Поўную залю прыхільнікаў сабрала 16 студзеня прэзентацыя кнігі Руслана Кулевіча «Горад адзін, успаміны розныя». У кнігу ўвайшлі успаміны 16 гродзенцаў-старажылаў. Трое герояў кнігі былі гасцямі імпрэзы і самі распавялі пра эпізоды свайго жыцця. Многія са сталых гродзенцаў стануць у хуткім часе героямі наступнай кнігі ад Руслана Кулевіча.
Гэта кніга — першае выданне ад Hrodna.life і першая кніга, выдадзеная з дапамогай краўдфандынгу ў Гродна. Найбольшую частку наклада замовілі гродзенцы. Апроч таго кнігу замаўлялі чытачы з Польшчы, Злучаных Штатаў Амерыкі, Расіі, Кіпра і Ізраіля.
Руслан кажа, што кніга выклікала вялікую цікавасць у моладзі:"Многія падыходзілі і казалі, што чытаючы ўспаміны сталых гродзенцаў, зацікавіліся гісторыяй сваёй сям'і, сталі распытваць сваіх бабуль і дзядуль пра Гродна іх маладосці. Іншыя шкадавалі, што не паспелі распытаць сваіх сталых сваякоў, а праз кнігу атрымалі магчымасць дакрануцца былога. Гэта натхняе мяне працаваць з успамінамі далей".
«Столькі людзей тут збіралася толькі на Вольскага!», — жартавалі госці паміж сабой.
Сталыя госці імпрэзы і самі узгадвалі цікавосткі са свайго жыцця, ці з жыцця сваіх бацькоў. Многія з іх зацікаўлены падзяліцца і сваімі ўспамінамі для працягу
Віншаванні з нагоды выхада кнігі прышлі ад сталай чытачкі Hrodna.life Рут Маркус з Ізраіля.
У міжваенны час Гродна набыло незвычайную славу. Горад стаў месцам прыцягнення незвычайных турыстаў - тых,…
Ці хапае ў цэнтры Гродна прадуктовых крам? Спрэчкі наконт гэтага выклікала адкрыццё на перакрыжаванні Савецкай…
Прыбраныя ялінкі, свечкі, навагоднія вянкі і гірлянды, аксаміт, светлы ці цёмны фон на выбар. Гродзенскія…
Улады стварылі новую платформу “меркаванне.бел”. Яе пазіцыянуюць як анлайн-пляцоўку, на якой кожны зможа ў вольнай…
Калекцыя адзення гродзенкі Кацярыны Карлацяну дэбютавала гэтай восенню на Парыжскім тыдні моды. А пачыналася ўсё…
Гродзенец Раман Нагула амаль паўжыцця працуе з дрэвам. Школьнікам ён пачынаў з бейсбольных біт, а…