Спадчына

У — урочышча Пышкі. 5 фактаў пра папулярнае месца адпачынку гродзенцаў

У гродзенскіх Пышках жывуць даўнія легенды пра лесавікоў і прывідаў. У час вайны лясны бераг найдаўжэй трымаў абарону. Зараз гарадскі лес збірае аматараў фізкультуры, ціхіх шпацыраў ды гульняў з дзецьмі. Цікавосткі пра ўрочышча Пышкі - у новым артыкуле «Гарадзенскай азбукі».

Адкуль пайшла назва «Пышкі»

Ёсць дзве версіі, адкуль паходзіць назва Пышкі. Згодна з першай, так называлі мажных жыхароў аднаіменнай вёскі, якая мяжуе с лясным масівам. Магчыма, назву вёсцы, а па ёй і лесу, дало прозвішча ці мянушка кагосці з вяскоўцаў.

Па другой версіі, назва ляснога масіву звязана з асаблівасцямі расліннага свету. Магчыма, назва находзіць ад літоўскага слова «pušis», што ў перакладзе азначае «сасна».

Легенды і містыка

З Пышкамі звязаныя некалькі даўніх гісторый і легенд. Расказваюць, што ў лесе можна сустрэць безгаловага трубача. Такое спатканне нібыта можа прынесці нядобрыя весці, але пакуль ніводны з наведвальнікаў лесу пра падобныя сустрэчы не расказваў.

Як і ва ўсякім лесе, у Пышках нібыта ёсць свой лесавік. Ён умее вадзіць падарожных кругамі нават па добра знаёмых месцах. Бывалыя аматары бавіць час у лесе раяць «блытаць» лесавіка ў адказ. Уваходзіць на палянкі з аднаго боку, а сыходзіць у іншы.

Таямнічасці лесу надаюць і старыя могілкі. Ёсць згадкі, што недалёка ад іх сустракалі і нават сфатаграфавалі прывід.

Сляды Першай і Другой сусветных войнаў

У Пышках і зараз можна пабачыць рэшткі драўляна-землянога форта — абарончага збудавання часоў Першай сусветнай вайны. Гэта адзін з сямі земляных фартоў, што былі збудаваны ўздоўж берагоў Нёмана.

Трымаць абароны гэтаму форту давялося ўжо на начатку Другой сусветнай. У чэрвені 1941 года тут месціўся летні лагер курсантаў памежнай школы НКУС. Тут трымалі абарону каля 100 байцоў.

З лістоў абаронцаў вядома, што «ворагу атрымалася „зачапіцца“ за правы бераг, але контратакай памежнікаў іх выбілі з плацдарму і скінулі ў раку». У гэтым месцы перайсці Нёман у фашысцкага войска не атрымалася.

Падчас акупацыі Пышкі былі месцам сховішча для жыхароў бліжэйшых вёсак. Таксама ёсць згадкі пра кароткія дыслакацыі ў лясным масіве партызанаў.

Ці былі растрэлы ў Пышках?

Цікавасць да гэтага пытання з’явілася на пачатку 1990-х, калі адкрыліся звесткі пра Курапаты. Некаторыя з мясцовых старажылаў узгадвалі пра гэта ва ўспамінах: «Старэйшыя казалі, што там пасля вайны былі расстрэлы. Але каго стралялі, я не ведаю. Былі чуткі, што з турмы людзей вывозілі», — расказваў 87-гадовы Генрых Кізюкевіч у 2020 годзе.

Дакументальна пацверджаны факт растрэлу ў вёсцы Пышкі польскага архітэктара, інжынера-тэхнолага Антонія Даўнаровіча, якога западозрылі ў шпіянажы. Здзейснілі растрэл супрацоўнікі НКУС 20 ліпеня 1944 года.

Пошукі месцаў масавых растрэлаў і раскопкі праводзілі ў Пышках ў 1991 годзе, але вынікаў яны не далі. Пытанне надалей застаецца адкрытым.

Улюбёнае месца на шпацыр

У ХХ стагоддзі Пышкі сталі папулярным месцам адпачынку жыхароў Гродна. У міжваенны час уздоўж Нёмана курсіравалі два параходы: «Ядвіга» і «Ягела», які ў выходныя дні даплываў да другіх мястэчак. Каля першага землянога фарта арганізавалі самаробную пляцоўку для актыўных гульняў з мячом. Гродзенскія скаўты рабілі кароткія выцечкі ў лес, каб «гуляць там у ваенныя гульні, а потым спяваць патрыятычныя песні». Пра гэта пісаў краязнаўца і пісьменнік Станіслаў Пачобут-Адляніцкі. Сучасныя Пышкі - папулярнае месца адпачынку гаражан на любую пару года. Летам тут добра пазагараць на пляжы «Усікі», зімою — прайсці круг на лыжах па сцежцы здароўя. У лесапарку ёсць зоны для занятку фізкультурай, пункты пракату спартыўнага інвентару, ровараў і самакатаў а таксама некалькі месцаў, дзе можна замовіць гарбаты ці падсілкавацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024