Ледзь не штодня ў Гродне праводзяць агляды ў рамках адміністрацыйных працэсаў. Юрыя Цуканава затрымалі 8 лютага на працы і адвезлі дадому праводзіць агляд — канфіскавалі тэхніку. Прычынай затрымання стаў удзел у несанкцыянаваным мітынгу. У лютым у офіс Godel Technologies прыйшлі супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС, каб агледзець працоўнае месца аднаго з работнікаў кампаніі. Міліцыянты могуць затрымаць вас у любым месцы для забеспячэння ўдзелу пры разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні і правесці агляд дома без вашага згоды, патлумачыў Hrodna.life адзін з гродзенскіх адвакатаў, які спецыялізуецца на адміністрацыйным праве. Вось якія яшчэ правы ёсць і ў супрацоўнікаў РАУС.
Адміністрацыйнае затрыманне фізічнай асобы — адна з мер забеспячэння адміністрацыйнага працэсу згодна з арт. 8 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП).
Адміністрацыйнае затрыманне прымяняецца для:
Апошні пункт фактычна дазваляе затрымліваць правапарушальнікаў дзе і калі заўгодна, патлумачыў юрыст. Адміністрацыйны працэс доўжыцца два месяцы з моманту здзяйснення правапарушэння. Пазней справу спыняюць па заканчэнні тэрміну даўнасці. Тэрмін падрыхтоўкі справы аб адміністрацыйным правапарушэнні (гэта значыць, дзеянні да складання пратаколу) — 10 сутак. Тэрмін падаўжаецца ў выпадку правядзення экспертызы, адпраўкі запытаў або высвятлення асобы правапарушальніка. Улічваючы тэрміны, пункт аб затрыманні для забеспячэння ўдзелу пры разглядзе справы апраўданы, лічыць адвакат.
Як паводзіць сябе пры затрыманні:
Каму паведамляюць аб затрыманні. Па просьбе затрыманага пра яго месцазнаходжанне на працягу трох гадзін паведамляюць паўналетнім членам сям'і, блізкім сваякам, абаронцу, наймальніку, з якім затрыманы знаходзіцца ў працоўных адносінах. Пра затрыманне непаўнагадовых неадкладна апавяшчаюць іх бацькоў або асоб, якія іх замяняюць.
Затрыманне на трое сутак. На тэрмін звыш трох гадзін, але не больш, чым на 72 гадзіны могуць затрымаць, калі за адміністрацыйнае правапарушэнне ў якасці адміністрацыйнага спагнання прадугледжаны арышт або дэпартацыя.
Затрыманне на тры гадзіны. Больш, чым на тры гадзіны не могуць затрымаць непаўналетніх, цяжарных, інвалідаў I і II групы, жанчын або адзінокіх мужчын, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей або інвалідаў I групы, або даглядаюць састарэлых, старэйшых за 80 гадоў — акрамя выпадкаў, калі ім пагражае дэпартацыя.
Аб адміністрацыйным затрыманні складаюць пратакол, у якім пазначаюць падставы для затрымання. Адзнаку аб затрыманні могуць пакінуць і ў пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Арт.10.13 ПВКаАП дазваляе праводзіць агляд месца здзяйснення правапарушэння, памяшкання, жылля, іншага законнага валодання прадметаў і дакументаў правапарушальніка. Падстава — прычыны меркаваць, што пры аглядзе можна выявіць сляды адміністрацыйнага правапарушэння або высветліць абставіны, якія маюць значэнне для справы аб адміністрацыйным правапарушэнні.
Калі ў затрыманага па арт.24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» (аналаг арт.23. 34 у новай рэдакцыі КаАП) выявяць улёткі, сцягі, атрыбутыку, у органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, узнікаюць падставы меркаваць, што падчас агляду яго жылля могуць быць выяўленыя аб’екты, якія маюць значэнне для справы аб адміністрацыйным правапарушэнні — напрыклад, друкаваны станок або кампутарная тэхніка, на якой яны вырабляліся.
Згода і прысутнасць. Для агляду неабходна згода і прысутнасць ўласніка або пражываючага ў ім паўналетняга жыхара. Агляд памяшкання юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка праводзіцца ў прысутнасці прадстаўніка юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка. Напрыклад, у рэдакцыі Hrodna.life агляд правялі без прысутнасці супрацоўнікаў рэдакцыі і арандатара.
Санкцыя пракурора. Калі ўласнік не згодны на агляд, то яго праводзяць па пастанове органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, санкцыянаванай пракурорам. У выключных выпадках, калі маецца рэальная асцярога, што сляды адміністрацыйнага правапарушэння з-за прамаруджвання могуць быць страчаны, пашкоджаны або сапсаваныя, дастаткова пастановы — без санкцыі пракурора. Яму паведамляюць пазней. Пры аглядзе неабходна прысутнасць двух панятых, не зацікаўленых у ходзе справы.
Скарга ў пракуратуру ці суд. Калі вы лічыце, што агляд правялі незаконна, можна абскардзіць дзеянні вышэйстаячай службовай асобе, вышэйстаячы орган, пракурору або суд. Доказы павінны быць атрыманы ва ўстаноўленым законам парадку, інакш з аб’ёму доказаў яны выключаюцца.
Калі ёсць падставы меркаваць, што тэхніка або іншыя прадметы выкарыстоўваліся як сродак або прылады здзяйснення правапарушэння, яны могуць быць канфіскаваныя ў адпаведнасці з арт. 8.9 ПВКаАП пры асабістым вобшуку, аглядзе або ў іншых выпадках.
Могуць выняць:
Пералічаныя рэчы могуць выняць да ўступлення ў законную сілу пастановы па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні. Канфіскаваныя прадметы і дакументы па пастанове органа, які вядзе адміністрацыйны працэс, могуць вярнуць да накіравання справы на разгляд, калі ў гэтай меры адпадае неабходнасць.
Калі артыкул прадугледжвае пакаранне ў выглядзе канфіскацыі маёмасці і суд прымае такое рашэнне, маёмасць ідзе ў даход дзяржавы.
Як паводзіць сябе пры аглядзе або ператрусе:
Гродзенскі форум існуе больш за 20 гадоў і абнаўляецца дагэтуль. Людзі ўсё яшчэ шукаюць там…
У Гродне працуе рэстаран «Беласток», а ў польскім Беластоку – бар Grodno. У 1974 годзе…
Гродзенскія кантралёры - самыя суровыя, а пасажыры - самыя дружныя. Квіток можна на выхадзе з…
Раніцай гродзенка Людміла Юрахно як звычайна пайшла на працу, але дадому вярнулася толькі праз паўгода.…
Гродзенцы скардзяцца, што шмат якія ўстановы ў горадзе выглядаюць аднолькава. Напрыклад, некаторых расчаравалі рэндары інтэр'ераў…
Адчуць таямнічую атмасферу Хэлоўіна можна ў розных месцах Гродзеншчыны: у рэгіёне мноства закінутых сядзіб, старажытных…