Людзі і справы

«Мы паважаем сваіх герояў, але іх не купляюць». Рамеснікі распавялі чаму ў цэнтры Гродна прадаюць партрэты Пуціна

На гродзенскай «пешаходцы» чаго толькі не прадаюць: ад сувенірных чэрапаў ручной працы да партрэтаў вядомых футбалістаў і палітыкаў. Сярод апошніх апынуўся і партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Hrodna.life даведаўся, чаму рамеснікі прадаюць выявы замежных палітыкаў, а пра сваіх выдатных дзеячаў забываюць.

«Лепшы турыст — рускі»

Партрэт Пуціна прадаюць за 10 рублёў. Побач з ім славутасці Гродна і партрэт футбаліста Крышціяну Раналду. Аўтар работ кажа, што карціны з сусветнымі знакамітасцямі разыходзяцца добра.

«Так, Пуцін ніякага дачынення да нашага горада не мае, але я ташчуся ад яго, вось і малюю. Яго партрэты людзі купляюць. Вы ведаеце, што гэта, калі карціны возіш цэлы год, а іх ніхто не купляе? У нас свае героі і добрае мастацтва, але гэта тут нікому не трэба, а карціну з Пуціным ці Раналду купляюць турысты. Лепшы турыст у Гродне — рускі, гэтым усё сказана. Менавіта госці з Расіі больш за ўсё ў нас бяруць», — распавядае аўтар работ.

[irp posts="95 706″ name=""Як у горадзе, куды сталі тысячамі ехаць літоўцы, можа не быць меню на літоўскай мове?". У Гродне абмеркавалі перспектывы турызму"]

Партрэт футбаліста Крышціяну Раналду і карціны з гродзенскімі славутасцямі

«Турысты з Літвы і Польшчы трасуцца за кожную капейку»

Да дыялогу мастака з журналістам вырашыў падключыцца яшчэ адзін рамеснік. Карціны з Пуціным ён не прадае, але кажа пра праблему, з якой сутыкаецца штодня на пешаходнай вуліцы.

«Мы паважаем Баторыя, які звязвае нас з Літвой і Польшчай, але турысты з гэтых краін трасуцца за кожную капейку. Яны не купляюць такія карціны, наогул нічога не бяруць. За нейкі магніт, які каштуе 1,5 рубля, яны просяць зніжку. Ну як так можна? А партрэты нашых каралёў і князёў даводзіцца вазіць па годзе, але іх ніхто не купляе, нават мясцовыя. Каму гэта трэба?

[irp posts="92 472″ name="Глядзі, як выглядаў Стэфан Баторый у 1930-м годзе"]

Партрэты Пуціна гэта не наша жаданне, быццам мы хочам яго папулярызаваць, проста мы вымушаныя гэта рабіць, на гэта ёсць попыт і нам таксама трэба неяк жыць. Сумна, але сёння такія рэаліі. І як бы мы да Пуціна не ставіліся, ён ужо ўпісаў сваё імя ў гісторыю. Усё роўна, любіць яго хто-небудзь ці не, гэта сусветная і гістарычная асоба".

[irp posts="94 374″ name=" РУСЬШОЎ" у майцы з Пуціным: у Гродне з’явілася новая рэп-тусоўка"]

Партрэт прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і карціны з гродзенскімі славутасцямі

«Нашых герояў павінна прасоўваць дзяржава»

Рамеснікі кажуць, што прадаваць партрэты сусветных асоб сёння эканамічна больш выгадна, чым партрэты вядомых дзеячаў беларускай гісторыі. За адзін партрэт Пуціна яны просяць усяго 10 рублёў.

«У першую чаргу не мы павінны пачынаць прасоўваць сваё, а наша дзяржава, — дадае рамеснік. — Калі сваіх герояў, такіх як Давыд Гарадзенскі, Вітаўт, Баторый, той жа Быкаў, па мясцовым тэлебачанні і радыё не круцяць, то нам адным не пад сілу гэта рабіць. У нас ёсць свая гісторыя і нацыянальныя сімвалы, але іх пакуль не паважаюць на дзяржаўным узроўні. Мне здаецца, хутка прыйдзе час, калі мы вернем свае сімвалы і герояў, але пакуль павінны чакаць і неяк выжываць».

[irp posts="95 120″ name="Па дазвол у Мінск: вывезці твор мастацтва з бязвізавага Гродна стала складаней"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Навучыцца экалагічна выказваць эмоцыі, прыгатаваць моці і станцаваць K-pop: якія гурткі для дарослых ёсць у Гродне

Калі звыклыя хобі ўжо надакучылі і больш не прыносяць задавальнення, самы час выйсці за межы…

19 верасня 2024

«Раней было развіццё, сёння — захаванне таго, што існуе». Як мiжнародны фестываль тэатра лялек у Гродне стаў «зборам» сяброўскіх краін (і чаму на яго ўсё ж варта ісці)

Мастацтва тэатраў лялек у Беларусі ўзнялося надзвычай высока і 30 гадоў трымала планку якасці. Беларускіх…

18 верасня 2024

«Гродзенскія анёлы» спусціліся з нябёсаў на могілкі. Там прайшла прэзентацыя кнігі Святланы Несцярэнкі

«На могілках! А дзе ж яшчэ праводзіць прэзентацыю? Аўтарка кнігі пра гродзенскі праваслаўны некропаль Святлана…

18 верасня 2024

Прыгожая хімія і лагічны падыход. Як беларуска ў Беластоку занялася рэпетытарствам

У Беларусі Света выкладала хімію ў каледжы і працавала ў антыдопінгавай лабараторыі. Зараз яна жыве ў…

17 верасня 2024

52 ахвяры: гісторыя Станіслава і Яніны Збоньскіх — серыйных забойцаў, якія любілі Гродна

Гродна 100 гадоў таму праславілася як “база” серыйных забойцаў Збоньскіх. Адсюль з вуліцы Фабрычнай, 9 цягам…

15 верасня 2024

«Трэба дзесьці быць дзіваком, вар’ятам». Руслан Кулевіч — пра 4 гады эміграцыі, прабачэнні Бондаравай і як улады шукалі яго мёртвага бацьку

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч летам 2020-га збіраўся згуляць вяселле, а да канца года - выпусціць…

12 верасня 2024