15min.lt
Вільня — гэта не толькі аэрапорт і Akropolis. Літоўская сталіца можа прапанаваць і цалкам унікальныя месцы і спосабы правесці вольны час. Разам з «Вільнюс Рэлакс» мы выбралі пяць прапановаў, якіх або не знайсці, або складана арганізаваць і ў Гродне, і ў Мінску, і наогул у Беларусі.
Калі згадаць жартаўлівую прыказку «У Беларусі тры сталіцы — Мінск, Бабруйск і Плешчаніцы», то, можа, за выходныя ўсе тры і аб’едзеш. Але ж у рэальнасці на званне сталіц прэтэндаваць можа больш мясцін: акрамя ўласна Мінска, гэта Магілёў, які ледзь не стаў ёй, Навагрудак, вакол якога стваралася Вялікае Княства Літоўскае, ды Гродна, дзе жылі каралі і працавала Рада БНР. За выходныя такія далёкія адно ад аднаго мясціны не ахапіць.
Пра падземныя хады ў Гродне ходзяць легенды, але ніхто іх не бачыў. Старадаўнія сутарэнні або засыпаныя зямлёй, або ўваходы ў іх згубленыя. А вось па падземнай Вільні паблукаць можна! Падвалы віленскага Кафедральнага сабора ды разнастайныя падвальныя майстэрні рамеснікаў у сярэднявечных дамах адкрытыя для турыстаў - іх ператварылі ў захапляльны маршрут ды дапоўнілі цікавай экспазіцыяй.
Высокая кухня ў Беларусі ёсць, але ў такім літаральным сэнсе, як у Вільні - хіба што не. Рэстаран «Млечны шлях» на віленскай тэлевежы дазваляе павячэраць літаральна ў аблоках. Ён знаходзіцца на вышыні 165 метраў, а яго падлога круціцца, цягам 55 хвілін робячы поўнае кола ў 360 градусаў. У добрае надвор’е наваколле бачна на паўсотні кіламетраў!
Аналагаў у Беларусі няма ў прынцыпе.
Старэйшыя камунальныя могілкі Беларусі - гродзенскія Старыя могілкі з канца XVIII ст — надзвычай каштоўныя гістарычна, але паволі знішчаюцца, ды і экскурсавода знайсці цяжка. У Вільні інакш. Тутэйшыя могілкі Роса, адкрытыя ў 1801 годзе, гэта сапраўдны пантэон віленскай інтэлігенцыі ХІХ і ХХ стст., у тым ліку тут пахавана мноства заслужаных для Беларусі, Літвы і Польшчы людзей.
Ужупіс, або Зарэчча, гэта раён, які гадоў 20 таму мог пайсці пад знос — ён быў дэпрэсіўны і небяспечны. А потым тут пасяліліся мастакі і Зарэчча стала багемным, хіпстарскім месцам, з моднымі галерэямі і кавярнямі і выдатным размяшчэннем на беразе ракі Вілейкі.
Рэспубліка мае сваю канстытуцыю — саму гуманістычную ў свеце, а таксама валюту, урад і нават войска ды консулаў.
Разам з «Вільнюс Рэлакс» можна даведацца пра ўсе падрабязнасці гісторыі і сучаснасці гэтага сама незвычайнага раёна Вільні.
«Вільнюс Рэлакс» прапануе адкрыць Літву разам! Незабыўныя падарожжы па Вільні, Троках, Паланзе, Куршскай касе, Друскеніках і іншых месцах Літвы.
Падпішыся на навіны «Вільнюс Рэлакс» у VK і FB!
ТАА «Ірвінга Група»
УНП 191 751 509
Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…
Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…
Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…
Ужо некалькі дзесяцігоддзяў метал-музыка аб'ядноўвае людзей не толькі адных музычных прыхільнасцяў, але і падобнага светапогляду.…
У ГЗК Triniti гродзенцы заўважылі прусака — насякомае бегала па канапе ў зоне фуд-корту. Hrodna.life…
Беларускі гурт Ulis праіснаваў больш за 20 гадоў. Яго спадчына жыве - музыканты робяць каверы,…