Кожная эпоха мае свае сімвалы, афармленне і знешнія выявы. Час ідзе, мяняецца знешняе аблічча гарадоў, абнаўляюцца шыльды і вітрыны. Але некаторыя знешнія візітоўкі і кропкі на мапе горада застаюцца нязменнымі цягам гадоў і нават дзесяцігоддзяў. Беларускае Радыё Рацыя паспрабавала адшукаць у цэнтры Гродна шыльды, якія захаваліся (або змяняліся мінімальна) яшчэ з 1980-х – пачатку 1990-х гадоў.

Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Кнігарня „Прометей” па цэнтры вуліцы Савецкай найстарэйшая ў горадзе з дзейсных пунктаў продажы кніг.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
„Оптика” у доме №7, што таксама па вуліцы Савецкай, не мяняла свайго адрасу ажно з 1960-ых гадоў. Гродзенцам гэты будынак ведамы як Дом Фукса. Менавіта тут была яўка паўстанцаў 1863 году, у гэтым доме спыняўся Кастусь Каліноўскі.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Бар „Магнолия” ці, як па-іншаму яго называюць у народзе, „Манголія” на вуліцы Маставой па-ранейшаму вабіць наведнікаў старой шыльдай.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Старая майстэрня па вырабе ключоў па-ранейшаму месціцца ў доме па вуліцы Вялікая Траецкая.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Час ідзе, а гарадзенцы па-ранейшаму рамантуюць электрабрытвы па звыклым дзесяцігоддзямі адрасе. Шыльда на майстэрні, праўдападобна, адзін раз мянялася, а вось старыя дзверы напэўна не.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Чабурэчная па вуліцы Ажэшкі памяняла гаспадара, але захавала даўнюю старую шыльду.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Непадалёк „Чабурэчнай” на той жа вуліцы, амаль насупраць, шыльда крамы „Прамень” па продажы мінскіх гадзіннікаў.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
На вуліцы Ажэшкі захавалася яшчэ адна даўняя крама – па продажы ювелірных вырабаў.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Шыльда харчовай крамы „Журавинка” на БЛК ад зношанасці выглядае сапраўдным рэкламным рэліктам.

Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна

Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Праўдападобна, што шыльда легендарнай „Фиалки” – кропкі па продажы кветак па вуліцы Горкага – дажывае апошнія дні.
Прывітанне з мінулага: 11 рэтра-шыльдаў ранейшага Гродна
Кавярня „Верас” па вуліцы Горкага з часу свайго ўзнікнення не мяняла шыльду.

Мінаюць гады, а старыя шыльды, якіх застаецца ўсё менш, пакідаюць у жыхароў гораду пачуццё настальгіі, выклікаюць даўнія ўспаміны, звязаныя з той ці іншай кропкай.