Карыснае

Мабільны гід з памылкамі і прэзентацыя для кітайцаў: улады спрабуюць развіваць турызм у Гродне, але ў экспертаў ёсць пытанні

Улады Гродна плануюць выдаткаваць больш 8500 рублёў на абслугоўванне мабільнага дадатку «GRODNO guide» і сайта для турыстаў. Таксама для партнёраў і турыстаў падрыхтуюць прэзентацыю на рускай, англійскай і кітайскай мовах. Яна павінна распавесці пра «адкрытасць» рэгіёну. Эксперт лічыць: ініцыятыва можа звесці да «дадатку дзеля дадатку», а без належнага маркетынгу пра яго не даведаюцца.

Мабільны дадатак для турыстаў «Grodno guide» запусцілі ў канцы 2020 года. Ён ўяўляе сабой звычайную карту Гродна з сэрвісу «Яндекс.Карты», сумешчаны з каталогам гасцініц, інтэрнатаў, аб’ектаў грамадскага харчавання, гістарычных і культурных аб’ектаў, забаў. Праўда, па стане на 15 сакавіка ніякія аб’екты на карце ў Android-версіі дадатку не адлюстроўваліся. Не грузіліся таксама турыстычныя навіны.

Раздзелы «Забавы» і «У дапамогу турысту» у дадатку не грузіліся. Скрыншот Hrodna.life
Раздзелы «Забавы» і «У дапамогу турысту» у дадатку не грузіліся. Скрыншот Hrodna.life

Таксама ёсць просты калькулятар валют і размоўнік-перакладчык. Дадатак працуе на трох мовах: рускай, польскай, англійскай. Пераклад на польскі відавочна зроблены з дапамогай Google Translate і мае шмат памылак.

У Google Play дадатак спампавалі каля 100 чалавек. 5 з іх паставілі высокія адзнакі - сярэдняя складае 4,8. У App Store ў дадатак няма ацэнак і інфармацыі аб колькасці запамповак.

Колькі каштуе ўтрымліваць такі дадатак?

Каштуе абслугоўванне дадатка і сайта 8666 рублёў. З іх:

  • Прадастаўленне статычнага IP-адраса — 66 рублёў,
  • Абслугоўванне мабільнага дадатку пад iOS і Android, аплата за размяшчэнне ў Google Play і AppStore і іншае — 5000 рублёў,
  • Абслугоўванне сайта аб турыстычным патэнцыяле Гродна — хостынг і аплата даменнага імя, унясенне змяненняў у раздзелы, напаўненне анонсамі і публікацыя на planetabelarus.by — 3000 рублёў,
  • Прадастаўленне абароненых хостынгу і электроннай пошты — 600 рублёў.

Грошы возьмуць з гарадскога бюджэту. Абслугоўванне плануецца з красавіка па снежань 2022 года. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый завяршыў дзяржзакупку з адной крыніцы. Хто будзе абслугоўваць сайт, пакуль невядома.

Прэзентацыя рэгіёну — і для кітайцаў

У сваю чаргу Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта шукала распрацоўніка дызайнерскай прэзентацыі турыстычнага патэнцыялу Гродзенскай вобласці. Каштуе гэта 1500 рублёў - іх возьмуць з абласнога бюджэту. Зрабіць яе трэба да 28 сакавіка. Прэзентацыю падрыхтуюць на рускай, англійскай і кітайскай мовах.

Робяць прэзентацыю для «пазіцыянавання Гродзенскай вобласці як турыстычнай дэстынацыі, якая дынамічна развіваецца». Таксама яна павінна прадэманстраваць перспектывы супрацоўніцтва і інвестыцый. Прэзентацыя на 15−20 слайдах адлюструе турыстычны патэнцыял рэгіёну, турыстычныя аб’екты і інфраструктуру, прамежкавыя вынікі шматгадовага развіцця турызму і «адкрытасць» рэгіёну.

Мэтавая аўдыторыя — патэнцыйныя турысты, партнёры, супрацоўнікі ведамстваў і міністэрстваў, прадстаўнікі грамадскасці, органаў дзяржаўнай улады і СМІ. Прэзентацыю ўзгодняць з уладамі.

