнікі прыступілі да рамонту
— Я супраць штучных матэрыялаў, асабліва ў будынку з гістарычнай спадчынай. Мне не хацелася ставіць пластыкавую душавую кабіну. Таму я стварыла сваю, хоць мужчыны мяне ў чарговы раз не зразумелі, — усміхаецца гаспадыня.

Гаспадыня зрабіла душавую кабіну са шклаблокаў
Уся мэбля ў кватэры зроблена з натуральных матэрыялаў

КОШТ ПЫТАННЯ

Рамонт абыйшоўся ў $ 25 000, у тым ліку:

Праца будаўнікоў - каля $ 6000

Мэбля, будматэрыялы — каля $ за 16 000

Кухня — $ 1500

Рэстаўрацыя падлогі на 50 квадратных метрах — $ 700

Рэстаўрацыя дзвярэй — $ 800

[irp posts="58 250″ name="У цэнтры Гродна знайшлі яўрэйскі скарб часоў Другой сусветнай"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статус — першы крок да захавання. Інструкцыя, як унесці аб’ект у спіс спадчыны

У мястэчку Радашковічы на 6 тыс. чалавек стаіць касцёл, дзе хрысцілі Янку Купалу. У Вілейцы…

22 лістапада 2024

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024