14 жніўня Гродна страйкуе і шуміць цэлы дзень. Страйкі і пратэсты ахапілі ўвесь горад. Страйкуюць «Азот» і «Хімвалакно». Выйшлі на вуліцы прадпрымальнікі з рынкаў «Паўднёвы», «Цэнтральны» і «Карона». На пратэсты выйшлі работнікі культуры і настаўнікі. Сустрэча з старшынёй гарвыканкама і намеснікам начальніка абласной міліцыі на плошчы Леніна сабрала больш за 3000 чалавек. Людзей на плошчы стала яшчэ больш пасля сыходу мэра, калі дайшла да плошчы калона рабочых «Гродна Азот».
На «Гродна Азот» да 12.00 прыехаў старшыня гарвыканкама Мечыслаў Гой і намеснік начальніка УУС вобласці Аляксандр Шастайла. На сходзе было больш за 4000 рабочых. Яны патрабавалі перагляду вынікаў выбараў і вызвалення зняволеных. Пасля сустрэчы з імі Мечыслаў Гой распавёў Hrodna.life, што з ціскам за 200 збіраецца ў бальніцу.
Работнікі культуры выйшлі на пікет да помніка Давыду Гарадзенскаму каля Новага замка. Яны трымалі плакаты «Культура супраць гвалту», «Мастакі супраць вайны» і іншыя. На вуліцы Горкага, ля будынкаў Парку высокіх тэхналогій, пратэставалі айцішнікі.
Пратэст ля будынкаў ПВТ Пратэст ля будынкаў ПВТ
У абедзенны перапынак выйшлі на пікет работнікі мясакамбіната. Яшчэ ўчора яны патлумачылі сваю пазіцыю — яны не могуць спыніць вытворчасць, бо прадукты сапсуюцца.
В знак солидарности на улицы вышли сотрудники строительного супермаркета «Гемма», камнеобрабатывающего завода в деревне Пушкари, ТЭЦ-2 и электросетей, ГИАП и других предприятий.
У знак салідарнасці на вуліцы выйшлі супрацоўнікі будаўнічага супермаркета «Гемма», камнеапрацоўчага завода ў вёсцы Пушкары, ЦЭЦ-2 і электрасетак, ГІАП і іншых прадпрыемстваў.
Супрацоўнікі Гродзенскага камнеапрацоўчага завода Супрацоўнікі Гродзенскага камнеапрацоўчага завода Работнікі ГІАП Работнікі ГІАП Работнікі «Геммы» Работнікі ЦЭЦ-2 і электрасетак
Прыгразілі страйкам супрацоўнікі завода «Гроднаторгмаш».
Вечарам каля 3000 чалавек прыйшло на сустрэчу з мэрам Мечыславам Гоем на плошчы Леніна. Гродзенцы паклікалі туды Віктара Шумеля — дырэктара стадыёна «Нёман», які на выбарах падтрымаў Святлану Ціханоўскую. Ён заклікаў да бестэрміновага страйку. Людзі пачалі крычаць, што Шумель — іх новы мэр. Пасля гэтага Мечыслаў Гой сышоў у будынак гарвыканкама.
Пасля мітынгу праз увесь горад пранеслі бел-чырвона-белы сцяг даўжынёй 70 метраў.