Эксперт: без маркетынгу турыст не даведаецца аб дадатку

Таксама ў Гродзенскай вобласці ствараюць турыстычныя інфармацыйныя цэнтры. Да 2023 года ва ўсіх рэгіёнах вобласці з’явяцца свае турыстычныя цэнтры і сайты, пісала газета «Белорусы и рынок». Праўда, такія цэнтры ствараліся і раней з падтрымкай Еўрасаюза, але звычайна іх дзейнасць сканчалася, калі заканчваўся чарговы трансгранічны праект.

Газета «Белорусы и рынок» таксама ўспомніла пра мабільны дадатак Гродзенскай вобласці.

 — Калі на прасоўванне не закладзеныя грошы, няма эканамічных разлікаў, колькі запамповак за які тэрмін будзе праз гэта дадатак ажыццёўлена, то такая ініцыятыва — «дадатак дзеля дадатку», — лічыць Андрэй Барашка, эканаміст у галіне міжнароднага турызму, дырэктар турыстычнага партала Беларусі Holiday.by. — Без маркетынгу турыст не даведаецца і пра існаванне турыстычнай онлайн-платформы. Па-другое, калі дадатак распавядае аб гістарычнай асобе ў горадзе ці паказвае на нейкую вуліцу ці аб’ект, то з гэтай задачай вельмі добра спраўляецца Google. Турыст павінен разумець, навошта яму трэба ўсталёўваць дадатковы дадатак, якую ўтылітарную карысць ён атрымае.

Як развіваюць іншыя рэгіёны?

 — За апошні год у Беларусі з’явілася пятнаццаць новых турыстычных маршрутаў.

 — У Гомельскай вобласці рэалізуецца распрацаваны аблвыканкамам праект «Патрыятычны імпульс», які прадугледжвае развіццё і рэканструкцыю маршрутаў па месцах падзей часоў Вялікай Айчыннай вайны.

 — У Магілёве распрацавана некалькі патрыятычных маршрутаў, па якіх праедуць большасць дзяцей з устаноў адукацыі вобласці. Плануецца таксама арганізаваць цягнік, да дзесяці вагонаў, па маршруце Магілёў-Брэст. У шляху дзеці будуць спяваць песні ваенных гадоў, а затым у Брэсцкай крэпасці адбудзецца мітынг.

— У Мінскай вобласці рэалізуецца праект турыстычнага кластара «Прысталічча». У межах МКАД устанаўліваюцца пяць банэраў з інфармацыяй аб турыстычным патэнцыяле Мінскага раёна і турыстычнага кластара.

— У Брэсце скончыўся праект «Брэсцкая вобласць. Грэючы прыгажосцю». Праект уяўляе сабой дзесяць анлайн-прэзентацый славутасцяў Брэсцкай вобласці, а таксама майстар-класы па прыгатаванні страў традыцыйнай кухні. У планах — распрацоўка турыстычных маршрутаў і стварэнне інфармацыйнай інфраструктуры ў Палессі, а таксама агратурыстычнага кластара на базе Пінскага раёна.

— На Віцебшчыне распрацавалі праект «Валошкавы край». Мэта яго — стварэнне мабільнага дадатку з нанясеннем ключавых тураб’ектаў на онлайн-карту. У рэалізацыі «Васількага краю» плануецца задзейнічаць аграсядзібы, рамеснікаў, экскурсаводаў, музеі, гасцініцы і іншыя суб’екты туріндустрыі. Усяго ў праекце задзейнічаны дванаццаць рэгіёнаў.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пабачыць Гродна — і памерці». Як наш горад стаў міжваеннай «сталіцай самагубцаў»

У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…

21 лістапада 2024

«Нармальны быў гастраном — цяпер там прадаюць шпалеры». Ці хапае крамаў у цэнтры Гродна?

Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…

21 лістапада 2024

Дзе арганізаваць святочную фотасесію? Гродзенскія студыі ўжо падрыхтавалі навагоднія лакацыі

Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…

19 лістапада 2024

«Перад выбарамі - спрыяльны час для петыцый». Як прымусіць чыноўнікаў вырашаць праблемы і чаму новая пляцоўка «меркаванне.бел» для гэтага не пасуе

Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…

15 лістапада 2024

«У Гродне жывуць тыя яшчэ „шалёныя імператрыцы“». Стваральніца брэнда Krikate расказала, як дабралася да парыжскага тыдня моды

Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…

14 лістапада 2024

«Першы прыбытак патраціў на станок». Гродзенец у школе выточваў біты, а ў 27 гадоў адкрыў сваю вытворчасць мэблі

Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…

13 лістапада 2024